Яндэкс прадставіў самае вялікае абнаўленне пошуку

"Яндэкс" прадставіў самае вялікае абнаўленне пошуку

8
(абноўлена 14:20 19.11.2018)
Абнаўленне "Андрамеда" аб'яднала больш за тысячу паляпшэнняў пошукавіка.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Кампанія "Яндэкс" прадставіла самае вялікае абнаўленне пошуку - "Андрамеду", а таксама новы сэрвіс "Яндэкс. Знаўцы".

Навінкі "Яндэкс" прадставіў у панядзелак у Маскве. Так, пошук атрымаў самае вялікае ў гісторыі абнаўленне - яго назвалі "Андрамеда".

Мяркуецца, што ў "Андрамедзе" аб'яднаны больш за тысячу паляпшэнняў пошукавай сістэмы, уключаючы хуткія адказы і іншыя функцыі. Запушчаны і новы сэрвіс "Яндэкс. Знаўцы", у ім на пытанні карыстальнікаў будуць адказваць рэальныя людзі, якія спецыялізуюцца на пэўных тэмах.

Таксама пасля абнаўлення сайты ў пошукавай сістэме будуць ранжыраваць па якасці, то бок вынікі стануць больш рэлевантнымі, у тым ліку і па "складаных" пытаннях. Улічваць будуць зручнасць сайта, лаяльнасць аўдыторыі, колькасць карыснай інфармацыі і "дакучлівасць".

Таксама сайты будуць маркіравацца значкамі па некалькіх крытэрах, сярод якіх афіцыяльнасць, карыснасць і "выбар карыстальнікаў".

Змены пошукавай машыны ўжо даступныя для карыстальнікаў.

8
Тэги:
Камп'ютарныя і інфармацыйныя тэхналогіі, Яндэкс
Каментары