Чыгунка

Беларуская чыгунка да лета запусціць новыя маршруты

99
Цягнікі Мінск - Запарожжа і Баранавічы - Мінск - Херсон будуць курсіраваць ўсё лета.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Беларуская чыгунка прапанавала пасажырам два новых маршрута да Чорнага і Азоўскага мораў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе БЧ.

Паводле інфармацыі БЧ, з 1 чэрвеня працягваецца маршрут цягніка №100 / 99 Мінск — Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дазволіць пасажырам дабірацца да курортаў Азоўскага мора. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па няцотных днях ў 07:44 раніцы, а з Новааляксееўкі — па цотных ў 23:01.

 Цягнік будзе курсіраваць да 1 верасня. Таксама БЧ з 15 чэрвеня прызначыла цягнік міжнародных ліній № 284/283 Баранавічы — Мінск — Херсон.

Склад будзе адпраўляцца са станцыі Баранавічы-Палескія ў 11:11 па няцотных чыслах, з Херсона —  у 15:20 па цотных.

Новы маршрут будзе курсіраваць да 31 жніўня.

99
Тэги:
Чыгуначны транспарт, Стыль жыцця і адпачынак, Грамадскі транспарт, Грамадства, Транспарт, Беларуская чыгунка, Беларусь
Каментары