Футбольныя заўзятары

Спартыўны бязвіз: транзіт футбольных заўзятараў праз РБ складзе 150 тысяч

43
(абноўлена 21:46 01.06.2018)
Праваахоўныя органы Беларусі гатовы забяспечыць бяспеку і камфортнае знаходжанне замежнікаў.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун лічыць, што праз беларускую тэрыторыю падчас Чэмпіянату свету па футболе пройдзе транзітам больш за 150 тысяч замежнікаў.

Паводле дадзеных расійскага боку, квіткі на матчы ЧС, які пачнецца ў Расіі 14 чэрвеня, ужо купілі 1,5 мільёна замежных заўзятараў. На мінулым тыдні Беларусь і Расія падпісалі дамову аб спартыўным бязвізе для замежнікаў на час ЧС.

"Мы лічым, што больш за 10% ад колькасці замежнікаў, якія купілі білеты на ЧС, пройдуць праз Беларусь", — паведаміў Бягун на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Ён падкрэсліў, што праваахоўныя органы Беларусі гатовы забяспечыць бяспеку і камфортнае знаходжанне замежнікаў.

Паводле яго слоў, пэўная частка ад гэтай колькасці замежных заўзятараў могуць затрымацца ў Беларусі, каб паглядзець славутасці.

Бягун таксама распавёў, што МУС Беларусі і Расіі створаны рабочыя групы, якія будуць вырашаць праблемныя пытанні.

"Падраздзяленні транспартнай міліцыі і паліцыі будуць таксама ўзаемадзейнічаць пры суправаджэнні груп заўзятараў па тэрыторыі Беларусі чыгуначным транспартам, знаходжанні і ўездзе ў Расію і транзітным праходжаннi праз Беларусь у Калінінград", — адзначыў Бягун.

Ён падкрэсліў, што падпісанае з Масквой пагадненне аб узаемным прызнанні візаў замежных заўзятараў на час Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі ў 2018 годзе і Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе для Беларусі першы падобны міжнародны дагавор, які рэгламентуе аспекты ўзаемнага бязвізавага ўезду на спартыўныя мерапрыемствы.

43
Тэги:
заўзятары, Еўрапейскія гульні-2019, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Аляксей Бягун, Беларусь
Тэмы:
Чэмпіянат свету па футболе-2018 у Расіі (14)
Каментары