Самалёты Ryanair, архіўнае фота

Сабе даражэй: лоўкостары Ryanair і Wizz Аir змянілі правілы правозу багажу

12
(абноўлена 14:59 01.11.2018)
Даплачваць за другую сумку ў ручной паклажы перавозчыкі абавяжуць пасажыраў для таго, каб рэйсы радзей затрымліваліся.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Новыя правілы правозу багажу ў лоукостараў Ryanair і Wizz Аir уступілі ў сілу з 1 лістапада.

Перавозчык Ryanair растлумачыў, што правілы робяць стражэй, каб скараціць колькасць затрымак пры вылеце. З-за таго, што многія пасажыры бралі на борт невялікія чамаданы, затрымка рэйса складала прыкладна 25 хвілін. Праблема складалася ў тым, што супрацоўніку авіякампаніі неабходна было прамаркіраваць кожны чамадан спецыяльнай налепкай.

Sputnik вывучыў правілы і тлумачыць, колькі трэба даплаціць.

Для эканомных

Калі даплачваць не хочаце, на борт можна ўзяць толькі адну адзінку ручной паклажы, і гэта тычыцца абодвух перавозчыкаў. Ryanair крыху павялічыў дапушчальны памер маленькай сумачкі, якую можна бясплатна пранесці на борт - да 40см x 20см x 25 см. У самалёты Wizz Аir можна ўзяць ручную паклажу памерам да 40см x 30см x 20см.

Калі гэтага не дастаткова, прыйдзецца або даплаціць за паслугу Priority, ці выкласці нешта з заплечніка. Раптам усе гэтыя шампуні і крэмы для твара вам у дарозе не так і патрэбныя.

Калі даплаціць, то колькі?

На борт можна будзе браць дзве адзінкі ручной паклажы - буйную і дробную - толькі пры афармленні паслугі Priority. Буйная ручная паклажа у Ryanair павінна быць не больш за 55см x 40см x 20см, у Wizz Air - не больш за 55см x 40см х 23см.

Для Ryanair гэта танней за ўсё зрабіць адразу пры куплі білета анлайн, тады за правоз адзінкі буйной ручной паклажы прыйдзецца даплаціць шэсць еўра. Калі вырашыцеся ўжо ў аэрапорце і заплаціце картай, кошт паднімецца да сямі еўра, калі ў аэрапорце вырашыце плаціць наяўнымі - да 10,65 еўра.

З Wizzair сітуацыя падобная, толькі тут паслуга Priority будзе каштаваць даражэй. Калі плаціць анлайн - з вас возьмуць 11 еўра, калі ў аэрапорце - 20 еўра.

Калі вы няўважліва прачыталі правілы або вырашылі, што супрацоўнік авіякампаніі можа і не заўважыць ваш чамадан, "адплата" можа прыйсці ў памеры 25 еўра і нават больш. Столькі можа запатрабаваць супрацоўнік Wizz Air за афармленне паслугі Priority непасрэдна ля выхаду на пасадку, а супрацоўнік Ryanair абавязаны будзе ўзяць з вас 28,65 еўра.

Ручную паклажу, здадзеную ля трапа, можна забраць на стужцы разам з астатнім багажом.

На сабе не эканомім

Калі гэтага недастаткова, вы можаце аформіць правоз багажу. Зараз абодва перавозчыка дадалі магчымасць афармляць невялікі багаж вагой да 10 кілаграмаў, што выйдзе танней. І не забудзьцеся, што плата за перавагу складае 10 еўра за адзін кілаграм лішняга багажу.

12
Тэги:
Падарожжа, багаж
Генеральны дырэктар расійскага тураператара Дэльфін Сяргей Рамашкін

Да дна яшчэ не дайшлі: тураператар пра страты турызму ад другой хвалі COVID

10
(абноўлена 08:57 16.10.2020)
Негатыўныя наступствы для сусветнага турызму пасля пандэміі коронавируса будуць адчувацца яшчэ некалькі гадоў, кажа генеральны дырэктар расійскага тураператара "Дэльфін" Сяргей Рамашкін.
До дна еще не дошли: туроператор оценил потери туризма от второй волны COVID-19

Суразмоўца Sputnik згодны з тым, што ў перыяд другой хвалі каронавіруса, калі ў шэрагу краін ізноў назіраюцца рэкордныя паказчыкі захворвання, пра перспектывы выхаду турыстычнай галіны з крызіснай сітуацыі казаць рана.

"Мы яшчэ не толькі не выйшлі з гэтага псіхалагічнага крызісу, мы яшчэ знаходзімся ў ім, мы яшчэ не дайшлі да дна або да вяршыні гэтага крызісу, таму вядома, турызм будзе аднаўляцца доўга, і наступствы яшчэ будзем адчуваць некалькі гадоў", - разважае Рамашкін.

Калі казаць пра сусветны турызм, аб агульным аб'ёме ўзаемных міжнародных паездак, Сусветная турыстычная арганізацыя анансавала падзенне па выніках года на 70-80% ад узроўню мінулых гадоў.

"Я нагадаю, што тут здзяйсняецца звыш мільярда паездак па свеце, і гэта вялікі бізнес планетарнага маштабу, у гэтым годзе чакаецца зніжэнне на 70-80%. Думаю, што ў наступным сітуацыя палепшыцца, і мы можам атрымаць мінус 20-30%", - адзначае Рамашкін.

Раней 2022-2023 года сітуацыя ў сусветным турызме не вернецца да сваіх дакрызісных значэнняў, рэзюмуе тураператар.

Нагадаем, раней стала вядома, што грамадзяне Расіі і шэрагу іншых краін па прыбыцці ў Беларусь цяпер абавязаныя мець пры сабе даведку з адмоўным вынікам на каронавірус або гарантаваць свой ад'езд з Беларусі на працягу сутак, такое патрабаванне ўступіла ў сілу з 14 кастрычніка. У Асацыяцыі тураператараў Расіі (АТАР) адзначылі, што такое патрабаванне стане дадатковай перашкодай для росту турпотока ў Беларусь з Расіі, які "і так пакуль застаецца нізкім".

10
Тэги:
Турызм і адпачынак, каронавірус
Рэйс Аэрафлота Масква - Мінск

Расія павялічыць колькасць авіярэйсаў у Беларусь

10
(абноўлена 15:58 14.10.2020)
"Белавія" і "Аэрафлот" аднавілі рэгулярныя рэйсы ў канцы верасня, на дадзены момант самалёты авіякампаній лётаюць па маршруце Мінск - Масква па адным разе на тыдзень.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Расія павялічыць колькасць рэйсаў у Беларусь, пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на аператыўны штаб РФ па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса.

"Прынята рашэнне павялічыць колькасць рэйсаў і пунктаў прызначэння па раней аднаўленнем напрамках", - паведамілі там.

Плануецца, што па кірунку Масква - Мінск будзе выконвацца да трох рэйсаў у тыдзень на ўзаемнай аснове. Таксама з'явяцца дадатковыя рэйсы па маршрутах Масква - Жэнева, Санкт-Пецярбург - Цюрых і Масква - Абу-Дабі.

Нагадаем, рэйсы авіякампаній "Аэрафлот" і "Белавія" з Расіі ў Беларусь аднавіліся ў канцы верасня пасля працяглага перапынку, выкліканага пандэміяй каронавіруса. У дадзены момант самалёты лётаюць па адным разе на тыдзень у аэрапорт "Дамадзедава".

Да прыпынення рэйсаў беларускія барты дастаўлялі пасажыраў у Маскву (аэрапорты "Дамадзедава", "Жукоўскі", "Шарамеццева"), Санкт-Пецярбург, Калінінград, Краснадар, Растоў-на-Доне, Сочы, Ніжні Ноўгарад, Казань, Варонеж. Калі будуць адноўленыя гэтыя рэйсы, пакуль не вядома.

10
Тэги:
Аэрафлот, Белавія, Беларусь, Расія
Машына хуткай дапамогі каля бальніцы

Зноў больш за 600 хворых: Мінздароўя агучыла свежую статыстыку па COVID-19

2
За мінулыя суткі каронавірусная інфекцыя забрала жыцці яшчэ чатырох пацыентаў, ахвярамі хваробы сталі ўжо 937 чалавек.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі наблізілася да 89 тысячаў, такую лічбу ў аўторак агучылі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістравана 88 909 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў ведамстве.

З учорашняга дня ў рэспубліцы выявілі 619 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Пры гэтым чатыры пацыента з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі ад ускладненняў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў нашай краіне каронавірусная інфекцыя забрала ўжо 937 жыццяў.

"У Беларусі на 20 кастрычніка паправіліся і выпісаныя 80 503 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Адпаведна, за мінулыя суткі шэрагі тых, хто паправіўся, папоўнілі 373 чалавекі. На лячэнні па-ранейшаму знаходзяцца 8 406 пацыентаў, хворых на каронавірус.

З лютага беларускія медыкі правялі ужо 2 244 310 тэстаў на каронавірус па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19