Пакой у гасцініцы, архіўнае фота

Сістэму браніравання Booking.com могуць забараніць у Расіі

55
(абноўлена 10:58 23.05.2018)
Нагодай для магчымай забароны сталі санкцыі ЗША ў дачыненні да Расіі.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Міністэрства культуры Расіі накіравала ліст у Федэральнае агенцтва па турызме (Растурызм) з даручэннем разгледзець прапанову па забароне дзейнасці Booking.com на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, паведамляе прэс-служба агенцтва.

Даручэнне было накіравана дэпартаментам турызму і рэгіянальнай палітыкі Мінкультуры 21 мая. Сваю пазіцыю Растурызм павінен прадставіць да 4 чэрвеня.

Як заявілі ў агенцтве, у сувязі з гэтым будзе запытана меркаванне профільных прафесійных грамадскіх аб'яднанняў адносна названай прапановы.

Раней з ініцыятывай абмежаваць дзейнасць сэрвісу на тэрыторыі краіны выступіў адзін з расійскіх тураператараў, які накіраваў адкрыты ліст у Мінкультуры. У лісце падкрэслівалася, што Booking.com займаецца па сутнасці турыстычнай дзейнасцю, не з'яўляючыся тураператарам, пры гэтым займае дамінуючае становішча на рынку краіны.

Прычынай магчымай забароны называюцца меры ў адказ на антырасійскія санкцыі.

Міжнародны сэрвіс анлайн-браніравання Booking.com быў заснаваны ў Амстэрдаме у 1996 годзе, а зараз належыць амерыканскай кампаніі Booking Holdings.

55
Тэги:
Турызм і адпачынак, Міністэрства культуры РФ, Расія
Каментары