Бар у аквапарку ў Анталіі

Тураператар: беларусы нікуды не едуць, няма грошай

87
Спроба адкрыць для беларусаў патаннелую з адыходам з Юрмалы расійскіх фестываляў Латвію правалілася.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Цяперашні турыстычны сезон выдаўся вельмі цяжкім: некаторыя тураператары нават адмаўляюцца разважаць пра папулярнасць тых або іншых напрамкаў.

"У агульным нікуды не едуць. За 20 гадоў у турызме, я не ўзгадаю такога цяжкага сезона", —  заявіў у інтэрв'ю Sputnik дырэктар турагенцтва "Лентяй" Аляксей Цярэнцьеў.

Асноўнай прычынай такога становішча ён назваў падзенне плацежаздольнасці беларусаў. У прыватнасці, па гэтай прычыне, на думку Цярэнцьева, праваліўся латвійскі праект "Лентяя". Напярэдадні адкрыцця сезона ў турагенцтве палічылі, што з адыходам з Юрмалы расійскіх фестываляў ("Новая волна",  "Голосящий КиВиН", "Юрмалина", Comedy Club) адпачынак на Балтыйскім узбярэжжы Латвіі патаннее.

"Мы сапраўды атрымалі з нашага пункту гледжання добрыя цэны, абзавяліся добрымі партнёрамі, саюзнікамі, арганізавалі выдатны рэкламны тур, але людзі масава не паехалі", — распавёў Цярэнцьеў.

У адных, паводле яго слоў, зусім няма грошай, іншыя — выбіраюць больш танную Літву.

"Цэны ў Юрмале знізіліся, але яны ўсё роўна вышэй, чым на аналагічнай Балтыцы ў Літве", — патлумачыў дырэктар "Лентяя".

Пры гэтым ён не змог ацаніць паток беларускіх турыстаў, якія страціла Латвія з сыходам расійскіх фестываляў.

"Мы на іх ніколі не акцэнтаваліся, таму што аддаваць ад 300 еўра за нумар — лічым не разумным, але людзі, я ведаю, ездзілі", — распавёў Цярэнцьеў.

87
Тэги:
Дзяржаўная палітыка, Палітыка, Турыстычны аператар, Міграцыя насельніцтва, Латвія, Еўропа, Увесь свет
Каментары