Зорнае неба

Пасол распавёў, чым Беларусь прываблівае расійскіх турыстаў

14
(абноўлена 12:14 28.06.2017)
Беларускі бок разлічвае на павелічэнне турпатока з Расійскай Федэрацыі, адзначыў дыпламат у інтэрв'ю РІА "Новости".

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Цікавыя турыстычныя маршруты, гастранамічныя туры, медыцынскі турызм — Беларусь актыўна развівае самыя разнастайныя кірункі, каб павялічыць турыстычны паток, у тым ліку і з Расіі, заявіў пасол Беларусі ў Маскве Ігар Петрышэнка.

"Сёння расійскія турысты могуць выбраць у Беларусі адпачынак на любы густ: старажытныя замкі, такія як Мірскі і Нясвіжскі; выдатныя храмы і манастыры — Сафійскі сабор у Полацку і Барыса-Глебская царква ў Гродне; першародныя куткі прыроды — нацыянальныя паркі "Нарачанскі", "Прыпяцкі", "Браслаўскія азёры", "Белавежская пушча"; унікальныя музеі і дзіўныя этнаграфічныя вёскі", — падзялілася беларускі дыпламат.

Ён нагадаў, што па выніках 2016 Беларусь заняла 1-е месца ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic Traveler Awards сярод лепшых турыстычных напрамкаў і 1-е месца па папулярнасці ў сферы гастранамічнага турызму ў расійскіх турыстаў (рэйтынг RoomGuru.ru).

Паводле інфармацыі пасла, расіяне складаюць 80% з агульнай колькасці замежных грамадзян, якія наведалі беларускія аграсядзібы, якіх ужо больш за 2 тысячы. У краіне нават сталі з'яўляцца кулінарныя маршруты, праводзяцца розныя тэматычныя фестывалі, напрыклад, "Дранік-фэст", сырны фестываль, вішнёвы, яблычны, турніры кандытарскага мастацтва.

Развіваецца такі спецыфічны від турызму, як медыцынскі.

"Беларускія лячэбныя ўстановы прапануюць шырокі комплекс якаснай і недарагой медыцынскай дапамогі, паслугі па рэабілітацыі. І што важна — усё гэта на высокім тэхналагічным, сучасным узроўні. З кожным годам усё больш расіянаў прыязджаюць да нас менавіта за гэтым", — канстатаваў дыпламат.

Новым унікальным напрамкам ён назваў прамысловы турызм.

"Вядомыя буйныя прадпрыемствы сталі прымаць у сябе гасцей, некаторыя заводы па прывабнасці не саступаюць музеям. Выбар "славутасцяў" вялікі: можна паглядзець, як збіраюць гіганцкія аўтамабілі (БелАЗы), ствараюць унікальныя IT-праграмы ("Свет танкаў"), вяжуць найпапулярны беларускі трыкатаж і вараць смачнае піва па старадаўніх рэцэптах, робяць дзівосныя каўбасы і марозіва, прадэгуставаць усё", — падзяліўся пасол.

Па прагнозах тураператараў, гэты год стане ў Беларусі годам значнага росту нацыянальнага туррынка ў параўнанні з папярэднім перыядам. Сярод трэндаў 2017 году — рост папулярнасці экатурызму, бізнес-турызму, аздараўленчага і падзейнага.

14
Тэги:
турызм, Турызм і адпачынак, Ігар Петрышэнка, Масква, Расія, Беларусь
Каментары