Від на Вільнюс, архіўнае фота

У Вільнюсе адкрываецца віртуальны музей

12
(абноўлена 14:10 01.06.2017)
З дапамогай найноўшых тэхналогій у музеі таксама аднавілі пажары Вільнюса, гісторыю кахання Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, росквіт горада перыяду Барока, адыход арміі Напалеона.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Віртуальны музей "Telia Vilniaus istorijos Nemuziejus" адкрыўся на Нямецкай вуліцы ў Вільні, паведамляе Sputnik Літва.

Адзін сеанс у музеі будзе доўжыцца 15 хвілін. За гэты час наведвальнікі змогуць убачыць 16 асноўных гісторый, пачынаючы ад легенды пра сон Гедыміна, якія фармавалі сённяшні твар літоўскай сталіцы.

З дапамогай найноўшых тэхналогій, гісторыкаў і мастакоў у музеі таксама аднавілі пажары Вільнюса, гісторыю кахання Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, росквіт горада перыяду Барока, адыход арміі Напалеона.

У чаканні пачатку сеансу госці змогуць паспрабаваць іншую ўнікальную прапанову — павандраваць у пакоі віртуальнай рэальнасці або паспрабаваць "лятаючы дыван".

"Лятаючым дываном мы называем спецыяльныя падлогі — экран, які будзе адлюстроўваць адзнятыя на малых вышынях выявы Вільнюса. Такім чынам, вы будзеце адчуваць фізічна, як быццам бы прыўзняліся над Вільнюсам і ляціце прама над галовамі людзей", — адзначылі арганізатары.

Спецыяльныя навушнікі дазволяць удзельнічаць у сеансе групе да сарака чалавек, акрамя таго, усе яны будуць мець магчымасць выбраць мову (трансляцыя прадугледжвае выкарыстанне васьмі моў).

12
Тэги:
турызм, Турызм і адпачынак, Вільнюс, Літва
Каментары