Самалёт Ryanair

Прыемнае з прыемным: Ryanair пачаў прадаваць квіткі на канцэрты

13
(абноўлена 08:37 28.11.2017)
Новы праект Ryanair Tickets прапануе набыць права ўваходу на больш чым тысячу мерапрыемстваў.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Сайт авіяперавозчыка Ryanair запусціў новую опцыю Ryanair Tickets і прапануе набыць квіток на канцэрт або спектакль. 

Кіраўніцтва лоўкостэра вырашыла, што забраніраваць аўтамабіль або нумар у гатэлі зусім не адзінае, што трэба падарожніку, і прапануе зараз і культурную праграму.

У канцы жніўня кампанія сутыкнулася з прэтэнзіямі з боку пасажыраў, паколькі масава адмяняла забраніраваныя квіткі. Адмены Ryanair матываваў няправільна састаўленым раскладам і паспрабаваў аператыўна пакрыць пасажырам страты. Новы ход, як мяркуецца, пазітыўна адаб'ецца на яго іміджы.

Ужо цяпер сайт прапануе квіткі на больш чым тысячу мерапрыемстваў. Сярод прапаноў — мюзіклы "Кароль леў" і "Мама Mia" ў Лондане і іншыя знакавыя мерапрыемствы, пажаданыя да наведвання падчас візіту ў новы горад.

13
Каментары