Адны з дзяцінства мараць служыць, іншыя - не служыць

Першая IT-рота праграмістаў ствараецца ў Беларусі

28
(абноўлена 09:33 17.07.2018)
Вайскоўцы IT-роты будуць распрацоўваць убудавальныя рашэнні, ствараць розныя базы дадзеных і прылажэнні, займацца web-праграміраваннем і тэсціраваннем ПЗ.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Першая IT-рота праграмістаў будзе створана ў Беларусі, паведаміў рэсурс dev.by са спасылкай на кампаніі — рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій.

Лісты, якія змяшчаюць апавяшчэнні аб фарміраванні IT-роты, атрымалі рэзідэнты ПВТ.

"Ва ўстанове адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" створана рота інфармацыйных тэхналогій", — сказана ў лісце.

Там таксама ўдакладняецца, што рота будзе камплектавацца грамадзянамі, якія маюць профільную IT-адукацыю. Набіраць у яе праграмістаў пачнуць ужо ў лістападзе бягучага года.

Паведамляецца, што тэставы набор прызыўнікоў-праграмістаў ужо адбыўся.

Вядома, што вайскоўцы IT-роты будуць распрацоўваць убудавальныя рашэнні, ствараць розныя базы дадзеных і прылажэнні, займацца web-праграміраванне і тэсціраваннем ПЗ.

28
Тэги:
войска, IT-тэхналогіі, Беларусь
По теме
Гурын: сацсеткі - гэта штучны інтэлект, які можа намі кіраваць
Дзяўчына працуе за камп'ютарам

Анлайн-сэрвіс для маніторынгу сімптомаў каронавіруса запусцілі ў Беларусі

17
(абноўлена 09:41 16.04.2020)
Мэта праекта - інфармаваць людзей аб характэрных для COVID-19 сімптомах, а рэкамендацыі прылажэння нельга разглядаць як медыцынскія заключэнні.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Анлайн-сэрвіс, які вызначае групу рызыкі карыстальніка і верагоднасць яго заражэння COVID-19 запусцілі ў Беларусі, яго распрацавала адна з кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій (ПВТ).

"Мы хочам прапанаваць бясплатны інструмент для самастойнага хатняга маніторынгу сімптомаў пацыентаў, якія не патрабуюць шпіталізацыі, і знізіць нагрузку на ўстановы аховы здароўя, параіўшы людзям з лёгкімі сімптомамі, якія не пагражаюць жыццю, не ісці адразу ў бальніцу, а сядзець дома і адсочваць сімптомы", - расказваюць пра праект стваральнікі.

Для праходжання маніторынгу неабходна зайсці на сайт Sens MD і націснуць "прайсці дыягностыку". Пасля запаўнення інфармацыі пра сябе (уключаючы хранічныя захворванні), сэрвіс прапануе ў спецыяльнай форме зафіксаваць свае сімптомы, стваральнікі заклікаюць штодня адзначаць іх змяненне. Можна таксама атрымаць рэкамендацыі аб тым, як паводзіць сябе пры высокай верагоднасці заражэння.

На думку беларускіх распрацоўшчыкаў, з-за імклівага распаўсюджвання каронавіруса па ўсім свеце на сістэму аховы здароўя з-за масавага прытоку пацыентаў аказваецца высокая нагрузка, у той час, як медыкі раяць сёння не наведваць установы аховы здароўя без вострай неабходнасці.

Аўтары сэрвісу падкрэсліваюць, што асноўная мэта праекта - інфармаваць карыстальнікаў аб характэрных для COVID-19 сімптомах, а аднясенне пацыентаў у групу рызыкі з'яўляецца ўмоўным і можа быць вельмі недакладным, таму рэкамендацыі прылажэння нельга разглядаць як медыцынскія заключэнні: пры дрэнным самаадчуванні варта неадкладна звярнуцца да ўрача.

17
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Будынкі БелАЭС

Гарачая абкатка рэактара блока №1 завяршылася на БелАЭС

23
Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне.

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Гарачая абкатка рэактара першага энергаблока завяршылася на Беларускай АЭС, паведамілі ў "Белэнэрга".

Тэхналагічны працэс быў пачаты ў снежні мінулага года. Да гэтага часу на энергаблоку правялі больш за 240 выпрабаванняў сістэм да гатоўнасці да фізічнага пуску.

"На Беларускай АЭС паспяхова завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў праграмы падрыхтоўкі энергаблока № 1 да ўводу ў эксплуатацыю - гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі", - сказалі ў "Белэнерга".

Там таксама паведамілі, што ў яе ходзе была праведзена праверка помпаў, кіравання і абароны рэактара, прадуўка галоўных параправодаў, выпрабаванні ахоўных клапанаў парагенератараў і іншыя аперацыі.

"Усё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы энергаблока, задзейнічаныя ў праграме выпрабаванняў, адпавядаюць праектным характарыстыкам", - удакладнілі ў аб'яднанні.

Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне першага і другога контураў.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Па планах Мінэнерга увод першага энергаблока БелАЭС павінен адбыцца на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе.

23
Тэги:
БелАЭС
Маргелаў аб дапамозе уладаў бізнесу: мы часам не ведаем, што там напісана

Маргелаў аб дапамозе уладаў бізнесу: мы часам не ведаем, што там напісана

0
(абноўлена 15:38 02.06.2020)
Льготы Мінгарвыканкама для бізнесу, які пацярпеў з-за пандэміі каронавіруса, атрымаць не так проста, і дапамогуць яны тым, у каго бізнес "асеў" нязначна, мяркуе віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Віктар Маргелаў.
Маргелов о помощи властей бизнесу: мы порой не знаем, что там написано

Напярэдадні мінская мэрыя зацвердзіла пералік эканамічных відаў дзейнасці, у якіх бізнес нясе сур'ёзныя страты з-за эпідэміі COVID-19 і мае патрэбу ў падтрымцы, у прыватнасці, у шэрагу выпадкаў прадпрымальнікам будзе зніжана арэндная плата на зямлю, падатак на нерухомасць, паменшаны зямельны падатак, будзе таксама зроблены шэраг іншых мер.

Гэтыя меры часовыя, і ўжо цяпер з іх рэалізацыяй на практыцы ўзнікаюць пытанні, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik член Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце, сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

"Так, досыць шырокае кола пазначана, праўда, мы ўжо маем лісты пра тое, што нягледзячы на дэкларацыю, там дастаткова складаная працэдура атрымання гэтых прэфэрэнцыяў, паглядзім, нават калі рашэнне прынята, яшчэ не значыць, што яно будзе рэалізавана", - сказаў Маргелаў.

Што тычыцца выніковасці прынятага пакета мер для біснезаў, якія трапілі ў цяжкае становішча і ў якіх выручка ўпала ў разы, гэтыя меры не дапамогуць, патрэбныя больш дзейсныя, адзначыў суразмоўца, але цяпер вельмі складана такі пакет прымаць. Тым жа, у каго бізнес "асеў трохі", гэтыя меры цалкам дапамогуць утрымацца на плаву.

Перамовы прадпрымальніцкіх супольнасцяў з уладамі на розных узроўнях вядуцца на пастаяннай аснове, чарговыя пройдуць у бліжэйшы чацвер у рэжыме відэаканферэнцыі з міністрам эканомікі, распавёў бізнесмен.

"Зараз вядуцца перамовы больш аб тым, як тыя меры, якія прадэклараваныя, і тыя, якія ва ўказе №143 прапісаны, якім чынам іх рэалізаваць, сітуацыя ўскладняецца тым, што мы канкрэтна не ведаем, якія рыхтуюцца нарматыўныя акты, што там канкрэтна напісана, ёсць нейкая агульная размова, але змест гэтых дакументаў нам не паказваюць, у гэтым і праблема", - адзначае Маргелаў.

0
Тэги:
Мінгарвыканкам, бізнес, Беларусь