Чырвоны касцёл

Мінск трапіў у топ-30 месцаў The Times, дзе можна выдатна адпачыць

23
(абноўлена 13:42 05.09.2017)
Брытанцам нагадваюць, што для паездкі ў Беларусь працягласцю да 5 дзён можна абысціся без візы.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Беларуская сталіца трапіла ў спіс 30 гарадоў, дзе брытанскае выданне The Times рэкамендуе правесці выхадныя.

"Стаміліся ад Парыжа або Рыма? Тады паспрабуйце правесці выхадныя ў Таліне ці Мінску — менш чым за 250 фунтаў стэрлінгаў", — піша выданне.

Брытанцам нагадваюць, што для паездкі ў Беларусь працягласцю да 5 дзён можна абысціся без візы.

"Футурыстычная архітэктура побач з савецкімі шматпавярховікамі і роспісамі, а таксама мноства пасляваенных помнікаў. Абавязкова паглядзіце оперу і балет у Вялікім тэатры, дзе добрыя месцы часта прадаюць менш чым за 1 фунт. Ежа тут таксама добрая, у рэстаранах падаюць салянку — востры кіслы суп, і бліны з мясной падлівай. Увечары ідзіце за мясцовымі жыхарамі да шматлікіх рэстарацый у нямецкім стылі", — дадаюць аўтары.

Мінск займае пяты радок у рэйтынгу брытанскага таблоіда The Times.

Разам з Мінскам у рэйтынг патрапілі таксама Харватыя (гарады Задар і Пула), Македонія (Охрыд), Францыя (Дынар), Балгарыя (Варна, Бургас і Плоўдзіў), Італія (Олбія), Славакія (Браціслава і Кошыцы), Швецыя (Мальмё), Іспанія (Херас і Саламанка), Данія (Орхус і Ольбарг), Сіцылія (Модзіка), Чэхія (Пардубіцы), Славенія (Піран), Румынія (Бухарэст), Нарвегія (Ставангер), Грузія (Кутаісі), Польшча (Кракаў і Гданьск), Косава (Прышціна), Чарнагорыя (Падгорыца), Эстонія (Талін), Германія (Фрыдрыхсхафэн), Грэцыя (Прэвеза) і Венгрыя (Дэбрэцэн).

23
Тэги:
The Times, туризм и отдых, туризм, Вялікабрытанія, Мінск, Беларусь
По теме
Дзевятоўскі: на Мінскі паўмарафон едуць аматары бегу з 47 краін