Boeing 737-800 Белавія

"Белавія" адкрывае новы напрамак

25
(абноўлена 18:17 01.08.2018)
З 17 снежня нацыянальны авіяперавозчык пачынае рэгулярныя пералёты па маршруце Мінск - Варонеж.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" з 17 снежня будзе выконваць пералёты па маршруце Мінск — Варонеж — Мінск, распавялі ў прэс-службе кампаніі.

Палёты будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень па панядзелках, серадах, чацвяргах і суботах. Вылет з Мінска ў 23:05 з прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Варонеж у 00:30 на наступны дзень.

Зваротны рэйс з Варонежа будзе вылятаць у 05:35 адпаведна па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. У Мінску борт павінен будзе прызямліцца ў 07:05.

"Мы разлічваем, што запуск рэйсаў па маршруце Мінск — Варонеж будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і чарназёмным рэгіёнам Расійскай Федэрацыі", — пракаментаваў адкрыццё новага напрамку генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў.

На яго думку, рэйс будзе запатрабаваны транзітнымі пасажырамі. Таму расклад складалі такім чынам, каб госці "маглі камфортна ажыццявіць перасадку за максімальна кароткі час", падкрэсліў Гусараў.

У "Белавія" таксама распавялі, што першапачаткова палёты ў Воронеж будуць ажыццяўляцца на самалёце CRJ-200, разлічаным на 49 месцаў, і Embraer-175 (76 месцаў). Час у шляху складзе 1 гадзіну 30 хвілін. Квіткі ўжо ў продажы. Іх кошт, уключаючы таксы і зборы, складае ад 96 еўра ў адзін бок і ад 179 еўра — туды-зваротна.

Стаўка на транзітных пасажыраў дазваляе нарошчваць пасажырапаток і нацыянальнаму перавозчыку, і мінскаму аэрапорту. У прыватнасці, Нацыянальны аэрапорт Мінск у ліпені паведаміў, што ўпершыню пасажырапаток за няпоўны месяц перавысіў лічбу ў паўмільёна чалавек.

Рэкордны паўмільённы пасажыр месяца паляцеў авіякампаніяй "Белавія" з Мінска ў Краснадар у панядзелак, 30 ліпеня.

25
Тэги:
турызм, Белавія, Анатоль Гусараў, Расія, Беларусь
По теме
Новыя лайнеры Boeing 737 з'явяцца ў авіякампаніі "Белавія"
У Калінінград і Маскву летам можна лётаць з Гомелю
Праграма Падарожнічаю без COVID-19

З 1 ліпеня ўезд у Расію з Беларусі будзе магчымы па мабільнай праграме

14
(абноўлена 19:28 18.06.2021)
Праграма "Падарожнічаю без COVID" можа стаць абавязковай для прыезджых у Расію з краін ЕАЭС, у тым ліку з Беларусі.

МІНСК, 19 чэр – Sputnik. На пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў напярэдадні было ўзнята пытанне аб тым, каб урэгуляваць усе перамяшчэнні ў перыяд пандэміі.

З 1 ліпеня выкарыстанне мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID-19" стане абавязковым для людзей, якія прыязджаюць у Расію з краін-членаў ЕАЭС. З 1 верасня такім будзе патрабаванне для грамадзян СНД.

"Усім краінам настойліва рэкамендавалі далучыцца", - заявіў на пасяджэнні віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.

Навошта гэта трэба

Выступаючы раней на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, Авярчук падкрэсліў, што амаль усе ўрады ў свеце такія абмежаванні на перамяшчэнні людзей для сябе ўвялі, за вельмі рэдкім выключэннем.

"Нас гэта прывяло да таго, што мы таксама пачалі знаходзіць тэхналагічныя рашэнні, каб зняць гэтыя абмежаванні. Нарадзілася праграма "Падарожнічаю без COVID", якую мы плануем з пачатку ліпеня зрабіць абавязковай для дзяржаў-членаў ЕАЭС, па меншай меры, для ўезду ў Расійскую Федэрацыю", - цытуе Авярчука РІА Навіны.

У красавіку гэтага года на пасяджэнні міжурадкамісіі з удзелам кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў Казані прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заявіў, што развіццё мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID" дазволіць хутчэй аднавіць бяспечныя пасажырскія зносіны.

Зараз у праграме ў акне "краіна адпраўлення" можна выбраць шэсць дзяржаў: Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію і Таджыкістан. Іх жа можна паказаць у акне "краіна прыбыцця".

Беларусь далучылася да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19" у сакавіку 2021 года. Перадаваць дадзеныя ў сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ва ўзаемадзеянні з беларускім Міністэрствам аховы здароўя.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19"

Гэтая мабільная платформа была створана Еўразійскім банкам развіцця, яна дазваляе хутка знайсці пералік верыфікаваных лабараторый, здаць тэст на каронавірус, вынікі якога патрапяць у агульную з ЕАЭС сістэму. Пасля гэтага грамадзянін, які атрымаў адмоўны тэст, зможа бесперашкодна перамяшчацца паветраным транспартам у межах ЕАЭС без лішняй папяровай цяганіны. Спампаваць праграму можна бясплатна на Google Play і App Store.

У красавіку ўрад Расійскай Федэрацыі зрабіў тэрмін уезду па праграме бестэрміновым.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
ЕАЭС, "Падарожнічаю без COVID-19", мабільная праграма, Беларусь, Расія, уезд

Дзень нараджэння "Артэка": піянерскае сяброўства, мора і сонца

12
(абноўлена 15:19 16.06.2021)
  • Піянерскі лагер Артэк
  • Артэк у 1925 годзе
  • Заснавальнік лагера Зіновій Салаўёў з піянерамі з Германіі, 1927 год
  • Артэк
  • Старшыня Савета Міністраў СССР Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў  і Клімент Варашылаў у гасцях у піянераў Артэка, 1956 год
  • Школьнікі, якія адпачывалі ва Усесаюзным піянерскім лагеры імя У. І. Леніна Артэк у 1963 годзе
  • Артэкаўцы Сурыя Дадашава з Азербайджана і Лайла Ларсен з Нарвегіі, 1963 год
  • Артэк
  • Юрый Гагарын, лётчык-касманаўт СССР, у якасці ганаровага госця ў піянерскім лагеры Артэк у 1967 годзе
  • Балгарскія і савецкія дзеці на 111-м Усесаюзным злёце піянераў
  • Усесаюзны піянерскі лагер Артэк, 1968 год
  • Хлопчыкі і дзяўчаты з піянерскага лагера Артэк на Чорным моры, 1970 год
  • На свяце Нептуна
  • Артэк
  • Артэк
  • Савецкі піянер і юныя амерыканцы
  • Усесаюзны піянерскі лагер Артэк
  • Хлопцы з гуртка Юны тэхнік
  • Юныя шахматысты і музыканты, 1978 год.
  • Піянеры. 1979 год
  • Дзеці з розных краін свету
  • Артэкаўскія піянеры на палубе катэра
  • Юныя палестынцы з савецкімі піянерамі
  • Амерыканская дзяўчынка Саманта Сміт сярод савецкіх дзяцей
  • Школьнікі, якія адпачываюць у Артэку, гуляюць каля мора
  • Ранішняя зарадка на пляжы
  • Амерыканскія школьнікі ў Артэку
  • Святкаванне 90-годдзя МДЦ Артэк
Заснаваны ў 1925 годзе выдатным лекарам Зіновіем Салаўёвым дзіцячы аздараўленчы лагер ля падножжа Мядзведзь-гары адзначае дзень нараджэння.

Ва ўтульнай бухце Гурзуфа ўжо ў 1925 годзе ў чатырох палатках "Артэка" пабывалі 320 дзяцей. Хворыя дзеці, якія перажылі Грамадзянскую вайну, жылі тут у спартанскіх умовах і аздараўляліся купаннем, сонечнымі ваннамі, паходамі і размовамі ля вогнішча.

У 1928 годзе ў "Артэку" ужо былі драўляныя пабудовы, для сталовай выкарыстоўвалася месца пад тэнтам. Зіновій Салаўёў праводзіў шмат часу з дзецьмі, быў вясёлым, таварыскім педагогам. Адным з яго запаветаў піянерыі было беражліва ставіцца да свайго здароўя і трымаць сувязь з лагерам. Гэта і стала своеасаблівым дэвізам усіх артэкаўцаў.

З першых гадоў работы "Артэк" стаў міжнародным: прымаў дзяцей з Іспаніі, Германіі і іншых краін.

У 1930-я гады пуцёўка ў "Артэк" стала своеасаблівай прэміяй - сюды адпраўлялі лепшых піянераў краіны. Сюды да піянэраў у госці прыязджалі кіраўнікі савецкай дзяржавы, а пазней героі вайны, заваёўнікі космасу і выбітныя пісьменнікі і спартсмены.

У гады Вялікай Айчыннай вайны "Артэк" эвакуіраваўся ў Белакурыху: школьнікі, якія апынуліся ў лагеры 22 чэрвеня, больш за год дабіраліся з Крыма на Алтай. З вызваленнем Крымскага паўвострава ў 1944-м пачалося аднаўленне лагера, і неўзабаве артэкаўцы віталі ўдзельнікаў Ялцінскай канферэнцыі.

У 1960-х пачалося будаўніцтва "Вялікага Артэка", з'явіліся комплексы "Марскі", "Прыбярэжны", "Горны". У наступныя дзесяцігоддзі лагер стаў цэнтрам піянерскага і міжнароднага моладзевага руху, тут пабывалі дзеці з 83 краін свету.

У госці да артэкаўцаў у пасляваенныя гады прыязджалі Юрый Гагарын, Індзіра Гандзі, Джавахарлал Неру, Хо Шы Мін, Бенджамін Спок, Леў Яшын і іншыя. А ў 1983-м "Артэк" плакаў, растаючыся з амерыканскай дзяўчынкай Самантай Сміт, з якой немагчыма было не пасябраваць.

Да 1991 года "Артэк" быў усесаюзным, затым належаў Украіне і называўся "Міжнародны дзіцячы цэнтр "Артэк".

31 сакавіка 2015 года, калі Крым увайшоў у склад Расіі, маёмасць, замацаваная за ім, была перададзена ва ўласнасць РФ. Сёння "Артэк" - гэта 208 гектараў паўднёвага ўзбярэжжа Крыма, палова з якіх паркі. Пляжы лагера працягнуліся на сем кіламетраў ад гары Аю-Даг да пасёлка Гурзуф.

Чытайце таксама:

12
  • Піянерскі лагер Артэк
    © Sputnik / Владимир Акимов

    Сябры-піянеры з Артэка, 1981 год.

  • Артэк у 1925 годзе
    © Public Domain

    Артэк у 1925 годзе - тады тут было чатыры палаткі і драўляныя ложкі, абцягнутыя парусінай.

  • Заснавальнік лагера Зіновій Салаўёў з піянерамі з Германіі, 1927 год
    © Public Domain

    Заснавальнік лагера Зіновій Салаўёў з піянерамі з Германіі, 1927 год.

  • Артэк
    © Sputnik / Макс Альперт

    Дзеці, што адпачываюць у піянерскім лагеры "Артэк", у гасцях у Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міхаіла Калініна (у цэнтры унізе) і Маршала Савецкага Саюза Сямёна Будзёнага (у цэнтры уверсе). Крымская АССР, 1946 год.

  • Старшыня Савета Міністраў СССР Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў  і Клімент Варашылаў у гасцях у піянераў Артэка, 1956 год
    © Sputnik / Савостьянов

    Старшыня Савета Міністраў СССР Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў і Клімент Варашылаў у гасцях у піянераў "Артэка", 1956 год.

  • Школьнікі, якія адпачывалі ва Усесаюзным піянерскім лагеры імя У. І. Леніна Артэк у 1963 годзе
    © Sputnik

    Школьнікі, якія адпачывалі ва Усесаюзным піянерскім лагеры імя У. І. Леніна "Артэк" у 1963 годзе.

  • Артэкаўцы Сурыя Дадашава з Азербайджана і Лайла Ларсен з Нарвегіі, 1963 год
    © Sputnik / Тункель

    Артэкаўцы Сурыя Дадашава з Азербайджана і Лайла Ларсен з Нарвегіі, 1963 год.

  • Артэк
    © Sputnik / Георгий Петрусов

    Дзеці адпачываюць у Міжнародным дзіцячым лагеры "Артэк", 1963 год.

  • Юрый Гагарын, лётчык-касманаўт СССР, у якасці ганаровага госця ў піянерскім лагеры Артэк у 1967 годзе
    © Sputnik / Олег Макаров

    Юрый Гагарын, лётчык-касманаўт СССР, у якасці ганаровага госця ў піянерскім лагеры "Артэк" у 1967 годзе.

  • Балгарскія і савецкія дзеці на 111-м Усесаюзным злёце піянераў
    © Sputnik / Александр Макаров

    Балгарскія і савецкія дзеці на 111-м Усесаюзным злёце піянераў у лагеры "Артэк" імя У.І. Леніна, 1967 год.

  • Усесаюзны піянерскі лагер Артэк, 1968 год
    © Sputnik / Валерий Шустов

    Артэкавец. Усесаюзны піянерскі лагер "Артэк", 1968 год.

  • Хлопчыкі і дзяўчаты з піянерскага лагера Артэк на Чорным моры, 1970 год
    © Sputnik / Лев Носов

    Хлопчыкі і дзяўчаты з піянерскага лагера "Артэк" на Чорным моры, 1970 год.

  • На свяце Нептуна
    © Sputnik / Валерий Шустов

    Танец русалак на свяце Нептуна ў міжнародным дзіцячым цэнтры "Артэк".

  • Артэк
    © Sputnik / Валерий Шустов

    Дзеці, што адпачываюць у міжнародным дзіцячым цэнтры "Артэк", 1970 год.

  • Артэк
    © Sputnik / Игорь Виноградов

    Піянеркі ў міжнародным піянерскім лагеры "Артэк", 1974 год.

  • Савецкі піянер і юныя амерыканцы
    © Sputnik / Школьный

    Савецкі піянер і юныя амерыканцы ў міжнародным піянерскім лагеры "Артэк", 1973 год.

  • Усесаюзны піянерскі лагер Артэк
    © Sputnik / Рунов

    Усесаюзны піянерскі лагер "Артэк". Піянер Саша Пастноў з Растова-на-Доне на адпачынку, 1974 год.

  • Хлопцы з гуртка Юны тэхнік
    © Sputnik / В. Лагранж

    Хлопцы з гуртка "Юны тэхнік" праводзяць выпрабаванні мадэлі "Месяцаход", 1978 год.

  • Юныя шахматысты і музыканты, 1978 год.
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Юныя шахматысты і музыканты, 1978 год.

  • Піянеры. 1979 год
    © Sputnik / Вячеслав Рунов

    Піянеры. 1979 год.

  • Дзеці з розных краін свету
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Дзеці з розных краін свету адпачываюць ва Усесаюзным піянерскім лагеры "Артэк", 1980 год.

  • Артэкаўскія піянеры на палубе катэра
    © Sputnik / Владимир Акимов

    Артэкаўскія піянеры стаяць на палубе катэра, які плыве па Чорным моры, 1981 год.

  • Юныя палестынцы з савецкімі піянерамі
    © Sputnik / А. Бочинин

    Юныя палестынцы гутараць з савецкімі піянерамі, 1982 год.

  • Амерыканская дзяўчынка Саманта Сміт сярод савецкіх дзяцей
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Амерыканская дзяўчынка Саманта Сміт (у цэнтры), якая наведала СССР па запрашэнні Генеральнага сакратара ЦК КПСС Юрыя Андропава, ва Усесаюзным піянерскім лагеры "Артэк", 1983 год.

  • Школьнікі, якія адпачываюць у Артэку, гуляюць каля мора
    © Sputnik / Панин

    Школьнікі, якія адпачываюць у "Артэку", гуляюць каля мора, 1983 год.

  • Ранішняя зарадка на пляжы
    © Sputnik / Э. Алесин

    Ранішняя зарадка на пляжы, 1985 год.

  • Амерыканскія школьнікі ў Артэку
    © Sputnik / Игорь Михалев

    Чарнаморскае ўзбярэжжа Крымскага паўвострава. Амерыканскія школьнікі ў "Артэку" 1986 год.

  • Святкаванне 90-годдзя МДЦ Артэк
    © Sputnik / Макс Ветров

    Дзеці падчас гістарычнай лінейкі, прысвечанай 90-годдзю МДЦ "Артэк" на месцы правядзення першай лінейкі ў лагеры "Марскі", 2015 год.

Тэги:
лагер, Сонца, мора, дзень нараджэння
Собака ў вадзе

Дрэнная вада: забаронена купацца ў пяці вадаёмах Беларусі

14
(абноўлена 14:58 19.06.2021)
На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Многія з іх не адпавядаюць нарматыўным паказчыкам.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Санітарна-эпідэміялагічная служба забараніла купанне ў пяці вадаёмах Беларусі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Як высветлілася, 20 проб не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках, 12 - па мікрабіялагічных паказчыках.

Па выніках праверак абмежавана купанне ў зонах адпачынку Брэсцкай вобласці: пляжы "Цэнтральны" правы і левы бераг ракі Мухавец і цэнтральны пляж возера Алтушскае, а таксама на пляжы Вільчыцкага вадасховішча Магілёўскага раёна.

На Гомельшчыне пляж на Дняпры ў парку культуры і адпачынку "Прыдняпроўскі" ў Жлобіне зачынены для купання, але даступны для заняткаў воднымі відамі спорту.

Бярозы ў блакітнай вадзе Новасібірскай ЦЭЦ-5
© Sputnik / Александр Кряжев

Забаронена купанне і заняткі воднымі відамі спорту на чатырох пляжах ў Магілёве і Магілёўскім раёне: пляж на Грэбенеўскім вадасховішчы Магілёва; гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве; пляж на Пячэрскім вадасховішчы Магілёва і пляж на Дняпры ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Між тым забароны на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў уведзены ўжо ў 25 раёнах Беларусі, паведамляе міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.

Увядзенне падобных забарон - гэта вымушаны крок, каб пазбегнуць пажараў у лясных угоддзях рэспублікі. Па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі абмежаванні на наведванне лясоў аператыўна здымаюцца.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Беларусь, вадаём, вада