З пачатку года Мінск наведалі амаль 60 тысяч замежных турыстаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінск
Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэтаму садзейнічала і ўвядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. З пачатку года Мінск наведалі 56 тысяч замежных турыстаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгравыканкама.

Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
Беларусь уваходзіць у тройку лепшых краін для гастранамічнага турызму

"Гэтаму садзейнічала і ўвядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін. Па стане на 13 кастрычніка 2017 г. такой магчымасцю скарысталіся 56 тысяч турыстаў з 68 краін. Найбольшая колькасць іх прыбыло з Германіі, Польшчы, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі. Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск павялічыўся на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года", — паведаміла дырэктар установы "Інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск" Алена Пліс.

Па дадзеных зводнай статыстычнай інфармацыі, аб'ём экспарту турпаслуг Мінска за студзень — жнівень 2017 г. склаў 69 млн долараў (тэмп росту — 134,1% да ўзроўню мінулага года). Удзельная вага Мінска ў агульным аб'ёме экспарту турпаслуг краіны складае 53,6%.

"На рэалізацыю праграмы развіцця турызму ў 2017 выдзелена 53,2 тыс. рублёў. Сумесна з прадпрыемствам "Мінгардаведка" вядзецца праца па стварэнні "Карты госця Мінска" — зніжкавай карты для турыстаў, якая дазваляе гасцям знаёміцца з выдатнымі мясцінамі сталіцы, атрымліваючы пры гэтым бонусы і скідкі", — дадалі ў прэс-службе.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Мінспорту хоча павялічыць тэрмін бязвіза да 10 дзён

У гэтым годзе ў Мінску адкрыты дзве інфармацыйныя даведкі, якія працуюць без выхадных і прадастаўляюць бясплатную інфармацыю пра турыстычны патэнцыял Мінска: адна — у будынку чыгуначнага вакзала, другая — у Верхнім горадзе.

"За 2017 год для атрымання асноўнай турыстычнай інфармацыі інфатурцэнтр "Мінск" наведалі больш за тысячу турыстаў. Спецыялісты цэнтра даюць інфармацыю на англійскай і нямецкай мовах", — распавяла Алена Пліс.

У гэтым годзе інфатурцэнтр "Мінск" заключыў шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве з інфармацыйна-турысцкімі арганізацыямі Белграда, Омска, Ніжагародскай вобласці, Рыгі і іншымі.

Стужка навiн
0