Пашпарт з польскай візай

Рэйтынг пашпартоў: куды беларусы могуць паехаць без візы

22
(абноўлена 12:17 11.09.2018)
Беларусь у абноўленым сусветным рэйтынгу з 89 краін знаходзіцца на 52-м месцы.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Беларусы без візы могуць паехаць у 43 краіны, яшчэ ў 38 яны могуць атрымаць візу па прыбыцці.

Абноўлены рэйтынг пашпартоў 2018 года быў складзены экспертамі Global Passport Power Rank і апублікаваны на сайце арганізацыі 10 верасня.

Спіс узначальвае Сінгапур — жыхары гэтай дзяржавы наведваць могуць без візы 127 краін свету.

За ім ідуць Германія, Швецыя, Данія і Фінляндыя, жыхары якіх без візы могуць паехаць у 126 краін, Люксембург — 125, Нідэрланды і Нарвегія — 123, Паўднёвая Карэя — 121. Першую дзесятку замыкаюць ЗША — 116.

Без візы жыхары суседніх з Беларусь краін, у прыватнасці, Польшчы, Літвы, Латвіі, а таксама Эстоніі могуць паехаць у 119 краін, Украіны — ў 90, Расіі — у 79, Малдовы — у 75, Грузіі — у 73.

Горш за ўсіх сітуацыя ў грамадзян Афганістана, якія замыкаюць рэйтынг — яны без віз магу падарожнічаць ўсяго ў 5 краін. Ненашмат іх апярэдзілі такія краіны, Ірак (7 краін), Пакістан (8 краін), Самалі і Судан (9), Сірыя (10).

22
Тэги:
Турызм і адпачынак, Беларусь
По теме
Бязвізавы рэжым у Беларусі
Каментары