Урад бачыць у IT ключавую галіну беларускай эканомікі

© PexelsЭкран ноўтбука, архіўнае фота
Экран ноўтбука, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь прадэманстравала магчымасць эвалюцыі без рэвалюцыі, упэўнены першы віцэ-прэм'ер.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Сферу інфармацыйных тэхналогій урад бачыць як ключавую галіну беларускай эканомікі, адпаведную заяву зрабіў у панядзелак на KEF 2018 першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын.

"Кастрычнiцкi эканамiчны форум" (KEF-2018) праходзіць у панядзелак у Мінску. Сярод удзельнікаў мерапрыемства - эксперты, прадстаўнікі беларускіх уладаў, а таксама міжнародных структур.

"Наша краіна апынулася ў прынцыпова новай сітуацыі. Раней ва ўсіх сферах можна было пазычаць ці хаця б вывучыць чужы досвед, цяпер гэтага няма", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Турчын падкрэсліў: сёння невядома, якой павінна быць адукацыя і эканоміка ў цэлым, а кожная краіна вымушана самастойна рухацца наперад. Віцэ-прэм'ер нагадаў аб прынятым летась дэкрэце "Аб развіцці лічбавай эканомікі" - па словах Турчына, поспех быў практычна адразу.

"Ужо ў 2017 годзе, яшчэ да прыняцця дэкрэта, мы ўбачылі першыя вынікі. Парк высокіх тэхналогій здабыў другое дыханне", - адзначыў віцэ-прэм'ер і нагадаў, што экспарт ПВТ у мінулым годзе склаў мільярд долараў, а ўжо ў гэтым годзе ён павялічваецца на 40% па выніках першага паўгоддзя.

Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і першага намесніка Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчынава - Sputnik Беларусь
Лукашэнка хоча стварыць самыя выгадныя ўмовы для развіцця IT-сферы

Беларусь апярэджвае па экспарту софту на душу насельніцтва не толькі краін-суседзяў, але і такія дзяржавы, як ЗША, Расію і Індыю, канстатаваў ён.

"Апошнія відавочныя поспехі нашага парку даюць падставы ўскладаць вялікія надзеі на яго ў будучыні", - падкрэсліў Турчын і дадаў, што ўрад бачыць у ім самую паспяховую галіну беларускай эканомікі.

Таксама Турчын адзначыў, што поспех ПВТ і развіццё Беларусі ў гэтым плане паказвае тое, што ў рэспубліцы магчымая эвалюцыя без рэвалюцыі.

Стужка навiн
0