Дзяржаўная мяжа Літвы і Беларусі, архіўнае фота

Амаль паўмільёна беларусаў перасеклі мяжу падчас святаў

16
(абноўлена 14:49 09.01.2019)
Самым папулярным стаў польскі кірунак, куды адправіліся каля 300 тысяч грамадзян і больш за сто тысяч адзінак транспарту.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Падчас навагодніх і калядных святаў беларускую мяжу перасекла амаль 900 тысяч грамадзян і больш за 250 тысяч адзінак транспарту, распавялі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

У ведамстве адзначылі значны рост патокаў асоб і транспарту, што перасякаюць мяжу, з 25 снежня 2018 года па 8 студзеня 2019 года. Калі быць дакладным, за гэты час беларускія памежнікі на розных участках у абодвух напрамках аформілі 881 078 грамадзян і 251 202 адзінак транспарту.

Дарэчы, лідарамі сталі грамадзяне Беларусі - 481 991 чалавек, на другім месцы - грамадзяне Расіі - 156 414 чалавек. Замыкаюць тройку лідараў грамадзяне Украіны - 109 821 чалавек.

Найбольш папулярным стаў польскі кірунак - яго перасекла 296 823 грамадзян і 101 687 адзінак транспарту, на другім месцы апынуўся літоўскі вектар - 252 325 грамадзян і 84 935 адзінак транспарту. Крыху менш людзей налічылі на ўкраінскім і латвійскім напрамках - 204 046 грамадзян і 47 999 адзінак транспарту 32 809 грамадзян і 15 435 адзінак транспарту адпаведна.

Таксама памежнікі зрабілі справаздачу аб "паветраных" варотах краіны. За час святаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 95 082 грамадзян, у тым ліку 4 175 - у бязвізавым парадку. Чыгуначным транспартам для замежных паездак скарысталіся 110 105 пасажыраў.

16
Тэги:
Польшча, Літва, Новы год, Дзяржпагранкамітэт Беларусі
Тэмы:
Новы год - 2019 (33)
По теме
Мінск стаў лепшым горадам для зімовых падарожжаў у СНД у расіян
Больш за палову турпатока ў Беларусь - расійскія турысты
Замежнікам, якія прыязджаюць у Беларусь, зараз не трэба ісці ў МУС
Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам
Выдача сертыфікатаў міжнароднага ўзору аб вакцынацыі ад COVID-19 у аэрапорце Дамадзедава

Ізраіль адкрые межы для прышчэпленых і перахварэлых замежных турыстаў

10
(абноўлена 10:00 17.04.2021)
Паехаць на адпачынак у гэтую краіну можна будзе ў канцы траўня, але пры гэтым прыйдзецца здаць два тэсты на каронавірус, у тым ліку на наяўнасць антыцелаў.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Ізраільскія ўлады вырашылі адкрыць уезд у краіну замежным турыстам, якія прайшлі поўную вакцынацыю ад каронавіруса, гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрстваў аховы здароўя і турызму гэтай дзяржавы.

Плануецца, што межы адкрыюць з 23 мая для замежных грамадзян, якія прыбываюць групамі.

"З 23 мая межы Ізраіля будуць адкрыты для ўезду вакцынаваных замежных турыстаў групамі, паколькі іх будзе лягчэй кантраляваць", - гаворыцца ў заяве двух міністэрстваў.

Як трапіць у Ізраіль: здаць прыйдзецца два тэсты

Пры гэтым замежныя турысты павінны будуць здаць ПЦР-тэст на каронавірус перад тым, як ляцець у Ізраіль.

Акрамя тэсту ў аэрапорце вылету прыйдзецца здаць тэст і па прыбыцці ў аэрапорце імя Бэн Гурыёна. Другі аналіз будзе сералагічны, гэта значыць ён павінен пацвердзіць наяўнасць імунітэту, атрыманага альбо пасля прышчэпкі, альбо пасля перанесенага захворвання.

Ізраільскія ведамствы працягваюць настойваць на поўным вяртанні ўязнога турызму ў краіну, каб падтрымаць эканоміку краіны і забяспечыць працоўныя месцы шматлікім грамадзянам у няпросты час.

Каронавірус і вакцынацыя ў Ізраілі

Па дадзеных на 11 красавіка ў Ізраілі ад каронавіруса прышчапіліся ўжо 5,3 мільёна чалавек, гэта значыць больш за 57% ад агульнай колькасці насельніцтва. Ізраіль на сёння - адзін з сусветных лідэраў па тэмпах вакцынацыі.

Міністэрства аховы здароўя гэтай краіны праводзіць вакцынацыю ў тым ліку і сярод тых, хто ўжо перахварэў каронавірусам. Але пры ўмове, што яны старэйшыя за 16 гадоў і вылечыліся больш за тры месяцы таму. Праўда, гэтая катэгорыя грамадзян атрымлівае толькі адну дозу вакцыны для замацавання імунітэту.

У Ізраілі на сёння адобраны дзве вакцыны супраць COVID-19 - Moderna і Pfizer. Адзначым, што ў лістападзе 2020 года пасол Ізраіля ў Расіі Аляксандр Бэн Цві заяўляў, што краіна зацікаўлена ў набыцці расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V".

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, цяпер у Ізраілі каронавірусной інфекцыяй хварэюць звыш 3,3 тысячы чалавек, з іх 250 знаходзяцца ў цяжкім стане. Загінула ад інфекцыі з моманту пачатку пандэміі 6,3 тысячы пацыентаў.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
каронавірус, тэст, адпачынак, турыст, мяжа, Ізраіль

Вясна прыйшла на "беларускія Мальдывы" - маляўнічыя фотаздымкі мелавых кар'ераў

16
(абноўлена 18:51 15.04.2021)
  • Любанскія мелавыя кар'еры вясной
  • Самі азёры, якія знаходзяцца на дне кар'ераў, яшчэ ва ўладзе зімы
  • З-за вялікай глыбіні кар'ераў вада за зіму моцна прамерзла
  • Цёплае вясновае сонца да гэтага часу не растапіла скарынку тоўстага лёду
  • Але надзвычайны смарагдава-блакітны колер вады нават пад лёдам цешыць погляд
  • Вясна прарастае з-пад лёду
  • Знакамітыя беларускія Мальдывы - гэта старыя мелавыя кар'еры Любанскага камбіната будматэрыялаў, затопленыя вадой
  • Гэта любімае месца адпачынку і жыхароў Любані, і праязджаючых турыстаў
  • Праўда, на машыне пад’ехаць прама да вады нельга - дарогі перакапаны, але пешшу або на ровары спакойна можна прагуляцца
  • На берагах і схілах ўжо бушуе вясна!
Самі азёры, якія знаходзяцца на дне кар'ераў, яшчэ ва ўладзе зімы. Але на берагах і схілах ўжо бушуе вясна!

Знакамітыя "беларускія Мальдывы" - гэта старыя мелавыя кар'еры Любанскага камбіната будматэрыялаў, затопленыя вадой. Так называюць гэта месца за дзіўную сінь азёр.

Гэта любімае месца адпачынку і жыхароў Любані, і праязджаючых турыстаў. Праўда, на машыне пад’ехаць прама да вады нельга - дарогі перакапаны, але пешшу або на ровары спакойна можна прагуляцца.

З-за вялікай глыбіні кар'ераў вада за зіму так прамерзла, што нават цёплае вясновае сонца да гэтага часу не растапіла скарынку тоўстага лёду. Але надзвычайны смарагдава-блакітны колер вады нават пад лёдам цешыць погляд і будзіць мары аб Мальдывах.

Глядзіце таксама:

16
  • Любанскія мелавыя кар'еры вясной
    © Sputnik Альфред Микус

    Любанскія мелавыя кар'еры вясной.

  • Самі азёры, якія знаходзяцца на дне кар'ераў, яшчэ ва ўладзе зімы
    © Sputnik Альфред Микус

    Самі азёры, якія знаходзяцца на дне кар'ераў, яшчэ ва ўладзе зімы.

  • З-за вялікай глыбіні кар'ераў вада за зіму моцна прамерзла
    © Sputnik Альфред Микус

    З-за вялікай глыбіні кар'ераў вада за зіму моцна прамерзла.

  • Цёплае вясновае сонца да гэтага часу не растапіла скарынку тоўстага лёду
    © Sputnik Альфред Микус

    Цёплае вясновае сонца да гэтага часу не растапіла скарынку тоўстага лёду.

  • Але надзвычайны смарагдава-блакітны колер вады нават пад лёдам цешыць погляд
    © Sputnik Альфред Микус

    Але надзвычайны смарагдава-блакітны колер вады нават пад лёдам цешыць погляд.

  • Вясна прарастае з-пад лёду
    © Sputnik Альфред Микус

    Вясна прарастае з-пад лёду.

  • Знакамітыя беларускія Мальдывы - гэта старыя мелавыя кар'еры Любанскага камбіната будматэрыялаў, затопленыя вадой
    © Sputnik Альфред Микус

    Знакамітыя "беларускія Мальдывы" - гэта старыя мелавыя кар'еры Любанскага камбіната будматэрыялаў, затопленыя вадой.

  • Гэта любімае месца адпачынку і жыхароў Любані, і праязджаючых турыстаў
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэта любімае месца адпачынку і жыхароў Любані, і праязджаючых турыстаў.

  • Праўда, на машыне пад’ехаць прама да вады нельга - дарогі перакапаны, але пешшу або на ровары спакойна можна прагуляцца
    © Sputnik Альфред Микус

    Праўда, на машыне пад’ехаць прама да вады нельга - дарогі перакапаны, але пешшу або на ровары спакойна можна прагуляцца.

  • На берагах і схілах ўжо бушуе вясна!
    © Sputnik Альфред Микус

    На берагах і схілах ўжо бушуе вясна!

Тэги:
вясна, зіма, азёры, мелавыя кар'еры, фотаздымкі, беларускія Мальдывы
Які сёння дзень: 18 красавіка

Які сёння дзень: 18 красавіка 2021 года

0
(абноўлена 19:38 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 257 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 красавіка

  • У 1518 годзе адбылася каранацыя Боны Сфорцы.
  • У 1921 годзе ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 18 красавіка

  • 1814 год: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец.
  • 1903 год: Платон Галавач, беларускі пісьменнік.
  • 1959 год: Валерый Магучы, беларускі скульптар.
  • 1976 год: Уладзімір Пугач, беларускі музыка, удзельнік гурта "J:морс".

Таксама сёння нарадзіліся Лукрэцыя Борджыя і расійская спявачка Алена Цемнікава.

18 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадула, якога ў народзе празвалі Фядул-ветранік.

Гэта адзін з першых дней, у які пачынаюць дзьмуць па-сапраўднаму цёплыя, паўднёвыя вятры. Было прынята адчыняць у гэты дзень усе вокны, каб упусціць свежае паветра і цяпло. З'яўляюцца першыя насякомыя – матылькі, конікі.

У некаторых мясцінах ужо пачыналі араць поле.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей