Удзельнік асноўнага экіпажа 50/51-й экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю касманаўт Роскосмоса Алег Навіцкі

Беларус Алег Навіцкі упершыню выйшаў у адкрыты космас

22
(абноўлена 11:01 02.06.2021)
Касманаўты, у ліку іншага, павінны абнавіць сістэму тэрмарэгулявання модуля "Зара". Гэта не атрымалася зрабіць у лістападзе мінулага года.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Касманаўты на МКС упершыню ў гэтым годзе выйшлі ў адкрыты космас па расійскай праграме, яны павінны падрыхтаваць станцыю да прыбыцця новага модуля.

Расіянін Пётр Дуброў і ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі пачалі выкананне заданняў каля 9 раніцы. Увесь працэс разлічаны без малога на сем гадзін.

За гэты час трэба выканаць некалькі задач. Напрыклад, замяніць панэль рэгулятара расходу вадкасці ў сістэме тэрмарэгулявання модуля "Зара".

Таксама трэба падрыхтаваць МКС да адстыкоўкі модуля «Пірс», які адслужыў 20 гадоў. У ліпені на яго месца прыстыкуецца новы модуль "Навука", і для гэтага неабходна прыбраць усе знешнія сувязі "Пірса" са станцыяй.

Запланавана і ўстаноўка апаратуры навуковых эксперыментаў  "Тэст" і "Цягавітасць". Навукоўцы хочуць вывучыць уплыў космасу на розныя мікраарганізмы і матэрыялы.

Сачыць за трансляцыяй таго, што адбываецца можна на сайце "Роскосмоса".

Гэта ужо 55-ы выхад расіян у адкрыты космас, і першы ў кар'еры Навіцкага і яго напарніка. Усяго падчас экспедыцыі беларускага касманаўта чакае тры падобных выпрабаванні.

Да гэтага ў 2021 годзе ў адкрытым космасе працавалі толькі па амерыканскай праграме, і яшчэ два выхады запланавана ў чэрвені.

Зараз на МКС працуе 65-я экспедыцыя. Акрамя Алега Навіцкага і Пятра Дуброва, там знаходзяцца амерыканцы Марк Вандзе Хай, Шэйн Кімброў і Меган МакАртур, японец Акіхіка Хасідэ і француз Тома Пяске.

Гэта ўжо трэцяя экспедыцыя расійскага касманаўта беларускага паходжання. Алег Навіцкі увайшоў у склад асноўнага экіпажа ў якасці камандзіра карабля "Саюз МС-18" і камандзіра 65-ай місіі на МКС.

Ураджэнец Червеня адзначыць у космасе 50 гадоў (12 кастрычніка). У рамках двух папярэдніх экспедыцый наш зямляк правёў у космасе больш за 340 сутак.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
касманаўт, Космас, Алег Навіцкі, беларусы
(0:41 / 5.07Mb / просмотров видео: 2414)

Сцяг Перамогі над Рэйхстагам: VR-рэканструкцыя ў Брэсце - відэа

20
(абноўлена 10:26 19.06.2021)
У чым сімвалізм і палітычны сэнс Сцяга Перамогі над Рэйхстагам зможа адчуць кожны, хто паўдзельнічае ў VR-рэканструкцыі.

"Невядомы сцяганосец" - гэта гісторыя, якую дзякуючы сучасным тэхналогіям кожны можа "пражыць" ад асобы звычайнага савецкага салдата прама на даху Рэйхстага вясной 1945 года.

Хто і навошта паставіў галоўны Чырвоны Сцяг Перамогі над Рэйхстагам? Чаму гэта важна? Колькі на самой справе было сцяганосцаў? Як у гэты момант выглядаў дах? Хто афарбаваў Берлін у чырвоныя колеры? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы не толькі даведаецеся, але і ўбачыце на свае вочы.

VR-рэканструкцыя будзе даступна ў вайсковым клубе на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з 19 па 22 чэрвеня.

Каб убачыць праект у фармаце віртуальнай рэальнасці з выкарыстаннем VR-ачкоў, дастаткова спампаваць прылажэнне RIA.Lab у App Store для iOS або Google Play для Android.

Гэтая рэканструкцыя - зборны сюжэт. Пры яго падрыхтоўцы былі выкарыстаны дзясяткі гістарычных дакументаў і рэальных ўспамінаў, вялізная колькасць фотаздымкаў, чарцяжоў і планаў будынка.

Вы апынецеся ў адной з вежаў галоўнага будынка Трэцяга рэйха "у целе" байца, пройдзеце па каньку даху і ўсталюйце сцяг. І пачуеце падчас рэканструкцыі рэальныя гісторыі удзельнікаў тых падзей. Іх агучылі Ягор Бероеў, Віктар Дабранраваў, Ігар Пятрэнка і Максім Дземчанка.

20
Правядзенне вакцынацыі ад COVID-19

Расія спадзяецца супрацоўнічаць з Беларуссю па вакцыне "ЭпиВакКорона"

12
(абноўлена 10:02 18.06.2021)
МЗС РФ прывяло у прыклад станоўчае супрацоўніцтва з Мінскам па вакцыне ад каронавіруса "Спутник V" і хоча прадоўжыць падобную барацьбу з COVID-19.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Расія разлічвае на працяг супрацоўніцтва з Беларуссю па вакцыне ад каронавіруса "ЭпиВакКорона" па прыкладзе аналагічнай сумеснай працы па "Спутник V", заявілі ў МЗС Расіі.

У Беларусі і Расіі быў станоўчы вопыт узаемадзеяння ў сумеснай барацьбе з COVID-19. Так, гаворыцца на сайце ведамства, у Беларусь былі адпраўлены наборы тэст-сістэм і рэагентаў для вызначэння віруса, рэспіратары, СІА і многае іншае - усё на бязвыплатнай аснове.

Акрамя таго, у рэспубліцы таксама праводзіліся клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Удзельнічаць у іх вызвалася каля чатырох тысяч добраахвотнікаў, усяго ж было адабрана 100 чалавек.

Як нагадаў МЗС РФ, Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, якая зарэгістравала ў сябе расійскую вакцыну.

У Беларусі 19 студзеня пачалася масавая вакцынацыя медработнікаў, 26 лютага - выпусцілі пробную партыю расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты", а 25 сакавіка - стартаваў прамысловы выпуск вакцыны па расійскіх тэхналогіях.

"Разлічваем, што працягнем такое супрацоўніцтва і ў дачыненні да "ЭпиВакКороны", - паведамілі ў МЗС Расіі, нагадаўшы, 3 лютага кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова бязвыплатна перадала Беларусі дозы гэтай вакцыны.

Зараз Беларусь выпускае расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник V", разліваючы яе на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" з паўпрадуктаў.

Акрамя таго, міністр аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч заяўляў, што да кастрычніка магчыма будзе наладжана вытворчасць расійскай вакцыны па поўным цыкле.

Зараз у Беларусі працуюць над стварэннем уласнай вакцыны ад каронавіруса. 16 чэрвеня стала вядома, што навукоўцы краіны прыступілі да выпрабаванняў айчыннага прэпарату ад COVID-19.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
COVID-19, Барацьба, "Спутник V", каронавірус, Мінск, супрацоўніцтва, МЗС РФ, МЗС, "ЭпиВакКорона", вакцына "ЭпиВакКорона", вакцына, Беларусь, Расія
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса
Лес

Наведваць лес з-за спякоты нельга ўжо ў 25 раёнах Беларусі

0
(абноўлена 17:20 20.06.2021)
Абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца ў пажаранебяспечны перыяд, чалавечы фактар часцяком становіцца прычынай прыродных пажараў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Забароны на наведванне лесу дзейнічаюць ужо ў 25 раёнах Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі рэспублікі.

У параўнанні з пятніцай дадалося яшчэ восем рэгіёнаў, за апошнія суткі - шэсць: Бабруйскі, Горацкі, Дрыбінскі, Клічаўскі, Кіраўскі і Мсціслаўскі.

Яшчэ ў чацвер абмежаванні дзейнічалі ў 11 раёнах рэспублікі, гэта значыць сітуацыя ўскладняецца, што лагічна ва ўмовах спёкі.

Самай пажаранебяспечнай з'яўляецца Гродзенская вобласць - тут закрыта 15 раёнаў, 6 - у Магілёўскай, 3 - у Гомельскай і 1 - у Мінскай.

У Мінлясгасе нагадваюць, што ўводзяць забароны ў прэвентыўных мерах, каб знізіць верагоднасць узнікнення пажараў. Чалавечы фактар - адна з асноўных прычын узнікнення прыродных пажараў. Па меры стабілізацыі абстаноўкі абмежаванні здымаюцца.

За парушэнне забароны ці патрабаванняў пажарнай бяспекі можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі ж гэта пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, вінаватаму пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (ад 675 да 1350 рублёў).

Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Беларусь, Спякота, лес