Работа турыстычнага агенцтва, архіўнае фота

Адзіны рэестр тураператараў з’явіцца ў Беларусі

75
Адпаведныя змяненні і дапаўненні плануецца ўвесці ў закон “Аб турызме” ў 2015 годзе.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Унясенне дадзеных аб тураператарах і турагентах ў рэестр стане абавязковай умовай для дзейнасці на рынку турыстычных паслуг, паведаміў у інтэрв'ю БелТА дырэктар дэпартамента па турызму міністэрства спорта і турызма Беларусі Вадзім Кармазін.

З дапамогай рэестра турыст зможа прагледзіць гісторыю любой турфірмы, пазнаёміцца з яе дзейнасцю і даведацца, ці зарэгістраваная яна афіцыйна.

"Рэестр будзе ўяўляць сабой свайго роду інфармацыйную сістэму, але трэба разумець, што дадзенае новаўвядзенне не павінна весці да бюракратызацыі, паколькі цяпер у краіне праводзіцца палітыка скарачэння адміністрацыйных працэдур, каб яны не перашкаджалі бізнэсу", — адзначыў Кармазін.

Акрамя ўвядзення адзінага рэестра ў закон "Аб турызме" плануецца ўвесці артыкул аб адміністарцыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы турызму.

"Гэта было ініцыятывай нашага міністэрства. Цяпер у дэпартамента па турызме ёсць функцыі па правядзенні наглядных праверак, але, на жаль, няма функцыі адміністрацыйнага ўздзеяння, г.зн. штрафныя санкцыі за парушэнні не прымяняюцца. Калі ажыццяўляецца кантроль, то павінна быць і адказнасць за парушэнне тых ці іншых нормаў заканадаўства", — паведаміў Кармазін.

75
Тэги:
Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Турыстычны аператар, Турызм і адпачынак, Турызм, Вадзім Кармазін, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары