Сцяг ЗША, архіўнае фота

У Беларусі значна вырасла колькасць турыстаў з ЗША

7
(абноўлена 13:40 01.11.2017)
Часовы павераны па справах ЗША ў беларусі не выключае магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для грамадзян Беларусі.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Колькасць турыстаў з ЗША значна ўзрасла ў сувязі са ўвядзеннем Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму.  

Часовы павераны па справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі на сустрэчы з журналістамі распавёў: "Бязвізавы пяцідзённы рэжым, які ўвёў беларускі бок, паспрыяў значнаму росту візітаў амерыканскіх грамадзян у Беларусь. Напрыклад, мая сям'я запрашала дзве групы нашых сяброў, якія ўжо наведалі краіну".

Дыпламат таксама закрануў магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму з боку ЗША для грамадзян Беларусі.

"Любы чалавек, які разбіраецца ў візавай сістэме Злучаных Штатаў, ведае, што працэс далучэння краіны да спісу дзяржаў, грамадзянам якіх не патрэбна віза для наведвання Амерыкі, вельмі складаны і працяглы. Як правіла, гэта звязана з тымі даследаваннямі, якія праводзяць шматлікія дзяржаўныя органы ЗША", — растлумачыў ён.

Райлі таксама выказаў меркаванне, што калі-небудзь ЗША будзе абмяркоўваць з беларускім урадам гэтую тэму, але назваў гэты працэс "вельмі і вельмі доўгім і складаным".

7
Тэги:
бязвізавы рэжым, Візы, ЗША, Беларусь
Каментары