Панарама Нацыянальнага аэрапорта Мінск

Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў другім у Еўропе па рэгулярнасці палётаў

21
(абноўлена 17:09 16.04.2018)
Па выніках сакавіка 2018 года, другое месца ў Еўропе і пятае месца на міжнародным узроўні прысудзіла беларускаму аэрапорту даследчая кампанія OAG.

МІНСК, 16 кра — Sputnik. Нацыянальны аэрапорт Мінск у сакавіку заняў другое месца сярод аэрапортаў Еўропы па рэгулярнасці палётаў у рэйтынгу даследчыкаў OAG, паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.

"Паводле дадзеных справаздачы OAG па рэгулярнасці палётаў за сакавік бягучага года, аэрапорт Мінска заняў пятае месца на міжнародным узроўні і другое месца на рэгіянальным узроўні (Еўропа) пасля аэрапорта Саарбрюкэн (Германія)", — адзначылі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.

Акрамя таго, за апошні час Нацыянальны аэрапорт Мінск неаднаразова ўваходзіў у лік лепшых у рэйтынгах розных аналітычных кампаній па пунктуальнасці. Напрыклад, у снежні 2017 года сталічны аэрапорт быў у топ-10 па гэтаму крытэру ў катэгорыі "Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 1,5 да 5 млн пасажыраў у год" у рэйтынгу Fly Stats.

Даследчая кампанія OAG, заснаваная яшчэ ў 1853 годзе ў Лутоне ў Вялікабрытаніі, займаецца прадастаўленнем лічбавай інфармацыі аб статусе рэйсаў аэрапортам, авіякампаніям, тураператарам, самалётабудаўнічым кампаніям і кансультантам па ўсім свеце.

21
Тэги:
Нацыянальны аэрапорт Мінск, Беларусь
Каментары