Куршская каса, архіўнае фота

Кошт уезду на Куршскую касу ўпаў да 5 еўра

13
Да 20 чэрвеня наступнага года ўезд на Куршскую касу на асабістым аўтатранспарце будзе каштаваць 5 еўра.

МІНСК, 21 жні — Sputnik. Збор за ўезд на тэрыторыю нацыянальнага парку літоўскай часткі Куршскай касы з сённяшняга дня знізіўся з 20 да 5 еўра, паведамляе Sputnik Літва.

Вільнюс, архіўнае фота
© Sputnik/ Алексей Филиппов

Па словах намесніка мэра муніцыпалітэта Нерынгі Давідаса Мікяліса, за год праз пункт пропуску праязджае каля 170 тысяч аўтамабіляў. У 2016 годзе транспартныя сродкі прынеслі каля двух мільёнаў еўра даходаў. Па словах Мікяліса, аналагічную суму мэрыя разлічвае атрымаць і ў бягучым годзе.

Пры гэтым ён адзначыў, што сезон быў не самым удалым, нягледзячы на прыезд больш за 600 тысяч гасцей.

"Сезон ацэньваю не асоба, таму як сонейка з кожным годам усё менш і менш", — адзначыў Мікяліс.

Летні сезон на Куршскай касе пачынаецца з 20 чэрвеня доўжыцца па 20 жніўня. У іншы час ўезд каштуе 5 еўра. Такім спосабам чыноўнікі спрабуюць скараціць колькасць аўтамабіляў на курорце.

Як не плаціць за ўезд
Шопінг, замкі і Вільня наша: што беларусы ведаюць пра Літву
© Sputnik/ Елена Васильева, Артем Бордовский

Літоўскія чыгункі запусцілі новы маршрут "Прыморскі экспрэс" (літ. Pajūrio ekspresas), у кошт якога будуць уключаны паездка на цягніку і на аўтобусе да Палангі, і на пароме да Ніды.

Кошт квітка ў Ніду ў другім класе абыйдзецца ў 22,30 еўра, у першым — 26 еўра. Білет Вільнюс — Паланга будзе каштаваць 20 еўра ў другім класе, а першым класе — да 24,60 еўра. У кошт уключаны квіткі на аўтобус, паром і экалагічны збор (выпраўляючыся ў Ніду).

У мінулым годзе праз заліў з'явіўся водны маршрут Дрэверна-Юодкрантэ, у гэтым Русні-Ніда.

Ад збору за ўезд на Куршскую касу таксама вызваленыя электрамабілі. Кіроўцам скутэраў і матацыклаў усё ж давядзецца заплаціць 5 еўра.

13
Тэги:
Нида, неринга, туризм, Куршская коса, Паланга, Літва
Каментары