Робат Фёдар на борце карабля Саюз МС-14

"Саюз" з робатам "Фёдарам" не змог прыстыкавацца да МКС

7
(абноўлена 15:05 24.08.2019)
"Абодва камплекты сістэмы не змаглі правільна ідэнтыфікаваць мішэні на паверхні станцыі", - растлумачыў каментатар падчас трансляцыі стыкоўкі.

МІНСК, 24 жні - Sputnik. Касмічны карабель "Саюз МС-14" з робатам "Фёдарам" на борце не змог прыстыкавацца да Міжнароднай касмічнай станцыі. Уся справа ў непаладках у працы сістэмы збліжэння і стыкоўкі, паведамляе NASA TV.

"Абодва камплекты сістэмы не змаглі правільна ідэнтыфікаваць мішэні на паверхні станцыі", - растлумачыў каментатар падчас трансляцыі стыкоўкі.

Адзначым, што ЗША раней папярэджвалі аб верагодных НП падчас стыкоўкі. Паводле інфармацыі NASA, карабель не абсталяваны сістэмай дыстанцыйнага рэжыму кіравання, а гэта значыць, што ў выпадку, калі б аўтаматыка не спрацавала, то касманаўты з МКС не змаглі б прыстыкаваць "Саюз" уручную. Робат "Фёдар", які сядзіць у крэсле камандзіра карабля, таксама не змог бы дапамагчы, паколькі ён запраграмаваны так, што яго праца ўнутры касмічнага карабля абмежаваная.

Тым часам у "Раскосмасе" адзначылі, што сітуацыя з "Саюз МС-14" не адбілася на бяспецы экіпажа МКС.

Стыкоўку плануецца правесці ў панядзелак, 26 жніўня. Чакаецца, што "Фёдар" стане першым расійскім антрапаморфным робатам на МКС, а яго "камандзіроўка" прадоўжыцца да 6 верасня, 7-га ён вернецца на Зямлю.

7
Тэги:
МКС, Расія

Тэхналогіі