Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей

Уладзімір Макей распавёў, што далей будзе з бязвізам

10
(абноўлена 15:13 08.01.2018)
Міністр замежных спраў адзначыў, што Беларусі пры вырашэнні гэтага пытання трэба ацаніць усе "за" і "супраць".

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў вялікае інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", падчас якога распавёў аб планах па бязвізавым рэжыме.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым, уведзены ў Беларусі ў лютым 2017 года, можа быць павялічаны. Чыноўнік падкрэсліў, што на афармленне гэтага рашэння не спатрэбіцца шмат часу. Аднак, на яго думку, Беларусі ў гэтым пытанні неабходна ацаніць усе "за" і "супраць" з улікам тэрарыстычных пагроз.

Чыноўнік адзначыў, што карысць ад бязвіза ўжо адчуваецца. Толькі ў Мінску на 35% выраслі паступленні ў бюджэт ад турыстычных паслуг і паслуг сферы аховы здароўя. Аднак былі зафіксаваныя парушэнні бязвізавага рэжыму, хай і ў нязначнай колькасці, дадаў ён.

У бліжэйшы час планы па бязвізу абмяркуюць на сустрэчы ў прэзідэнта.

"Мы будзем рухацца і далей у гэтым кірунку, натуральна ўлічваючы ўсе фактары і нашы абавязкі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адкрытую мяжу з Расіяй. У студзені адбудзецца нарада ў кіраўніка дзяржавы па гэтым пытанні. Я думаю, што па яе выніках будуць прынятыя канкрэтныя рашэнні", — заўважыў госць эфіру.

10
Тэги:
безвиз, Уладзімір Макей, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Бязвізавы рэжым у Беларусі (9)
По теме
Лукашэнка павялічыў бязвіз для Брэста і Гродна да 10 дзён
Каментары