Наведванне Аўгустоўскага канала: што трэба ведаць замежніку

CC BY 2.0 / Alexxx Malev / Augustów Canal 5Аўгустоўскі канал, шлюз - на мяжы Польшчы і Беларусі
Аўгустоўскі канал, шлюз - на мяжы Польшчы і Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падарожнічаць без візы турыст зможа да пяці сутак, ехаць у Гарадзенскі раён можна індывідуальна ці ў складзе турыстычнай групы.

МІНСК, 31 кас – Sputnik. Замежнікі з 26 кастрычніка могуць наведваць адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" і тэрыторыі, якія прылягаюць да яго, без візы ў пашпарце, Sputnik разабраўся ў асноўных пытаннях, якія могуць паўстаць у замежных грамадзянаў пры планаванні падарожжа і наведванні парка.

Заплыў па Аўгустоўскаму каналу - Sputnik Беларусь
Аўгустоўскі канал з 26 кастрычніка адкрыты для замежнікаў без віз

Падарожнічаць без візы турыст зможа да пяці сутак. Наведваць Аўгустоўскі канал можна індывідуальна ці ў складзе турыстычнай групы.

Як турыстаў без візы будуць правяраць на мяжы?

Цвёрдых фармальнасцяў няма: замежніку трэба мець пры сабе два дакумента – пашпарт (ці іншы дакумент для выезду за мяжу) і адмысловы дакумент, што падае права на наведванне парка "Аўгустоўскі канал". 

Для афармлення такога дакумента замежнікі павінны загадзя паведаміць тураператарам у электроннай ці пісьмовай форме свае пашпартныя дадзеныя. Тураператар уносіць гэтыя звесткі ў дакумент на права наведвання Аўгустоўскага канала і потым выдае яго турысту.

Ці можна перасякаць мяжу ў кожным пункце пропуску?

Не. Перасякаць дзяржмяжу з Польшчай трэба ў пунктах пропуску "Лясная" ("Рудаўка"), "Брузгі" ("Кузня Беластоцкая"), з Літвой – у пунктах пропуску "Прывалка" ("Швяндубре"), "Прывалка" ("Райгардас").

Пры гэтым органы памежслужбы павінны атрымаць звесткі пра замежнікаў, якія маюць дакумент на права наведвання Аўгустоўскага канала, не пазней 24 гадзін да меркаванага часу іх заезду ў Беларусь. Гэту інфармацыю ў электронным выглядзе павінны падаць тураператары.

Колькі грошай трэба ўзяць у Беларусь?

У турыстаў павінны быць грошы для выдаткаў на знаходжанне ў Беларусі і выезд з краіны.

Шлюз Немнава Августоўскага канала - Sputnik Беларусь
Зацверджаны парадак наведвання Аўгустоўскага канала замежнікамі

На кожны дзень знаходжання трэба мець суму, эквівалентную дзвюм базавым велічыням (42 рубля ці каля 22 даляраў ЗША). Гэта могуць быць і беларускія рублі, і замежная валюта, што канвертуецца Нацыянальным банкам. 

Ці можна наведаць штосьці апроч Аўгустоўскага канала? 

Ва ўказе ад 23 жніўня 2016 года №318 пазначана, што можна наведваць без візы тэрыторыі, якія прылягаюць да парка, – гэта Гародня, а таксама частка Гарадзенскага раёна (Гожскага, Копцеўскага, Адэльскага, Падлабенскага і Сапоцкінскага сельскіх рад). 

Кантраляваць знаходжанне турыстаў без візы будуць органы ўнутраных спраў Беларусі ва ўзаемадзеянні з органамі памежслужбы, дзяржбяспекі і Міністэрствам замежных спраў.

Турыстаў, якія выедуць за межы дазволенай для бязвізавага наведвання тэрыторыі ці ўхіляцца ад выезду з Беларусі ва ўсталяваны тэрмін, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Турыстычныя аператары абавязаны паінфармаваць турыстаў пра адказнасць за парушэнне заканадаўства пра праўнае становішча замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства.

Калі замежнік выпадкова пакінуў межы бязвізавай тэрыторыі? 

На асноўных дарогах Гарадзенскага раёна ўсталяваны для турыстаў адмысловыя знакі, што інфармуюць пра сканчэнне бязвізавай зоны. Інфармацыя на іх нанесена на трох мовах — рускай, польскай і англiйскай. Менавіта гэтымі мовамі валодае большасць замежнікаў, якiя наведваюць наш рэгіён.

Новыя інфармуючыя знакі вялікія, яркія, надпісы нанесены чорным шрыфтам на жоўтым фоне, не заўважыць іх будзе немагчыма. Першыя з іх усталяваны 25 кастрычніка на дарозе М6 Мінск – Горадня. 

У Гарадзенскім раёне на асноўных дарогах плануецца і далей развіваць сетку маршрутных паказальнікаў. Адмысловыя паказальнікі і знакі падкажуць аптымальны маршрут да асноўных выбітнасцяў, турыстычных аб'ектаў, гасцініц, аб'ектаў сэрвісу і грамадскага харчавання.

Калі турыст страціць дазвол на наведванне парка? 

Згублены дакумент можна замяніць дублікатам. Ён таксама выдаецца тураператарам, але калі турыст выявіў, што страціў дакумент, ён павінен неадкладна звярнуцца ў найблізкі орган унутраных спраў.

Да афармлення дыппрадстаўніцтвам ці консульскай установай дакумента для выезду з Беларусі выдаецца даведка, якая пацвярджае асобу замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства. 

У выпадках стыхійных бедстваў, аварый ці надзвычайных сітуацый прыроднага ці тэхнагеннага характару, хваробы, іншых неспадзяваных акалічнасцяў тэрмін часовага знаходжання і рэгістрацыі можа быць падоўжаны, турысту будзе выдадзена віза.

Частка Аўгустоўскага канала праходзіць па тэрыторыі Польшчы — як будзем канкураваць? 

Хутчэй, не канкураваць, а кааперавацца. Беларусь будзе прасоўваць магчымасць бязвізавага наведвання Аўгустоўскага канала і Белавежскай пушчы сумесна з Польшчай. Апроч таго, краіны прапрацуюць пытанне пра адзіны брэнд канала. 

Беларусь і Польшча таксама дамовіліся да канца 2016 года падрыхтаваць адзіную карту турыстычных аб'ектаў на Аўгустоўскiм канале і арганізаваць супольнае выкарыстанне ўзноўленых у прымежнай зоне турыстычных аб'ектаў.

Стужка навiн
0