Маск назваў імя першага турыста і не выключыў, што таксама паляціць на Месяц

© REUTERS / GENE BLEVINSІлон Маск расказвае пра першы палёт касмічнага турыста да Месяца
Ілон Маск расказвае пра першы палёт касмічнага турыста да Месяца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першым турыстам SpaceX, які адправіцца да Месяца, будзе японскі мільярдэр Юсаку Маэдзава.

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Першым турыстам, які адправіцца да Месяца на транспартнай сістэме BFR SpaceX, стане японскі мільярдэр, калекцыянер мастацтва Юсаку Маэдзава, паведаміў Ілон Маск на адмысловай цырымоніі ў штаб-кватэры SpaceX у Каліфорніі.

Ілон Маск даставіў на МКС робата - Sputnik Беларусь
Відэа
Ілон Маск даставіў на МКС робата

SpaceX на мінулым тыдні падпісала пагадненне з першым у свеце касмічным турыстам, які абляціць Месяц на ракеце для працяглых палётаў.

Палёт устаноўкі да Месяца і назад зойме чатыры-пяць дзён, распавёў Ілон Маск. Дакладная дата палёту пакуль не агучвалася, аднак сам Маэдзава завіў, што гаворка ідзе пра 2023-ы.

Маэдзава таксама выказаў надзею, што яго палёт натхніць мастакоў на новыя творы мастацтва.

Аб планах стварэння транспартнай устаноўкі, якая атрымала назву BFR, Маск абвясціў у верасні мінулага года. Ён паведаміў, што кампанія ўжо пачала будаўніцтва транспартнай сістэмы, якая стане самай складанай у свеце.

Сума, якую заплаціць Маэдзава за палёт да Месяца SpaceX, застаецца ў сакрэце.

Стужка навiн
0