Мэсэнджар Viber, архіўнае фота

Расіяне скардзяцца на праблемы з доступам да Viber

21
(абноўлена 12:38 18.05.2018)
Раскамнагляд IP-адрасы мэссэнджара ў рэестры не дадаваў - праблемы Viber не звязаныя з "блакіроўкай".

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Карыстальнікі мэсэнджара Viber з Расіі скардзяцца на адсутнасць доступу да функцый прылажэння раніцай у пятніцу.

​Мэсэнджар Viber заявіў пра блакіроўку сваіх сервераў шэрагам аператараў сувязі ў Расіі. Масава пра праблемы з доступам да сэрвісу заяўляюць і карыстальнікі — яны не могуць адпраўляць і прымаць паведамленні.

​На фоне блакіроўкі Telegram у Расіі некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што і Viber заблакаваны Раскамнаглядам. Зрэшты, у ведамстве гэта абверглі: IP-адрасы мэсэнджара ў рэестр забароненых не дабаўлялі.

Мяркуючы па дадзеных рэсурсу Downdetector, збоі доступу да Viber ёсць у асноўным у жыхароў Расіі, асабліва буйных гарадоў: Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада і шэрагу іншых. У Беларусі праблем з мэсэнджарам пакуль не зафіксавана.

Мэсэнджар Telegram пачалі блакаваць ў Расіі ў красавіку гэтага года. Раскамнагляд у адказ на пытанні пра перспектывы блакаванняў іншых мэсэнджараў заяўляў, што пакуль перадумоў для такога няма.

Мэсэнджар Viber шмат у чым створаны дзякуючы беларускім распрацоўшчыкам. І сёння адзін з цэнтаў распрацоўкі сэрвісу знаходзіцца ў Мінску. У свеце прылажэннем карыстаюцца каля 800 мільёнаў чалавек.

21
Тэги:
Viber, Раскамнагляд, Расія
Клавіятура

Савет бяспекі: ЗША здзяйсняюць да 75% усіх кібератак

10
(абноўлена 15:02 25.08.2020)
Па афіцыйных дадзеных, амерыканцы лідзіруюць у статыстыцы па шкоднаснай актыўнасці са значным адрывам: за 2016-2019 гады - ад 40% да 75% у залежнасці ад тыпу шкоднасных уздзеянняў

МІНСК, 25 жні - Sputnik. ЗША і іх саюзнікі ўзмацняюць выведвальныя і дэструктыўныя дзеянні ў кіберпрасторы іншых краін, заявіў намеснік сакратара Савета бяспекі Расіі Алег Храмаў.

"А з іншага (боку. - заўвага рэд.) - абвяшчаюць Расію, Кітай, Паўночную Карэю і Іран асноўнымі крыніцамі кіберпагрозамі", - сказаў ён у інтэрв'ю газеце "Аргументы и факты".

Па словах суразмоўцы выдання, такім чынам ЗША "мэтанакіравана фарміруюць медыйную карціну", закліканую апраўдаць у вачах сусветнай супольнасці любыя наступныя дзеянні, у тым ліку сілавога характару.

Ён адзначыў, што вынікам "штучнага нагнятання супрацьстаяння ў інфармацыйнай сферы" становіцца напружанасць у міжнародных адносінах, тармажэнне развіцця сусветнай эканомікі з прычыны санкцый, а таксама падрыў даверу да працэсаў цыфравізацыі ў цэлым.

"У такіх умовах не здзіўляе лінія дзяржаў на дасягненне лічбавай самадастатковасці. Яна прама выцякае з патрэбы забяспечыць дзяржаўны суверэнітэт у лічбавую эпоху", - заявіў Храмаў.

ЗША, паводле слоў намесника сакратара Савета бяспекі, стаяць за пераважнай колькасцю кібератак у свеце. "Амерыканцы лідзіруюць у статыстыцы па шкоднаснай актыўнасці са значным адрывам: за 2016-2019 гады - ад 40% да 75% у залежнасці ад тыпу шкоднасных уздзеянняў", - сказаў ён.

Як паведаміў Храмаў, "Расіі названы паказчык адводзіць ад 2% да 7%".

"Гэтыя дадзеныя, якія не афішуюцца на Захадзе, але наяўныя ў адкрытым доступе, наглядна дэманструюць любому здароваму чалавеку безгрунтоўнасць тэзіса аб татальнай расійскай пагрозе ў кіберпрасторы", - падкрэсліў суразмоўца выдання.

Нарошчванне ЗША па надуманых прычынах сваіх магчымасцяў для кібератак на Расію патрабуе прыняцця ахоўных мер з боку Масквы, лічыць Храмаў.
"З апошніх падобных акцый, у прыватнасці, можна адзначыць факт вылучэння ў адрас Расіі бяздоказных абвінавачванняў у кібератацы на дзяржаўныя органы і СМІ Грузіі ў кастрычніку 2019 года", - распавёў ён.

Аналагічным чынам, па словах Храмава, "надзьмувалася шуміха і пра "бесчалавечныя" атакі на аб'екты аховы здароўя Чэхіі, задзейнічаныя ў барацьбе з каронавірусам". "Рускім хакерам" спрабуюць прыпісаць спробы атрымаць доступ да сетак распрацоўшчыкаў вакцыны ад COVID-19 з ЗША, Вялікабрытаніі і Канады", - дадаў ён.

Асобнай тэмай Храмаў назваў уяўны расійскі ўплыў на вынікі выбараў у ЗША, у прыватнасці з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. "Гэтая праблематыка стала "разменнай манетай" у абвостраным супрацьстаянні амерыканскіх палітычных элітаў", - заўважыў намсакратара Савета бяспекі.

Ён нагадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся пачаць утоеную кібератакі супраць расійскага Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў, якое амерыканскія спецслужбы без прад'яўлення доказаў назвалі распаўсюднікам інфармацыі, якое кваліфікуецца як умяшальніцтва.

"Факт гэтай атакі Дональд Трамп прызнаў публічна ў нядаўнім інтэрв'ю выданню "Вашынгтон пост", - падкрэсліў Храмаў.

Пры гэтым, згодна са свежымі апублікаванымі дадзенымі, у 2018 годзе прэзідэнт ЗША надзяліў ЦРУ пашыранымі паўнамоцтвамі пры ажыццяўленні наступальных аперацый у кіберпрасторы, уключаючы вывад з ладу інфраструктуры суперніка, дадаў суразмоўца газеты.

Усё гэта, на яго думку, дыктуе неабходнасць ахоўных мер у адпаведнасці з палажэннямі дактрыны інфармацыйнай бяспекі Расійскай Федэрацыі і расійскага заканадаўства.

10
Тэги:
Кібербяспека, ЗША
Будынак БелАЭС

Аперацыі па фізічным пуску БелАЭС пачнуцца ў бліжэйшыя дні

9
(абноўлена 15:40 04.08.2020)
Усяго ў рэактар першага блока будзе загружана 163 цеплавыдзяляльныя зборкі, а затым уключаць цыркуляцыйныя помпы.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Аперацыі па фізічным пуску першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі пачнуцца ў бліжэйшыя дні, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве энэргетыкі рэспублікі.

"Пачатак аперацый па фізічным пуску першага энергаблока БелАЭС плануецца ў бліжэйшыя дні. Падрыхтаваны тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне для пачатку фізічнага пуску, праведзены іх выпрабаванні, персанал РУП "БелАЭС"падрыхтаваны і прайшоў неабходныя трэніроўкі для выканання аперацый па загрузцы паліва", - сказалі ў Мінэнерга.

Там таксама адзначылі, што фізічны пуск першага энергаблока пачнецца з загрузкі паліва ў актыўную зону рэактара - 163 цеплавыдзяляльных зборак з наступным уключэннем цыркуляцыйных помпаў для разагрэву цепланосбіта першага контуру.

Пасля гэтага рэактар будзе выведзены на мінімальны кантраляваны ўзровень (пачатак ланцуговай рэакцыі) з паступовым павышэннем ўзроўню магутнасці.

"Фізпуск з'яўляецца адным з ключавых этапаў праекта па ўводу энергаблока ў эксплуатацыю. Галоўная яго задача - пацвердзіць надзейнасць і бяспека працы энергаблока на праектных параметрах", - паведамілі ў ведамстве.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Па планах Мінэнерга, увод першага энергаблока БелАЭС павінен адбыцца на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе.

9
Тэги:
БелАЭС
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

0
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

0
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская