Кіраўнік Мінспорту Сяргей Кавальчук на адкрыцці выставы Турбізнес 2018

Кавальчук: чаканні ад развіцця турызму - самыя станоўчыя

11
(абноўлена 09:30 27.09.2018)
Тураператары прызналіся, што сезон выдаўся паспяховым - актыўна падарожнічалі як беларусы, так і іншаземцы, якія ўзрадаваліся беларускаму бязвізу.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Беларускі турызм яшчэ не раскрыў свой патэнцыял у поўнай меры, заявіў журналістам міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук на міжнароднай выставе "Турбізнес 2018", якая праходзіць у Мінску.

"У нас прыгожая краіна, ёсць, што паказаць у любым кутку. Трэба пісьменна гэтым скарыстацца: падрыхтаваць новыя маршруты, прывесці ў парадак інфраструктуру, больш актыўна распавядаць пра Беларусь за яе межамі. У многіх краінах турызм дае каля 10% а то і 20% ВУП, у нас недзе адсоткі два. ёсць да чаго імкнуцца, і ёсць для гэтага ўсе магчымасці", — сказаў кіраўнік галіны.

Асноўная тэма гэтай выставы — унутраны турызм, гэта значыць падарожжа па Сінявокай. Свае экспанаты прадставілі ўсе вобласці, а таксама горад Мінск. Прапануецца лячэнне ў здраўніцах, паляванне і рыбалка, адпачынак у арграэкасядзібах, наведванне замкаў, музеяў, тэатраў, а таксама месцаў баёў часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Але галоўнае — прафесіяналы турбізнэсу сабраліся, каб абмеркаваць вынікі вяснова-летняга сезону, праблемы, з якімі сутыкнуліся, і прапанаваць рэцэпты лячэння некаторых хвароб.

Кіраўнікі туркампаній прызналіся, што сезон усё ж быў паспяховым: беларусы па-ранейшаму актыўна і з задавальненнем падарожнічаюць па Беларусі і замежжы, ды і замежнікі, натхнёныя бязвізам, пачалі паволі падцягвацца.

"У нас усё добра, а будзе яшчэ лепш", — адзначыў на адкрыцці выставы намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец. З такім аптымізмам галіна мае намер крочыць і далей.

11
Тэги:
турызм, Сяргей Кавальчук, Беларусь
Каментары