Пуцёўка ў летнік каштуе ў сярэднім 250 долараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзіцячы аздараўленчы лагер "Планета"
Дзіцячы аздараўленчы лагер Планета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Датацыя з боку дзяржавы на аздараўленне дзяцей складзе сёлета 175 рублёў.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Сярэдні кошт пуцёўкі ў летні аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем сталічным дзецям абыйдзецца ў суму каля 490 рублёў, паведамілі журналістам у сераду ў Мінгарвыканкаме.

Лагеры пад Мінскам запрацуюць ужо з 27 мая — у гэтыя дні дзеці пачнуць засяляцца.  

Як нагадалі ў Мінгарвыканкаме, змены ў летніх лагерах будуць доўжыцца ад 18 да 21 дня. За цэнамі на пуцёўкі вядзецца пільны кантроль.

"У кошт пуцёўкі не ўключаецца ніякага прыбытку, летнікі — гэта практычна сацыяльныя ўстановы. Сярэдні кошт пуцёўкі ў летнік з кругласутачным знаходжаннем складзе 490 рублёў. Будуць пуцёўкі і танней, і даражэй — усё залежыць ад камфорту летніка", — распавяла намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Ірына Салаўёва.

Са слоў чыноўнікаў, спартыўна-аздараўленчыя лагеры каштуюць каля 515 рублёў за сезон, а дзевяцідзённыя намётавыя лагеры — ад 112 да 165. Кошт лагера з дзённым знаходжаннем на базе школы ў сярэднім будзе складаць 92 рублі.

Зрэшты, чыноўнікі абяцаюць: бацькі за пуцёўкі будуць плаціць менш — так, датацыя ад дзяржавы на аздараўленчыя лагеры складае 175 рублёў на пуцёўку.

Работнікам дзяржаўных прадпрыемстваў таксама танней будзе купіць дзецям пуцёўку ў лагер — за кошт дапамогі прафсаюзаў або самога прадпрыемства.

Стужка навiн
0