Фота бортжурнала

Дапаможнік па пасадцы на Месяц для Ніла Армстранга выставяць на аўкцыён

28
(абноўлена 09:14 02.05.2019)
Так плануюць адсвяткаваць 50-годдзе з моманту высадкі амерыканскай місіі на Месяц.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Бартавы часопіс і дапаможнік па пасадцы на Месяц місіі "Апалон-11" плануюць выставіць на аўкцыён, паведаміла РІА "Новости".

Таргі арганізуе аўкцыённы дом Christie's, назву ім далі тэматычну - "Гіганцкі скачок: святкаванне 50-й гадавіны "Апалона-11", прысвяціўшы 50-гадоваму юбілею высадкі амерыканскіх астранаўтаў Ніла Армстранга і База Олдрына на Месяцы.

Аўкцыён адбудзецца 18 ліпеня ў Нью-Ёрку. У бартавым часопісе, які стане асноўным лотам, сабрана пакрокавая інструкцыя - як адстыкавацца ад ракеты-носьбіта, ляцець і саджаць модуль "Арол" на Месяц.

Гандлёвы дом у сваёй афіцыйнай заяве адзначае, што дадзены лот - унікальнае сведчанне першай пілатуемай пасадкі на Месяц, і называе яго адной "з самых праслаўленых прыгод усіх часоў".

Уладальнік лота зможа разгледзець і рукапісныя пазнакі экіпажа, каб пранікнуцца момантам.Чакаецца што бортжурнал сыдзе з малатка за досыць буйную суму - ад 7 да 9 мільёнаў долараў. Лот на продаж выстаўляе прыватны калекцыянер, які набыў часопіс у Олдрына, які выконваў абавязкі пілота месяцовага модуля карабля місіі "Апалон-11".

28
Тэги:
Нью-Ёрк, Аукцыёны

Першая пякарня ў Еўропе на сонечных батарэях - відэа

7
(абноўлена 09:57 10.11.2020)
Французскі інжынер вывучаў энергетычныя праекты па ўсім свеце і стварыў сонечныя канцэнтратары, якія прымяняе для выпечкі. Глядзіце на відэа, як вырабляюць сонечны хлеб.

Інжынер Арно Крэто стаў пекарам і прадставіў NeoLoco - першую ў Еўропе пякарню, якая працуе на сонечнай энергіі. Мужчына ствараў устаноўку 10 гадоў, натхняючыся іншымі энергетычнымі праектамі па ўсім свеце.

Печ складаецца з люстэркаў, якія адлюстроўваюць сонечныя прамяні, гэтая энергія накіроўваецца ў духоўку і вырабляе цяпло. Дзякуючы агрэгату інжынер выпякае 140 кілаграмаў хлеба на тыдзень. Выпечку ён прадае ў мясцовых крамах.

Сонечны канцэнтратар быў распрацаваны з дапамогай фінскай кампаніі CPM Industries.

"У Кеніі і Танзаніі ўжо ёсць пякарні, якія працуюць з гэтай мадэллю канцэнтратара. Але гэта сапраўды першая сонечная печ у Еўропе, і гэта першая машына ў свеце такога памеру", - сказаў распрацоўшчык печы Арно Крэто.

Інжынеру вельми хочацца падзяліцца распрацоўкай з краінамі, якія адчуваюць эканамічныя цяжкасці.

Чытайце таксама:

  • Беларускі хлеб: як прыгатаваць "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
7
Тэги:
Францыя

Робат-сабака "вынюхвае" радыяцыю на Чарнобыльскай АЭС - відэа

21
(абноўлена 09:34 29.10.2020)
На Чарнобыльскай АЭС правялі выпрабаванні дыстанцыйна кіраваных робатаў ад кампаніі Boston Dynamics. Аўтаномнага сабаку выкарыстоўвалі для ацэнкі ўзроўню радыеактыўнага забруджвання. Глядзіце на відэа, як праходзілі даследаванні.

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС спецыялісты Цэнтральнага прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і інжынеры Універсітэта Брыстоля, правялі выпрабаванні аўтаномнага робата-сабакі SPOT, распрацаванага кампаніяй Boston Dynamics.

Spot - гэта манеўраны робат, які перамяшчаецца па мясцовасці з беспрэцэдэнтнай мабільнасцю, дазваляючы аўтаматызаваць руцінныя задачы праверкі і збор дадзеных бяспечна і з вялікай дакладнасцю.

Даследаванні праходзілі на тэрыторыі двух сектараў пункта часовай лакалізацыі радыеактыўных адходаў "Руды лес" і на тэрыторыях пунктаў пахавання радыеактыўных адходаў "Падлесны" і "Буракоўка".

Падчас агляду тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС аўтаномны сабака ацаніў ступень радыяцыйнага забруджвання ў розных яе раёнах. Таксама місіяй "чацвераногага" быў пошук раней невядомых забруджаных лакацый. Пры гэтым робат, як і ўсе спецыялісты, выконваў усе патрабаванні бяспекі і на ўваходзе ў ангары яму апраналі ахоўныя бахілы.

Дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе трохмерных малюнкаў з дапамогай робатаў-сабак, дапамогуць абнавіць карты размеркавання радыяцыйнага забруджвання даследаваных участкаў. Акрамя робатаў падчас работ выкарыстоўвалася і іншае высокатэхналагічнае абсталяванне: дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і датчыкі-сканеры для ацэнкі размеркавання радыеактыўных матэрыялаў на плошчы і ў прасторы.

21
Тэги:
робататэхніка, Чарнобыль
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

0
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей