Могілкі, архіўнае фота

Незвычайны музей на ўскраіне могілак працуе пад Віцебскам

18
(абноўлена 10:35 26.04.2017)
Гэта першы пагост, які ўключаць у новы турыстычны маршрут, які зараз распрацоўваюць у Віцебскім раёне.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. У Віцебскім раёне на ўскраіне могілак у вёсцы Шавіно ёсць незвычайны музей пад адкрытым небам. Там знаходзяцца курган у асяроддзі валуноў і каменныя надмагільныя крыжы. У рэгіёне спадзяюцца захаваць старажытныя пахавальныя абрады, распавялі ў эфіры АНТ.

"Экскурсіям на гэтых вясковых могілках ужо не здзіўляюцца. На лясны ўзлесак недалёка ад вёскі Шавіно Віцебскага раёна едуць, каб бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй пахавальных абрадаў", — гаворыцца ў сюжэце на тэлеканале.

Выяўленыя на могілках старыя крыжы не адправілі на сметнік, а на 20 квадратных метрах аднавілі гістарычны адрэзак даўжынёю ў 15 стагоддзяў.

Паводле інфармацыі, экспанаты ў гэтым музеі пад адкрытым небам размешчаны ў храналагічным парадку. І калі курган і надмагільныя драўляныя слупы, па зразумелых прычынах, будавалі з нуля, то ўсе камяні сапраўдныя. Кожны ўнікальны па-свойму: на адзін нанесены тэкст, на іншым намаляваныя руны.

Цікава, што калі верхняя частка каменя скошана, значыцца, крыж стаяў на магіле жанчыны, а калі хавалі мужчыну, камень усталёўвалі прамы.

"Гэта першы пагост, які ўключаць у новы турыстычны маршрут, яго зараз распрацоўваюць у Віцебскім раёне", — адзначылі ў сюжэце на тэлебачанні.

18
Тэги:
могілкі, гісторыя, турызм, Віцебскі раён
По теме
Сайт, прысвечаны каталіцкім могілкам у Магілёве, стварылі энтузіасты
Аўтавакзал цэнтральны

"Мінсктранс" адновіць штодзённыя рэйсы ў Варшаву, нягледзячы на каронавірус

5
(абноўлена 09:43 22.10.2020)
На днях стала вядома, што палова Польшчы, уключаючы сталіцу, патрапіла ў "чырвоную" зону па колькасці тых, хто захварэў на COVID-19.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Аўтобусныя рэйсы ў Варшаву з Мінска адновяцца ўжо ў пятніцу, нягледзячы на каронавірус, пра гэта паведамілі ў ГП "Мінсктранс".

"З 23 кастрычніка 2020 года дзяржаўную прадпрыемства "Мінсктранс" аднаўляе штодзённае выкананне рэйсаў па міжнародным маршруце Мінск - Варшава", - распавялі там.

Аўтобусы з Мінска 23 і 24 кастрычніка будуць адпраўляцца ў 21:30, з 25 кастрычніка - у 22:00. Выязджаць з Варшавы яны будуць кожны дзень у 21:00.

Раней паведамлялася, што з 25 кастрычніка міжнародныя аўтобусы "Мінсктрансу" пяройдуць на зімовы расклад. Расклад зменіцца ў сувязі з пераходам краін Еўропы на зімовы час. Ён будзе дзейнічаць па 27 сакавіка 2021 года.

Тым часам, палова Польшчы, у тым ліку і Варшава, апынулася ў "чырвонай" зоне па ліку тых, хто захварэў на каронавірус. У гэтую зону трапілі таксама Беласток, Кракаў, Жешув, Люблін і Гданьск.

Самымі істотнымі абмежаваннямі ў "чырвонай" і "жоўтай" зонах з'яўляецца нашэнне масак, у тым ліку на адкрытым паветры, выдалены і змешаны рэжымы работы навучальных устаноў, жорсткі графік функцыянавання грамадскага харчавання. Акрамя таго, у "чырвонай" зоне забаронена правядзенне вясельных урачыстасцяў.

5
Тэги:
Варшава, Польшча, Мінсктранс
Пасажыры ў аэрапорце Мінск

Замежнікі змогуць суткі знаходзіцца ў Беларусі без даведкі аб COVID

11
(абноўлена 09:20 21.10.2020)
Новаўвядзенне ўступіць у сілу апоўначы на 22 кастрычніка, але тым, хто ўязджае, трэба будзе дакументальна пацвердзіць 24-гадзінны транзіт.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, што едуць транзітам праз Беларусь, змогуць не прад'яўляць на мяжы даведку аб адсутнасці COVID-19, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце. Таксама ім не спатрэбіцца дзесяцідзённая самаізаляцыя.

Новаўвядзенне ўступіць у сілу 22 кастрычніка ў 00:00.

"Для таго, каб гэта стала магчымым, таму, хто праязджае, неабходна дакументальна пацвердзіць 24-гадзінны транзіт праз тэрыторыю Беларусі", - растлумачылі ў ведамстве.

Дакументамі, якія можна прад'явіць для пацвярджэння транзіту, могуць быць, да прыкладу, квіткі, транзітная віза, афіцыйнае запрашэнне арганізацыі ў краіне накіравання, пуцёўкі ў аздараўленчыя ўстанову.

Калі такіх дакументаў няма, замежнікі ўсё ж не губляюць магчымасці ўехаць у Беларусь без даведкі і абыходзячы рэжым самаізаляцыі. Аднак ім памежнікі будуць выдаваць анкету, у якой госць краіны павінен пакінуць запіс: "транзіт праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у тэрмін не больш за 24 гадзіны". Гэтую анкету варта захаваць, а пры выездзе з Беларусі аддаць яе памежніку.

Тыя, хто за 24 гадзіны не паспее ажыццявіць транзіт для выезду з краіны, будуць абавязаны прад'явіць на мяжы дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19. Для таго, каб атрымаць дакумент, можна будзе звярнуцца ў тэрытарыяльныя арганізацыі аховы здароўя.

11
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:49 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень анімацыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка

  • У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
  • У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
  • У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
  • У 1999 годзе была заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Хто нарадзіўся 28 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
  • 1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.

28 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.

Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.

Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей