Пасажыры ў зале чакання аэрапорта

Ryanair змяняе правілы правозу багажу з 15 студзеня

17
(абноўлена 16:56 03.01.2018)
Планавалася ўвесці змены з лістапада, аднак авіякампанія дала пасажырам магчымасць падрыхтавацца да новых правілаў.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Ryanair змяняе правілы правозу багажу. Зараз узяць на борт дзве адзінкі ручной паклажы могуць толькі пасажыры з Priority Boarding — прыярытэтнай пасадкай. Кошт такой паслугі складае 5 еўра. Астатнія павінны здаць вялікую ручную паклажу ў багаж ля трапа. Гэтая паслуга бясплатная.

Новыя нормы планавалі запусціць яшчэ ў лістападзе, але ў авіякампаніі паведамілі, што вырашылі даць пасажырам час прыстасавацца і не ўводзіць новыя правілы перад каляднымі святамі.

Раней у верасні былі ўведзеныя яшчэ два правілы: у багажы стала можна правозіць сумкі да 20 кг (раней ліміт быў 15 кг), а за дадатковую сумку плаціць 25 еўра, а не 35.

На немаўлятаў дазволены правоз маленькай ручной паклажы да 5 кілаграмаў, з сабой можна ўзяць складную калыску і аўтакрэсла, пры гэтым калыску трэба здаць ля трапа. Калі ручная паклажа перавышае дазволеныя памеры, пасажыру можа быць адмоўлена ў перавозцы багажу. Узяць яго можна будзе, толькі даплаціўшы 50 еўра.

"Пасажырам Ryanair настойліва рэкамендуецца перад пасадкай праверыць памеры багажу на стойцы рэгістрацыі", — паведамілі ў авіякампаніі.

У салоне самалёта дазволена правозіць невялікія музычныя інструменты, напрыклад, гітару ці скрыпку, калі для інструмента было забраніравана адпаведным чынам месца пры куплі авіябілета.

17
Тэги:
Ryanair, нормы провоза багажа, багаж, самолет
По теме
Новыя нормы правозу багажу пасажырамі авіякампаніі "Белавія"
Аўтавакзал цэнтральны

"Мінсктранс" адновіць штодзённыя рэйсы ў Варшаву, нягледзячы на каронавірус

5
(абноўлена 09:43 22.10.2020)
На днях стала вядома, што палова Польшчы, уключаючы сталіцу, патрапіла ў "чырвоную" зону па колькасці тых, хто захварэў на COVID-19.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Аўтобусныя рэйсы ў Варшаву з Мінска адновяцца ўжо ў пятніцу, нягледзячы на каронавірус, пра гэта паведамілі ў ГП "Мінсктранс".

"З 23 кастрычніка 2020 года дзяржаўную прадпрыемства "Мінсктранс" аднаўляе штодзённае выкананне рэйсаў па міжнародным маршруце Мінск - Варшава", - распавялі там.

Аўтобусы з Мінска 23 і 24 кастрычніка будуць адпраўляцца ў 21:30, з 25 кастрычніка - у 22:00. Выязджаць з Варшавы яны будуць кожны дзень у 21:00.

Раней паведамлялася, што з 25 кастрычніка міжнародныя аўтобусы "Мінсктрансу" пяройдуць на зімовы расклад. Расклад зменіцца ў сувязі з пераходам краін Еўропы на зімовы час. Ён будзе дзейнічаць па 27 сакавіка 2021 года.

Тым часам, палова Польшчы, у тым ліку і Варшава, апынулася ў "чырвонай" зоне па ліку тых, хто захварэў на каронавірус. У гэтую зону трапілі таксама Беласток, Кракаў, Жешув, Люблін і Гданьск.

Самымі істотнымі абмежаваннямі ў "чырвонай" і "жоўтай" зонах з'яўляецца нашэнне масак, у тым ліку на адкрытым паветры, выдалены і змешаны рэжымы работы навучальных устаноў, жорсткі графік функцыянавання грамадскага харчавання. Акрамя таго, у "чырвонай" зоне забаронена правядзенне вясельных урачыстасцяў.

5
Тэги:
Варшава, Польшча, Мінсктранс
Пасажыры ў аэрапорце Мінск

Замежнікі змогуць суткі знаходзіцца ў Беларусі без даведкі аб COVID

13
(абноўлена 09:20 21.10.2020)
Новаўвядзенне ўступіць у сілу апоўначы на 22 кастрычніка, але тым, хто ўязджае, трэба будзе дакументальна пацвердзіць 24-гадзінны транзіт.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, што едуць транзітам праз Беларусь, змогуць не прад'яўляць на мяжы даведку аб адсутнасці COVID-19, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце. Таксама ім не спатрэбіцца дзесяцідзённая самаізаляцыя.

Новаўвядзенне ўступіць у сілу 22 кастрычніка ў 00:00.

"Для таго, каб гэта стала магчымым, таму, хто праязджае, неабходна дакументальна пацвердзіць 24-гадзінны транзіт праз тэрыторыю Беларусі", - растлумачылі ў ведамстве.

Дакументамі, якія можна прад'явіць для пацвярджэння транзіту, могуць быць, да прыкладу, квіткі, транзітная віза, афіцыйнае запрашэнне арганізацыі ў краіне накіравання, пуцёўкі ў аздараўленчыя ўстанову.

Калі такіх дакументаў няма, замежнікі ўсё ж не губляюць магчымасці ўехаць у Беларусь без даведкі і абыходзячы рэжым самаізаляцыі. Аднак ім памежнікі будуць выдаваць анкету, у якой госць краіны павінен пакінуць запіс: "транзіт праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у тэрмін не больш за 24 гадзіны". Гэтую анкету варта захаваць, а пры выездзе з Беларусі аддаць яе памежніку.

Тыя, хто за 24 гадзіны не паспее ажыццявіць транзіт для выезду з краіны, будуць абавязаны прад'явіць на мяжы дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19. Для таго, каб атрымаць дакумент, можна будзе звярнуцца ў тэрытарыяльныя арганізацыі аховы здароўя.

13
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
На беразе Бярэзіны знайшлі ўнікальны шлем

"Шлем Марзалюка" атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

0
(абноўлена 17:37 28.10.2020)
У красавіку мінулага года ў Бабруйску на беразе Бярэзіны знайшлі шлем X-XI стагоддзяў, які паспелі абвясціць шлемам полацкага князя Ізяслава. Што вядома пра артэфакт, разбіраўся Sputnik.

Нядаўна стала вядома, што ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета было прынята рашэнне аб прысваенні шлему, знойдзенаму ў Бабруйску, статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адразу пасля таго, як у красавіку ў ходзе работ па паглыбленні дна ракі ў затоцы правага берага Бярэзіны, быў знойдзены сярэднявечны шлем, да вывучэння знаходкі падключыўся дэпутат і па шчаслівым збегу абставінаў археолаг Ігар Марзалюк.

Дзякуючы яго намаганням шлем быў перададзены кваліфікаваным спецыялістам на рэстаўрацыю ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыкі прыйшлі да высновы, што дадзены артэфакт з'яўляецца нічым іншым, як помнікам зброевага мастацтва Х-ХІ стагоддзяў.

Ігар Марзалюк выказаў здагадку, што гэты статусны прадмет належаў Ізяславу, сыну полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра.

Шлем, пячатка і экспедыцыя

"Менавіта такія шлемы называлі залатымі. Такія шлемы належалі, як правіла, менавіта тым, хто кіраваў дружынай, як правіла, першым у бой ішоў князь.

Усё гэта дазваляе казаць, што гэта ўнікальная рэч, якая, безумоўна, належала чалавеку з высокім сацыяльным статусам", - тлумачыў Ігар Марзалюк.

Па версіі беларускіх гісторыкаў, шлем, знойдзены ў Бабруйску, быў зроблены ў Скандынавіі, а затым ужо прывезены ў Беларусь па старажытным гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі".

Родапачынальнік дынастыі полацкіх князёў Ізяслаў памёр прыблізна на пачатку XI стагоддзя, але інфармацыі пра месца яго пахавання няма. Адзінай вядомай археалагічнай знаходкай, якая пэўна звязана з яго імем, з'яўляецца пячатка з надпісам князь Ізяслаў і горад Полацак. У 1954 годзе яна была знойдзена на раскопках у Ноўгарадзе. Цікава, што на пячатцы таксама намаляваны трызубец - радавы знак Рурыкавічаў.

Князь Ізяслаў вядомы не толькі як палітык, які здолеў аднавіць разбураны яго бацькам Полацк, але і як дзед Усяслава Чарадзея. Пры кіраванні апошняга ў горадзе быў узведзены Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства.

Погляд з Кіева на бабруйскі шлем

У сваю чаргу кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Кіеўскага нацыянальнага універсітэта Арцём Папакін распавёў, што знаходка сапраўды унікальная для Беларусі, але ні пра якую сенсацыі не можа ісці і гаворкі.

"Вось так ствараюцца міфы. Цудоўнай захаванасці шлем тыпу "Чорная Магіла" (курган пад Чарнігавам, які, на думку даследчыкаў, з'яўляецца помнікам эпохі вікінгаў - Sputnik), знойдзены ў Бярэзіне каля Бабруйска - адзіная знаходка такога тыпу на тэрыторыі Беларусі - "спрытным рухам рукі" ператварылася ў шлем Ізяслава Уладзіміравіча і адначасова ў сімвал беларускай дзяржаўнасці. Разам з тым агучылі няправільную колькасць шлемаў гэтага тыпу (ужо вядома больш за 40 цэлых і фрагментаў), недарэчна параўналі з "шапкай Манамаха" і прыпісалі аўтарства выраба скандынавам", - лічыць украінскі гісторык.

Паводле яго слоў, "ні пра якую прывязку да гістарычных асобаў гаворкі быць не можа. Гэтыя шлемы разам з арабскім срэбрам і іншымі рэчамі ўсходняга паходжання распаўсюджваліся ў Х стагоддзі ў многіх рэгіёнах ваенна-гандлёвай актыўнасці ўсходніх вікінгаў: у Ноўгарадзе, Сярэднім Падняпроўі, Прусіі і Вялікай Польшчы".

Спецыяліст па гісторыі зброі упэўнены, што бабруйскі шлем варта разглядаць у кантэксце такіх знаходак, як Брылеўскі скарб (знойдзены ў Барысаўскім раёне і адносіцца да IX стагоддзя і эпохі вікінгаў - Sputnik), месца яго знаходкі паказвае не на цэнтр княжацкай улады, а на гандлёвы і ваенны шлях па Дняпры да Балтыкі.

Рэха ўнікальнай знаходкі

У маі бягучага года непадалёк ад таго месца, дзе быў знойдзены адзіны ў Беларусі шлем тыпу "Чорная магіла", атрымалася знайсці меч эпохі высокага Сярэднявечча.

Средневековый меч найден в Бобруйске на берегу Березины
© Photo : Николай Силков
Сярэднявечны меч знойдзены ў Бабруйску на беразе Бярэзіны

"Гэты меч датуецца XI-XIII стагоддзямі і адносіцца да поствікінгскай эпохі. На дзяржальні захаваліся сляды серабрэння. Стан для археалагічнага артэфакта ў яго добры", - распавёў гісторык Мікалай Сілкоў.

У цэлым меч захаваўся амаль цалкам і толькі часткова згублена лязо. Гэта дазваляе яго датаваць і аднесці да пэўнага тыпу.

Пры гэтым ён удакладніў, што цяпер меч пры захаванасці каля 80% адсоткаў важыць прыблізна 1,2 кілаграма і мае даўжыню ў 70 сантыметраў. На жаль, нельга вызначыць дакладна, дзе быў выраблены меч.

"Меч трэба чысціць і рэстаўраваць, тады можна будзе вызначыць ўсё больш дакладна. Пакуль можна казаць толькі пра тое, што ён належаў або князю ці дружынніку. Простыя воіны ў гэты час былі ўзброены дзідай і сякерай", - падкрэсліў гісторык.

Знойдзеныя ў Бабруйску шлем і меч, могуць быць паміж сабой звязаныя, таму што маглі існаваць у адзін час. Абедзве знаходкі вельмі статутныя, але сур'ёзных доказаў гэтаму пакуль няма.

0
Тэги:
Бабруйск