Шэнгенская віза для беларусаў стане даражэй

© SputnikШэнгенская віза, архіўнае фота
Шэнгенская віза, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Еўрасаюз збіраецца павысіць на 20 еўра візавы збор для грамадзян трэціх краін.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Еўрасаюз мае намер павысіць збор на атрыманне шэнгенскай візы прыкладна на 20 еўра, паведаміў еўракамісар па пытаннях міграцыі Дзімітрыс Аўрамопулас. Змены закрануць трэція краіны.

Зараз збор складае для грамадзян Беларусі 60 еўра, пасля павышэння віза будзе каштаваць 80 еўра.

Як заявіў еўракамісар, гэта рашэнне дасць магчымасць, у прыватнасці, захаваць дастатковую колькасць персаналу ў візавых цэнтрах ЕС. Таксама абяцаецца, што тэрмін выдачы можа быць скарочаны, часцей будуць выдаваць і шматразовыя візы. Пры гэтым, паводле слоў Аўрамопуласа, візы будуць усё роўна танней, чым у ЗША ці Кітаі.

На наступным этапе прапанова павінна быць адобрана Саветам ЕС і Еўрапарламентам. Пасля гэтага стане вядома, калі рашэнне ўступіць у сілу.

За 2016 год шэнгенскія візы атрымалі больш за 15 мільёнаў чалавек.

Аднак у выпадку падпісання адпаведных дакументаў Беларусі з Еўрасаюзам візы могуць патаннець, як гэта здарылася ў Расіі. Пасля заключэння неабходных пагадненняў з ЕС расіянам сёння віза абыходзіцца ў 35 еўра.

Стужка навiн
0