Касмічны карабель Саюз МС-14

"Саюз" з робатам Фёдарам прыстыкаваўся да МКС з другой спробы

19
Першая спроба стыкоўкі касмічнага карабля "Саюз МС-14" і Міжнароднай касмічнай станцыі скончылася няўдала з-за тэхнічных непаладак.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Пілатуемы касмічны карабель "Саюз МС-14" з робатам Фёдарам на борце з другой спробы паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), пра гэта паведамляе Раскосмас.

Стыкоўка прайшла ў аўтаматычным рэжыме да агрэгатнага адсеку службовага модуля "Зорка", за некалькі хвілін да разліковага часу. Адзначаецца, што ў гэты час МКС знаходзілася над Кітаем.

Акрамя антрапаморфнага робата Фёдара (FEDOR - Final Experimental Demonstration Object Research), карабель даставіў на станцыю 670 кілаграмаў грузу.

Пасля стыкоўкі спатрэбіцца некалькі гадзін для таго, каб выраўнаваць ціск паміж караблём і станцыяй, а таксама праверыць герметычнасць счэпкі. Толькі пасля гэтага экіпаж станцыі зможа адкрыць люк у карабель.

На МКС робат будзе знаходзіцца да 6 верасня, вяртанне на Зямлю плануецца 7 верасня.

Нагадаем, што раніцай 24 жніўня спроба стыкоўкі "Саюза" скончылася няўдала - прычынай сталі непаладкі ў працы сістэмы збліжэння і стыкоўкі.

19
Тэги:
МКС, робататэхніка, Космас

Канадскі пенсіянер ператварыў хаду па снезе ў мастацтва - відэа

7
(абноўлена 19:46 26.02.2021)
Хаду на снегаступах мужчына ператварае ў сапраўднае мастацтва і здымае фантастычныя ўзоры, якія застаюцца на снезе пасля прагулкі. Паглядзіце, якая прыгажосць - і таксама канчайце сумаваць!

Каб не сумаваць ў пандэмію, канадскі пенсіянер адпраўляецца на прагулкі па заснежаных прасторах.

На шпацыр ён абувае снегаступы - мабыць, самае старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння па заснежаным покрыве. Дзякуючы шырокай "падэшве", ціск на снег зніжаецца, што дазваляе шпацыраваць, не правальваючыся. А можна ствараць на снезе сапраўдныя творы мастацтва!

Перш, чым "намаляваць" узор на снезе, канадзец рыхтуе праект з дапамогай кампьютэрнай праграмы. У выніку атрымліваюцца па-сапраўднаму маштабныя праекты. Самы вялікі ўзор у дыяметры - 400 метраў!

Працы хутка растаюць, таму мужчына здымае іх з вышыні, каб і вы маглі палюбавацца гэтай прыгажосцю. Глядзіце відэа Sputnik і таксама адпраўляйцеся на шпацыр, снегу ў Беларусі зараз амаль не менш, чым у Канадзе.

Глядзіце таксама:

7
Тэги:
Канада, Прыгажосць, мастацтва, снег, Пенсіянеры

Свет крышталяў: як ствараюць лядовыя і снежныя скульптуры - відэа

12
(абноўлена 19:19 26.02.2021)
У пачатку лютага Алея Батанічнага саду стала казачнай. Снежныя і ледзяныя глыбы пераўтварыліся ў творы мастацтва. Глядзіце на відэа, якія кампазіцыі стварылі пачаткоўцы і вопытныя майстры.

Фестываль лядовых і снежных скульптур адбыўся ў Мінску шосты раз. У ім бралі ўдзел 18 каманд: студэнты профільных факультэтаў і вопытныя майстры. Каманды студэнтаў стваралі скульптуры са снегу, прафесіяналы працавалі з лёдам. Арганізатары не абмяжоўвалі фантазію мастакоў - тэма фестывалю "Свет крышталяў".

Валянцін Борзды са сваёй брыгадай ствараў кампазіцыю тры дні. У працы ён выкарыстаў бензапілу і розныя разцы, апошні штрых - так званая даводка савецкім прасам, пасля гэтага лёд становіцца празрыстым і прыгожым.

"Наша кампазіцыя называецца "Падарожнік". Гэта вобраз нейкага, можа быць, казачнага персанажа, які наогул жа сімвалізуе проста любога чалавека, які рухаецца па сваім жыцці. Ён яшчэ сляпы у нас, і ён навобмацак рухаецца метадам спроб і памылак. Для нас важна прыдумаць нейкую гісторыю, каб было зразумела, як гэта рабіць. Мы не настойваем на такой трактоўцы для кожнага гледача, але нам цікава прыдумаць нейкую ідэю", - распавядае скульптар Валянцін Борзды.

Скульптару дапамагаў сын - пяцікласнік Міша. Хлопчыку мастак даверыў невялікія, але важныя дэталі.

"Праца мяне настолькі захапляе што становіцца ўжо не важна на ўвесь гэты холад, так цікава працаваць, што дух захоплівае і ўжо нічога не адчуваеш", - адзначае Міша.

Некаторыя скульптуры аснашчаны падсветкай, таму асабліва прыгожыя ў вячэрні час. Аўтары спадзяюцца, што кампазіцыі прастаяць да пачатку вясны.

Глядзіце таксама:

12
Тэги:
мастацтва, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, ледзяныя скульптуры, скульптура
Знойдзены скарб манет

Гісторыкі назвалі ўзрост скарбу залатых манет у цэнтры Мінска

0
(абноўлена 19:48 26.02.2021)
Навукоўцам трэба высветліць, хто больш за 100 гадоў таму схаваў скураны мяшочак з залатымі манетамі, і чаму ён так і застаўся ляжаць у зямлі.

МІНСК, 28 лют – Sputnik. Беларускія навукоўцы высвятляюць дакладны ўзрост скарбу залатых манет і іншых артэфактаў, які быў знойдзены ў цэнтры Мінска - у скверы Марата Казея, паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

У мінулы панядзелак стала вядома, што манеты пачатку ХХ стагоддзя былі выяўлены ў невялікім парку ў беларускай сталіцы, дзе праводзіліся земляныя работы.

"Гэта яшчэ дарэвалюцыйны скарб, яго ўзрост, як мяркуецца, канец XIX - пачатак XX стагоддзя. Папярэдне можна сказаць, што яму каля 120 гадоў. Але дакладная інфармацыя будзе пасля таго, як мы вывучым знойдзеныя прадметы", - паведамілі Sputnik у інстытуце.

Там таксама патлумачылі, што ў цяперашні час манеты і іншыя каштоўныя артэфакты дастаўлены ў інстытут, распачата даследчая і навуковая праца.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што навукоўцам трэба высветліць, хто мог схаваць гэты скарб. "Пакуль з вялікай доляй верагоднасці нельга агучыць ні адну з версій, хто схаваў скарб, пры якіх абставінах, чый дом стаяў у той час на месцы знаходкі", - сказалі ў НАН.

Разам з тым у інстытуце ўдакладнілі, што знойдзены скарб, акрамя каштоўных з гістарычнага пункту гледжання артэфактаў, складаецца з 24 залатых манет. У інстытуце растлумачылі, што тэрыторыя сквера, дзе знайшлі золата, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Там цяпер ідзе будаўніцтва ліўневай каналізацыі.

Што прызначана за скарб

У інстытуце паведамілі, што скарб знайшоў мінчанін, неабыякавы да археалогіі і гісторыі, і перадаў яго дзяржаве. Гісторыкі адмовіліся назваць яго прозвішча. У Беларусі пытанні прыналежнасці скарбаў рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам. У адпаведнасці з ім скарб паступае ва ўласнасць асобы, якая яго знайшла, і асобы, якой належыць маёмасць, дзе скарб быў схаваны. Але калі скарб ўтрымлівае рэчы, якія адносяцца да помнікаў гісторыі ці культуры, ён павінен быць перададзены ў дзяржаўную ўласнасць. Пры гэтым уласнік зямельнага ўчастка або iншай маёмасцi, дзе скарб быў знойдзены, і асоба, якая яго выявіла, маюць права на ўзнагароджанне ў памеры 25% ад кошту знойдзенага.

Самыя вядомыя скарбы

Ад пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выяўлены каля 1500 скарбаў, вялікая колькасць з іх прапала ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод 20 найбольш вядомых - мінскі, віцебскі і брэсцкія скарбы, перкаўскі скарб, гараўлянскія і слуцкія скарбы. У іх пераважна былі срэбныя вырабы, а таксама старажытныя манеты - залатыя і сярэбраныя.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск, манеты, Скарб