Пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы на тэрыторыі Аўгустоўскага канала

Бязвізавыя турысты сталі часцей ездзіць у Гродна на катэрах і веласіпедах

7
(абноўлена 10:57 16.10.2018)
Пасля завяршэння працы сезоннага пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы на тэрыторыі Аўгустоўскага канала гродзенскія памежнікі падлічылі турыстаў.

ГРОДНА, 16 кас - Sputnik, Іна Грышук. У гэтым годзе сезонны пункт пропуску ў Гродзенскай вобласці "Лясная-Рудаўка", які ствараўся спецыяльна для турыстычных мэт, стала перасякаць больш бязвізавых турыстаў.

Як паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, у гэтым годзе пасажырапаток праз сезонны рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Лясная" вырас на 18% у адносінах да мінулага.

За час працы пункта пропуску мытны кантроль правялі ў дачыненні больш за трох тысяч пасажыраў. Прыкладна 43% з іх перасякалі мяжу на веласіпедах, каля 12% - на катэрах, лодках і байдарках.

Больш за 60% грамадзян, якія пераплылі мяжу праз пункт пропуску "Лясная-Рудаўка", былі бязвізавымі турыстамі.

Сезонны рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Лясная-Рудаўка" знаходзіцца на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, ён завяршыў сваю работу 1 кастрычніка і адкрыецца ў наступным годзе з 28 красавіка.

7
Тэги:
Аўгустоўскі канал, Гродна, Турызм, бязвізавы рэжым
Тэмы:
Бязвізавы рэжым у Беларусі (14)
Каментары