Кіраўнік НАСА Джым Брайдэнстайн

Аварыя "Саюза": кіраўнік НАСА не стрымаў эмоцыі

12
(абноўлена 09:59 15.10.2018)
З-за паломкі ракеты-носьбіта "Саюз-ФГ" на Міжнародную касмічную станцыю не патрапілі расіянін Аляксей Аўчынін і амерыканец Нік Хейг.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Кіраўнік НАСА Джым Брайдэнстайн не змог стрымаць слёзы падчас размовы з журналістамі, прысвечанай аварыі ракеты-носьбіта "Саюз".

Ён адзначыў, што інцыдэнт не паўплывае на далейшае супрацоўніцтва НАСА і "Раскосмасу".

Кіраўнік НАСА выказаў гонар амерыканскім астранаўтам Нікам Кейгам, які пяць гадоў вучыў рускую мову, каб паўдзельнічаць у гэтым запуску. Паводле яго слоў, астранаўт быў расчараваны.

Расійскага астранаўта Аляксея Аўчыніна кіраўнік НАСА назваў героем. Пры гэтым Брайдэнстайн адзначыў, што абодва касманаўты павялі сябе ў вышэйшай ступені прафесійна. Ён таксама заявіў, што быў узрушаны найвышэйшай якасцю працы велізарнай каманды ў момант аварыі.

Дзеянні расійскіх калегаў з "Раскосмасу" ён таксама ацаніў высока.

"Іх каманда працавала бок аб бок з нашай <...> Гэта было ўражліва. Разам нашы народы могуць зрабіць больш, чым паасобку", - заявіў ён.

Брайдэнстайн выказаў надзею, што наступны сумесны запуск ракеты пройдзе паспяхова.

Нагадаем, што першая ў гісторыі сучаснай Расіі аварыя ў пілатуемай касманаўтыцы адбылася 11 кастрычніка. Тады ракета-носьбіт "Саюз-ФГ" не змагла вывесці касмічны карабель "Саюз МС-10", на борце якога знаходзіліся расійскі і амерыканскі касманаўты Аляксей Аўчынін і Нік Хейг, на арбіту. Астранаўты эвакуіраваліся ў выратавальнай капсуле і не пацярпелі.

У "Раскосмасе" заявілі, што, па папярэдніх дадзеных, прычынай узнікнення няштатнай сітуацыі пасля старту ракеты-носьбіта "Саюз" стала сутыкненне блокаў першай і другой прыступак. Канчатковых высноў з нагоды таго, што ж прывяло да аварыі, пакуль няма.

12
Тэги:
НАСА, Расія, Космас

Робат-сабака "вынюхвае" радыяцыю на Чарнобыльскай АЭС - відэа

9
(абноўлена 09:34 29.10.2020)
На Чарнобыльскай АЭС правялі выпрабаванні дыстанцыйна кіраваных робатаў ад кампаніі Boston Dynamics. Аўтаномнага сабаку выкарыстоўвалі для ацэнкі ўзроўню радыеактыўнага забруджвання. Глядзіце на відэа, як праходзілі даследаванні.

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС спецыялісты Цэнтральнага прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і інжынеры Універсітэта Брыстоля, правялі выпрабаванні аўтаномнага робата-сабакі SPOT, распрацаванага кампаніяй Boston Dynamics.

Spot - гэта манеўраны робат, які перамяшчаецца па мясцовасці з беспрэцэдэнтнай мабільнасцю, дазваляючы аўтаматызаваць руцінныя задачы праверкі і збор дадзеных бяспечна і з вялікай дакладнасцю.

Даследаванні праходзілі на тэрыторыі двух сектараў пункта часовай лакалізацыі радыеактыўных адходаў "Руды лес" і на тэрыторыях пунктаў пахавання радыеактыўных адходаў "Падлесны" і "Буракоўка".

Падчас агляду тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС аўтаномны сабака ацаніў ступень радыяцыйнага забруджвання ў розных яе раёнах. Таксама місіяй "чацвераногага" быў пошук раней невядомых забруджаных лакацый. Пры гэтым робат, як і ўсе спецыялісты, выконваў усе патрабаванні бяспекі і на ўваходзе ў ангары яму апраналі ахоўныя бахілы.

Дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе трохмерных малюнкаў з дапамогай робатаў-сабак, дапамогуць абнавіць карты размеркавання радыяцыйнага забруджвання даследаваных участкаў. Акрамя робатаў падчас работ выкарыстоўвалася і іншае высокатэхналагічнае абсталяванне: дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і датчыкі-сканеры для ацэнкі размеркавання радыеактыўных матэрыялаў на плошчы і ў прасторы.

9
Тэги:
робататэхніка, Чарнобыль
Клавіятура

Савет бяспекі: ЗША здзяйсняюць да 75% усіх кібератак

10
(абноўлена 15:02 25.08.2020)
Па афіцыйных дадзеных, амерыканцы лідзіруюць у статыстыцы па шкоднаснай актыўнасці са значным адрывам: за 2016-2019 гады - ад 40% да 75% у залежнасці ад тыпу шкоднасных уздзеянняў

МІНСК, 25 жні - Sputnik. ЗША і іх саюзнікі ўзмацняюць выведвальныя і дэструктыўныя дзеянні ў кіберпрасторы іншых краін, заявіў намеснік сакратара Савета бяспекі Расіі Алег Храмаў.

"А з іншага (боку. - заўвага рэд.) - абвяшчаюць Расію, Кітай, Паўночную Карэю і Іран асноўнымі крыніцамі кіберпагрозамі", - сказаў ён у інтэрв'ю газеце "Аргументы и факты".

Па словах суразмоўцы выдання, такім чынам ЗША "мэтанакіравана фарміруюць медыйную карціну", закліканую апраўдаць у вачах сусветнай супольнасці любыя наступныя дзеянні, у тым ліку сілавога характару.

Ён адзначыў, што вынікам "штучнага нагнятання супрацьстаяння ў інфармацыйнай сферы" становіцца напружанасць у міжнародных адносінах, тармажэнне развіцця сусветнай эканомікі з прычыны санкцый, а таксама падрыў даверу да працэсаў цыфравізацыі ў цэлым.

"У такіх умовах не здзіўляе лінія дзяржаў на дасягненне лічбавай самадастатковасці. Яна прама выцякае з патрэбы забяспечыць дзяржаўны суверэнітэт у лічбавую эпоху", - заявіў Храмаў.

ЗША, паводле слоў намесника сакратара Савета бяспекі, стаяць за пераважнай колькасцю кібератак у свеце. "Амерыканцы лідзіруюць у статыстыцы па шкоднаснай актыўнасці са значным адрывам: за 2016-2019 гады - ад 40% да 75% у залежнасці ад тыпу шкоднасных уздзеянняў", - сказаў ён.

Як паведаміў Храмаў, "Расіі названы паказчык адводзіць ад 2% да 7%".

"Гэтыя дадзеныя, якія не афішуюцца на Захадзе, але наяўныя ў адкрытым доступе, наглядна дэманструюць любому здароваму чалавеку безгрунтоўнасць тэзіса аб татальнай расійскай пагрозе ў кіберпрасторы", - падкрэсліў суразмоўца выдання.

Нарошчванне ЗША па надуманых прычынах сваіх магчымасцяў для кібератак на Расію патрабуе прыняцця ахоўных мер з боку Масквы, лічыць Храмаў.
"З апошніх падобных акцый, у прыватнасці, можна адзначыць факт вылучэння ў адрас Расіі бяздоказных абвінавачванняў у кібератацы на дзяржаўныя органы і СМІ Грузіі ў кастрычніку 2019 года", - распавёў ён.

Аналагічным чынам, па словах Храмава, "надзьмувалася шуміха і пра "бесчалавечныя" атакі на аб'екты аховы здароўя Чэхіі, задзейнічаныя ў барацьбе з каронавірусам". "Рускім хакерам" спрабуюць прыпісаць спробы атрымаць доступ да сетак распрацоўшчыкаў вакцыны ад COVID-19 з ЗША, Вялікабрытаніі і Канады", - дадаў ён.

Асобнай тэмай Храмаў назваў уяўны расійскі ўплыў на вынікі выбараў у ЗША, у прыватнасці з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. "Гэтая праблематыка стала "разменнай манетай" у абвостраным супрацьстаянні амерыканскіх палітычных элітаў", - заўважыў намсакратара Савета бяспекі.

Ён нагадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся пачаць утоеную кібератакі супраць расійскага Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў, якое амерыканскія спецслужбы без прад'яўлення доказаў назвалі распаўсюднікам інфармацыі, якое кваліфікуецца як умяшальніцтва.

"Факт гэтай атакі Дональд Трамп прызнаў публічна ў нядаўнім інтэрв'ю выданню "Вашынгтон пост", - падкрэсліў Храмаў.

Пры гэтым, згодна са свежымі апублікаванымі дадзенымі, у 2018 годзе прэзідэнт ЗША надзяліў ЦРУ пашыранымі паўнамоцтвамі пры ажыццяўленні наступальных аперацый у кіберпрасторы, уключаючы вывад з ладу інфраструктуры суперніка, дадаў суразмоўца газеты.

Усё гэта, на яго думку, дыктуе неабходнасць ахоўных мер у адпаведнасці з палажэннямі дактрыны інфармацыйнай бяспекі Расійскай Федэрацыі і расійскага заканадаўства.

10
Тэги:
Кібербяспека, ЗША
Багач

Народны каляндар: святкуем Юл’яна, гатуем стравы для дзетак

0
(абноўлена 16:49 30.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як нашы продкі баранілі дзяцей ад хваробаў і што гатавалі для іх.

У народзе лічылі, што калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, то гэта хата не мае шчасця. 31 кастрычніка ў Народным календары адзначаюць прысвятак Юльяна, ахоўніка дзяцей. Але не толькі ў  гэтага святога бацькі прасілі дапамогі для сваіх дзяцей. Найважнейшымі аступнікамі ад усялякага ліха лічылі Прачыстую, Ісуса Хрыста і анёлаў ахоўнікаў, якія ў народным уяўленні адбіваюць чалавека ад "усіх наглых урагоў". У народнай міфалогіі дзецьмі апекавалася Дамавуха, якая магла калыхаць калыску з немаўляткам і бавіцца з астатнімі дзецьмі гаспадыні, якая ёй падабалася.

Але першай і наймацнейшай апякункай і абаронцай для сваіх дзяцей заўсёды была маці. Яна спявала на ноч калыханку, апранала, рабіла ляльку, сачыла, каб дзіця было здаровае і сытае.

Багач у Вязынцы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Наймацнейшай апякункай дзяцей заўсёды была маці

У народзе лічылі, што падчас цяжарнасці жанчына павінна была выконваць шэраг перасцярог, у выніку якіх гарантавалася нараджэнне здаровага немаўляці. Але і надалей маці верыла, што напрацягу першага года жыцця лёс дзіцяці наўпрост залежыць ад яе паводзін. Таму падчас кармлення сама жанчына не павінна была сілкавацца, каб дзіця не было абжорай, не пазяхаць, каб дзіця не было гультаём, ні з кім не спрачацца, каб не было схільным да спрэчак і сварак. Лічылася, што карміць дзіця ў дрэнным настроі ні ў якім разе нельга. Маці павінна супакоіцца, іначай дзіця  да канца свайго жыцця будзе тужыць. Таму, каб яго лёс быў шчаслівым, маці карміла яго толькі ў светлым настроі, ласкава называючы "маё сонейка яснае", "мая зоранька ранняя", "мой верабейка, птушачка, крошачка" і інакш.

Часта кармленне павольна пераходзіла ў калыханне, дзе ў калысцы, як апісваў беларускі этнограф Чэслаў Пяткевіч  у кнізе "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся"засынаў "абагоўлены скарб" пад манатоннае напяванне: "Аа, аа, дзе-е-таачка спаць, а я буду каа-лы-хаць, а-а…, а ты паганае, чаго слепкі вытарашчыло? Ось я табе як дам плескача, то мне зараз заснеш — аа-аа... ".

Але такое стаўленне да немаўляці заканчвалася праз год "адлучэннем". Гэты сямейны абрад, апісаны Пяткевічам адбываўся наступным чынам. Пакарміўшы дзіця грудзямі апошні раз, маці садзіла яго на памост для спання, а бацька клаў перад ім медзяны грош, кавалачак хлеба, валовы рог, ці, калі дзяўчынка, тронку ад сярпа. Калі дзіця пацягне ручку найперш да рога, то лічылі, што яно будзе добрым гаспадаром, калі да хлеба, то будзе гультаём, ахвотнікам да гатовага хлеба, калі да гроша – будзе схільным прыхапіць чужое – будзе злодзей.

Праздник средневековой культуры Меч Брачыслава
© Sputnik Альфред Микус
Галоўнае, каб дзіцяці вырасла добрым чалавекам

Рэзкае адлучэнне ад грудзей у дзіцяці практычна заўсёды выклікала доўгатэрміновы разлад страўніка і пераход на "свой хлеб" адбываўся даволі балюча. Смяротнасць сярод дзяцей гэтага ўзросту была даволі высокай і асабліва ў сем’ях сялян. Не разумеючы прыроды таго ці іншага дзіцячага захворвання, верылі, што віной таму сурокі, пярэпалахі, начніцы, крыксы, капрызы, падвей і іншыя міфалагічныя істоты.

Спосабы дыягностыкі і лячэння былі часам такімі ж дзіўнымі, як і тыя нячысцікі, што па народных уяўленнях шкодзілі дзецям. Так, каб высветліць, ці будзе жыць вельмі хворае дзіця, варажылі з дапамогай мурашніку. Маці ішла ў лес і здымала верхнюю частку мурашніка, рабіла з гэтага адвар і купала ў ім дзіця тры дні запар. Пасля ізноў ішла ў лес і глядзела ці аднавілі мурашкі свой дом. Калі мурашнік меў ранейшы выгляд, то была надзея, што дзіця паздаравее. У такіх выпадках маці шукала любых паратункаў. У справу ішлі і малітвы да святых і язычніцкія замовы, якія выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. Вось як лячылі начніцы.

Калі спакойнае ўдзень дзіця непакоілася і ўначы не спала, то лічылі, што яму шкодзяць начніцы. Яны ўяўляліся чорным кудлатым чарвяком, які быццам бы прапаўзаў пад калыбеллю. Супраць гэтай напасці ў дзвярах ставілі страх (пудзіла), як на вераб’ёў, апраналі ў вывернутую наадварот сарочку, у калысцы мянялі палажэнне ног і галавы, калыхалі дзіця ў начоўках і чыталі замовы: "Зара-зарыца, вазьмі ў майго дзіцяці начніцы. Дзе зара патухаіць, там начніцы прападаюць".

А вось як паэтычным народным словам супакойвалі дзіця перад сном на Ашмяншчыне: "Дрымоты, пакой, адшукай рабу Бога (імя), няхай яна спіць, высыпаецца, ноччу не прасыпаецца. Зоркі няхай будуць ёй сёстрамі, месяц ёй братам, а сон ёй кумам і сватам. Амын".

Існавала і такая практыка, калі дзіця быццам ахвяравалі Богу, просячы заступніцтва за яго і шчаслівага лёсу. Трэба было аднесці ў касцёл прызначаныя на ахвяру грошы, кавалак палатна, крыху лёну. Гэтай ахвярай тройчы малявалі кола вакол дзіцяці і накрывалі яго ёю. Пасля клалі ахвяру на алтар.

Дожинки в Мяделе - 2018
© Sputnik Альфред Микус
У народзе лічылі, што, калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, у ёй няма шчасця

Калі дзіця было як быццам бы здаровае, але вельмі худзенькае, яго дастаткова было ўзважыць на шалях і тады яно быццам бы пачынала папраўляцца. Каб дзіця хутчэй расло, маці здымала з яго кашульку толькі праз галаву і карміла як мага часцей.

У перыяд ранняга дзяцінства як у сялянскай так і ў заможных дваранскіх сем’ях дзецям гатавалі асобныя стравы з лепшых прадуктаў, якія дарослым не заўсёды траплялі на стол, паколькі ад якасці ежы залежыла здароўе дзіцяці. Вядома ж меню вясковай малечы вельмі адрознівалася ад дзіцячага меню ў заможных сем’ях, дзе былі знаёмыя з заходнееўрапейскай кухняй. Тут пэўныя веды аб сістэме харчавання і ўтрымання дзяцей дазвалялі рабіць яе больш сбалансаванай і правільнай. У выніку, дзеці вышэйшых саслоўяў хварэлі і паміралі значна радзей чым сялянскія. Але як бы там ні было і сялянка, і пані песцілі сваіх дзетак смачнымі стравамі.

Гатавалі звычайна салодкія кашы, бліны з начынкамі і без іх, пончыкі, тварожныя запяканкі, цыбрыкі грыбкі і яечні, разнастайнае печыва, стравы з лепшых гатункаў мяса, клёцкі, калдуны з ягаднымі начынкамі, разнастайныя супы і булёны і ў тым ліку супы-пюрэ з гародніны ды шмат што яшчэ.

Вось як гатавалі малочны суп з морквай ў вёсцы Літва Ляхавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Суп малочны з морквай

Інгрыдыенты:

  • 4 шклянкі малака
  • 3 шклянкі вады
  • 1 морква
  • 1 яйка
  • 1 шклянка мукі
  • 2 чайныя лыжкі цукру
  • 50 г сметанковага масла
  • Соль

Як гатаваць:

Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці старкаваную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы. У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць, каб атрымалася цеста, як густая смятана. Паступова ўліваць цеста ў суп пры няспынным памешванні. У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.

0
Тэги:
Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў