Крыло самалёта, архіўнае фота

Ад Мінска да Новасібірска зноў можна будзе даляцець самалётам

11
(абноўлена 17:03 02.10.2017)
Аднаўлення прамога рэйса Мінск - Новасібірск пасажыры могуць чакаць у сакавіку.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Прамы рэйс паміж Мінскам і Новасібірскам адновіцца ў сакавіку, аб гэтым дамовіліся прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і губернатар Новасібірскай вобласці Уладзімір Гарадзецкі, перавозчыкам выступіць расійская авіякампанія.

Цяпер ад Мінска да Новасібірска можна дабрацца за сем-адзінаццаць гадзін, у залежнасці ад перавозчыка.

Прамы рэйс Мінск — Новасібірск адмянілі яшчэ ў 2013 годзе, аднак беларускае Міністэрства спорту і турызму яшчэ некалькі гадоў таму заяўляла аб неабходнасці вярнуць магчымасць хутка дабрацца да Сібіры. Там заяўлялі, што гэта выдатны спосаб дазволіць беларускаму турысту развеяць стэрэатыпы аб гэтым рэгіёне і паглядзець на славутую тутэйшую прыроду.

У кастрычніку 2016 года падчас пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Новасібірскай вобласці першы намеснік старшыні рэгіянальнага ўрада Уладзімір Знаткоў падымаў пытанне аб запуску рэгулярнага авіярэйса Новасібірск — Мінск, патлумачыўшы, што прамы рэйс у Мінск будзе спрыяць росту патоку турыстаў.

11
Тэги:
Авіярэйсы, Турызм, Расія, Беларусь

Адпачынку не будзе? Колькі страціць сусветны турызм з-за пандэміі - відэа

6
(абноўлена 13:52 02.07.2020)
З-за COVID-19 і эканамічнага крызісу людзі сталі менш падарожнічаць, а спецыялісты ААН падлічылі, у колькі турыстычным сектару абыйдзецца каронавірус. Сцэнары развіцця падзей глядзіце на нашым відэа.

ААН ацаніла магчымыя страты сусветнай эканомікі з-за пандэміі каронавіруса. Пры самым песімістычным зыходзе эканоміку чакае турыстычны калапс. Калі каранцін працягнецца 12 месяцаў страты могуць скласці 3,3 трыльёна долараў ЗША, што складае 4,2% сусветнага ВУП.

"Міжнародны турызм быў амаль цалкам прыпынены, а ўнутраны скарочаны з-за абмежаванняў, уведзеных у многіх краінах. Хоць некаторыя напрамкі пачалі павольна аднаўляцца, многія людзі баяцца міжнародных паездак або не могуць сабе гэтага дазволіць з-за эканамічнага крызісу", - гаворыцца ў дакладзе ААН COVID-19 and Tourism, апублікаваным Канферэнцыяй ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Даклад ахоплівае 65 асобных краін і рэгіёнаў, у ім прыводзіцца ўсяго тры сцэнары развіцця сітуацыі. Як мінімум, каронавірус абыйдзецца туріндустрыі не менш чым 1,2 трыльёна долараў ЗША. Калі перапынак у міжнародным турызме працягнецца восем месяцаў, страты могуць узрасці да 2,2 трыльёна.

Найбольшыя страты панясуць краіны, якія развіваюцца. Страты Тайланда ацэньваюць у 11% ВУП, Ямайка можа страціць 9%. Егіпет, Малайзія і Кенія - да 3% ВУП. Мільярдаў долараў недалічацца і багатыя дзяржавы. Страты прагназуюць у Італіі, Францыі, Іспаніі, ЗША, Грэцыі і Партугаліі.

Па дадзеных ЮНВТО, турызм з'яўляецца асновай эканомікі многіх краін і выратавальным кругам для мільёнаў людзей ва ўсім свеце: яго кошт вырасла больш чым у тры разы з 490 мільёнаў да 1,6 трыльёна долораў за апошнія 20 гадоў. Але COVID-19 спыніў яго, што прывяло да сур'ёзных эканамічных наступстваў ва ўсім свеце.

6
Тэги:
каронавірус, Турызм і адпачынак
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Самалёты Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

"Белавія" распавяла аб адкрытых і закрытых да канца ліпеня краінах

5
(абноўлена 09:18 02.07.2020)
У ліку актуальных напрамкаў, па якіх ажыццяўляюцца авіяперавозкі з Мінска, цяпер больш за два дзясяткі сусветных сталіц і іншых гарадоў.

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Інфармацыяй пра актуальныя маршруты для пасажыраў падзяліліся ў прэс-службе авіякампаніі "Белавія".

Авіякампанія актыўна сочыць за сітуацыяй, звязанай з COVID-19, сказана ў паведамленні кампаніі. Па меры магчымасцяў (у прыватнасці, паляпшэння эпідабстаноўкі) праца аднаўляецца.

Так, у ліку актуальных напрамкаў, па якіх ажыццяўляюцца авіяперавозкі з Мінска, у цяперашні час больш за два дзясяткі сусветных сталіц і іншых гарадоў. У спісе - Брусэль, Ерэван, Лондан, Будапешт, Берлін, Франкфурт, Гановер, Мюнхен, Тэль-Авіў, Барселона, Рым, Мілан, Кішынёў, Амстэрдам, Бялград, Стамбул, Кіеў, Адэса, Харкаў, Львоў, Хельсінкі, Парыж, Прага і Стакгольм.

"Звяртаем увагу, што ў кожнай краіне дзейнічаюць свае абмежаванні для прылёту. Просьба перад купляй ўважліва азнаёміцца з абмежаваннямі на ўезд/выезд па краінах. Па дадатковую інфармацыю аб умовах ўезду ў краіну або па ўмовах каранціну і самаізаляцыі звяртайцеся, калі ласка, у спецыялізаваныя ведамства краіны прылёту", - удакладнілі ў авіякампаніі.

Некаторыя краіны зачыненыя яшчэ на месяц

У той жа час, з-за прыпынення міжнародных авіяперавозак у некаторых дзяржавах "Белавія" працягнула прыпыненне на выкананне палётаў па шэрагу кірункаў.

Так, да 14 ліпеня не будуць ажыццяўляцца пералёты ў Варшаву, роўна да сярэдзіны месяца зачыненыя Вільнюс, Рыга, Талін і Вена. Палёты як мінімум на працягу ўсяго ліпеня адмененыя таксама ў Ташкент і ўсе пункты Казахстана, Расіі і Грузіі.

5
Тэги:
Белавія
Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 07:39 06.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 177 дзён.

У гэты дзень святкуецца Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 ліпеня

  • У 1864 годзе была адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
  • У 2007 годзе была афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.

Хто нарадзіўся 7 ліпеня

  • 1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт.
  • 1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі дырыжор і кампазітар Густаў Малер і французскі мадэльер П'ер Кардэн.

7 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць дзень нараджэянна Іаана Хрысціцеля. У народным календары гэты дзень вядомы як Іван Купала – працягваецца святкаванне Купалля, якое пачалося ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Раніцай 7 ліпеня дзяўчыны хадзілі ўмывацца расой, таму што лічылася, што так атрымаецца захаваць прыгажосць. Таксама купаліся ў рацэ, каб змыць усё дрэннае і пазбавіцца ад нядугаў.

Калі на Івана Купалу шоў дождж, гэта значыла, што праз тыдзень настане цёплае і яснае надвор'е. Калі на небе шмат зорак, будзе добры ўраджай грыбоў, а вось навальніца сведчыла пра дрэнны ўраджай лясных арэхаў.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей