Лагатып мессенджера Telegram на экранах смартфона і камп'ютара

Гродзенскія студэнты распрацавалі турыстычны чат-бот у Telegram

51
(абноўлена 13:31 30.05.2018)
Чат-бот змяшчае інфармацыю пра славутасці Гродна, яго замкі, музеі, тэатры, час іх працы і кошт квіткоў.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Чат-бот для турыстаў у мэсэнджары Telegram распрацавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

GrodnoBot прызначаны для прасоўвання Гродна як горада, прывабнага для турыстаў. Бот змяшчае інфармацыю пра горад, яго замкі, музеі, тэатры і храмы, а таксама час іх працы і кошт квіткоў. Розныя рубрыкі бота дапамогуць турыстам спланаваць маршрут і знайсці інфармацыю аб славутасцях горада.

Акрамя таго, бот можа падказаць адрасы гродзенскіх гатэляў, гасцініц, кафэ і рэстаранаў, а спецыяльна да XII Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур у боце створаны раздзел з аднайменнай назвай, дзе можна знайсці інфармацыю пра фэст і яго праграму.

Чат-бот даступны не толькі на рускай, але і на англійскай мове, а ў бліжэйшым часе будзе пераведзены і на польскую.

GrodnoBot быў раней прадстаўлены на конкурсе маладзёжных праектаў у ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе заняў першае месца.

Далучыцца да канала GrodnoBot можа кожны карыстальнік Telegram, набраўшы ў радку пошуку @GrodnoGuideBot.

51
Тэги:
GrodnoBot, 12 Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродна, Беларусь
Каментары