ВІЦЕБСК, 16 кра - Sputnik. Больш за 10 экскурсій было праведзена ў гэтыя выхадныя ў рамках фэсту экскурсаводаў. Да іх прад'яўлялі ўсяго два патрабаванні: экскурсіі павінны быць цікавымі і бясплатнымі. Наколькі фестываль дапамагае раскрыць таямніцы горада на Дзвіне, высвятляў карэспандэнт Sputnik.
"У 2011 годзе са мной звязаліся арганізатары рэспубліканскага Фэсту экскурсаводаў і прапанавалі курыраваць яго ў Віцебску і Віцебскай вобласці. З тых часоў мы штодня праводзім фестываль у нашым рэгіёне", - распавёў Sputnik куратар Фэст экскурсаводаў па Віцебску і Віцебскай вобласці Уладзімір Булаўскі.
Сутнасць Фестывалю простая: кожны чалавек, гатовы правесці экскурсію, можа гэта зрабіць, папярэдне падаўшы заяўку арганізатарам. Галоўнае, выканаць дзве ўмовы: экскурсія павінна быць цікавай і бясплатнай.
У мінулым годзе ў рамках Фестывалю было праведзена 24 экскурсіі, у тым ліку, на Віцебскім піўзаводзе і ў Віцебскім музеі трамваяў.
"Радуе, што Фэст развіваецца і прыцягвае новых людзей. Яшчэ нядаўна мы толькі марылі, каб у рамках Фестывалю экскурсіі праводзілі топавыя чыноўнікі з кіраўніцтва гарвыканкама. І вось у гэтым годзе адным з экскурсаводаў быў намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын, які распавёў пра Замкавую гару, дзе знаходзіцца месца яго працы", - удакладніў Булаўскі.
Штогод на ўдзел у Фестывалі паступае прыблізна 8-10 новых заявак, не лічачы тых, хто пастаянна ўдзельнічае ў мерапрыемстве.
Фестываль прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны помнікаў культуры, які адзначаюць 18 красавіка, таму праводзяць яго ў выхадныя, блізкія да гэтай даты.
"Фэст праходзіць не толькі ў Віцебску, але і ў 21 райцэнтры вобласці, паколькі ў кожным рэгіёне ёсць цікавыя месцы з незвычайнай гісторыяй. Нягледзячы на тое, што ў нас у горадзе праведзена некалькі дзясяткаў экскурсій, засталіся яшчэ сотні тэм, якія можна распрацоўваць, паколькі Віцебск - горад з багатай гісторыяй", - выказаў сваё меркаванне Булаўскі.
Па словах Юліі Пухавіцкай, аўтара экскурсіі "Яўрэйскія спадчына Віцебска", увесь гістарычны цэнтр горада, практычна кожны будынак звязаны з яўрэйскай спадчынай, бо да ВАВ большасць насельніцтва горада складалі менавіта яўрэі.
Гэта ўжо другая тэматычная экскурсія, якую праводзіць Юлія ў рамках Фестывалю, і, калі на першую ў 2017 годзе прыйшло крыху больш за 20 чалавек, то ў гэтым годзе ў экскурсіі ўдзельнічалі больш за 30 гледачоў.
"Па адной з версій, Лазар Лагін апісваў Хатабыча не як араба, а як яўрэя", - пачала сваю экскурсію ад устаноўленага 2017 годзе помніка казачнаму герою Юлія.
Экскурсавод знаёміла ўдзельнікаў з будынкамі ў цэнтры Віцебска і распавядала, як яны звязаны з яўрэямі. Нягледзячы на тое, што шпацыр доўжыўся даволі доўга, людзі не разыходзіліся.
Па словах Юліі, гэта ўсяго толькі частка праекта, цалкам жа аўтобусна-пешаходная экскурсія доўжыцца больш за чатыры гадзіны і ахоплівае амаль увесь Віцебск.
"Я распрацавала маршрут яшчэ ў 2012 годзе, гэта быў мой дыпломны праект на апошнім курсе ўніверсітэта. Потым нешта дапрацавала, знайшла дадатковую інфармацыю, з'явіліся новыя аб'екты ў горадзе. І хоць цяпер мая праца ніяк не звязаная з экскурсаводчаскай дзейнасцю, гэтая тэма для мяне цікавая, па-першае, таму што я сама яўрэйка, а, па-другое, калі я вучылася на апошнім курсе, нам было сказана, што гэта адна з найбольш актуальных тэм для турыстычнага развіцця ў Віцебску", - патлумачыла Юлія.
На наступны год Пухавіцкая хоча правесці чарговую экскурсію па яўрэйскай спадчыне, але маршрут збіраецца выбраць ужо іншы.
Нягледзячы на халоднае надвор'е, людзей на мерапрыемствы фестывалю прыходзіла шмат. На некаторыя экскурсіі арганізатарам прыйшлося ўвесці папярэднюю рэгістрацыю.
"Я ўжо некалькі гадоў хаджу на Фэст экскурсаводаў, а за гэтыя два дні наведала пяць экскурсій. Я лічу, што такія мерапрыемствы неабходна праводзіць, паколькі мы не ведаем гісторыю многіх месцаў і помнікаў, якія вакол нас. А падобныя фестывалі распавядаюць аб мясцовасці, дзе мы жывем", - падзялілася сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам жыхарка горада Наталля.
У гэтым годзе яна прывяла на Фэст экскурсаводаў сяброўку, якая паспела наведаць толькі тры выставы, але таксама засталася задаволеная, асабліва парадавала жанчыну, што экскурсіі падчас Фестывалю праводзяць бясплатна.
Адзінае, што засмуціла некаторых наведвальнікаў фэсту, гэта дрэнная рэклама мерапрыемства: калі б не знаёмыя, яны б пра яго не пазналі. Аднак, нягледзячы на недастатковы піяр, штогод у Фестывалю з'яўляецца ўсё больш і больш гледачоў.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусы змогуць уехаць у Грузію з 1 сакавіка, пра гэта паведаміў прэм'ер Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.
Уехаць можна пакуль што толькі паветраным шляхам - сухапутныя межы застаюцца зачыненымі для турыстаў. Абавязковая ўмова - наяўнасць з сабой адмоўнага ПЦР-тэста.
У Грузіі таксама здымаецца вялікая частка абмежаванняў, якія раней былі ўведзены з-за каронавіруса - за выключэннем каменданцкай гадзіны. Яна дзейнічае па ўсёй краіне з 21:00 да 05:00.
Адновяць работу рэстараны, якія знаходзяцца ў закрытых памяшканнях (за выключэннем выхадных дзён), хоць ім прыйдзецца выконваць шэраг умоў і рэкамендацый.
З 25 лютага ў краіне адновіць працу міжгародні транспарт і гасцініцы ў гарналыжных курортных гарадах. З 15 сакавіка адкрыюцца спартыўныя залы, тэатры, гандлёвыя цэнтры і рынкі, з 1 сакавіка зноў пачнуць працу дзіцячыя сады і ВНУ.
Нагадаем, што абмежаванні былі ўведзены ў краіне з-за пандэміі каронавіруса. Уехаць у яе маглі з ПЦР-тэстам толькі грамадзяне краін ЕС, ад астатніх патрабавалася прадаставіць даведку аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі. Зараз спісак стаў больш: да іх, акрамя Беларусі, дадаліся Расія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Казахстан.
За ўвесь перыяд пандэміі каронавіруса ў Грузіі былі зафіксаваны 269 438 выпадкаў заражэнняў, памерлі 3 463 чалавекі. Вакцынацыю ад каронавіруса ўлады плануюць пачаць у сакавіку.
Дзе ў Мінску можна здаць ПЦР-тэст для паездкі за межы рэспублікі - можна прачытаць тут.
Чытайце таксама:
Снегапад прыносіць і радасць, і няшчасце. Для кагосьці буйныя сняжынкі, што падалі з неба, гэта нагода зрабіць цудоўныя фотаздымкі, пакатацца на лыжах, зляпіць снегавіка. А для кагосьці - парушэнне звыклага рытму жыцця, стаянне ў пробках, збоі ў працы камунальных службаў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, як сустракаюць сапраўдную снежную зіму жыхары розных краін свету.
Глядзіце таксама:
Фантан правасуддзя і плошча Рёмерберг падчас снегападу ў Франкфурце-на-Майне.
Мужчына ідзе па заснежаным ландшафце ў Оберхофе, Германія.
Сям'я лепіць снегавіка ў Ошцерардэры. У сярэдзіне студзеня у некаторых частках Шатландыі выпаў моцны снег.
Заснежаныя дрэвы ў Кіцціле, Фінляндыя.
Людзі гуляюць па снезе каля сабору Ла Альмудэна ў Мадрыдзе, Іспанія.
Снег у даліне Белагуа недалёка ад Ісабы, паўночная Іспанія. Начныя тэмпературы былі самымі нізкімі з 2001 года, а ў некаторых месцах краіны - з 1982-га.
Змёрзлая рака Хангай ў Паўднёвай Карэі.
Дзяўчыны фатаграфуюць снегапад у Сеуле, Паўднёвая Карэя.
Людзі ў масках чысцяць тэрыторыю палацавага комплексу Кенбокун у Сеуле.
Аўтамабілі завязнулі ў снезе на хуткаснай аўтамагістралі Хакурыку ў прэфектуры Фукуі, Японія, падчас снегападу ў студзені.
Жанчына ідзе па дарозе падчас моцнага снегападу ў Анкары, Турцыя.
Салдат роты ганаровай варты на пасадзе №1 ля Вечнага агню на Магіле Невядомага Салдата каля Крамлёўскай сцяны ў Аляксандраўскім садзе ў Маскве.
Заснежаныя дрэвы ў горным парку "Рускеала" у Сартавальскім раёне Рэспублікі Карэлія.
Кафедральны сабор Хельсінкі падчас снежнай буры.
Аўтамабіль едзе па заснежанай дарозе за межамі Сундсваля на поўначы Швецыі.
У эльзаскай вёсачцы Рыквір на ўсходзе Францыі.
Людзі на санках падчас снегападу ў Цюрыху, Швейцарыя.
Вінаграднікі падчас моцнага снегападу ў Айзентале недалёка ад Бадэн-Бадэна, на поўдні Германіі.
Заснежаныя дрэвы адлюстроўваюцца ў рацэ Чапау, Германія.
У час сустрэчы першага світання пасля палярнай ночы на гары Сонечная ў Мурманску. Палярная ноч на шыраце Мурманска доўжылася 41 каляндарны дзень. Сустрэча сонца ў Мурманску - традыцыйнае для Мурманска мерапрыемства, калі ўпершыню пасля доўгай ночы на гарызонце з'яўляецца сонца.
Аўтамабіль праязджае пад пакрытымі снегам дрэвамі на Корсіке.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Транспартны падатак уведзены з 1 студзеня 2021 года, вылічацца ён будзе з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, за выдачу якога была выплачана дзяржаўная пошліна, паведамляе МПЗ.
Сітуацыю ведамства разабрала на канкрэтным прыкладзе: "Дапусцім, грамадзянін выплаціў дзяржаўную пошліну і атрымаў дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў чэрвені 2020 года. Тэрмін дзеяння дазволу мінае 30.06.2021. Адпаведна, транспартны сродак грамадзяніна будзе вызвалены ад транспартнага падатку на перыяд тэрміну дзеяння дазволу, а менавіта, з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2021 года".
Памер транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы аўтамабіля. Менш за ўсіх будуць плаціць уладальнікі "легкавікоў", вага якіх да 1,5 тоны: на дадзены момант гэта 61 рубель. Калі аўто важыць ад 1,5 да 1,75 тоны, заплаціць трэба будзе 81 рубель, ад 1,75 да 2 тон - 102 рублі, ад 2 да 2,25 тоны - 122 рублі, ад 2,25 да 2,5 тоны - 142 рублі, ад 2,5 да 3 тон - 162 рублі, больш за 3 тоны - 223 рублі. За матацыкл плата складзе 41 рубель.
"Плаціць транспартны падатак трэба будзе адзін раз у год. Паведамленні з падатковай інспекцыі аўтаўладальнікі-фізічныя асобы будуць атрымліваць да 1 верасня. На выплату ўзносу даюць паўтара месяца - не пазней за 15 лістапада", - растлумачылі ў МПЗ.
Грамадзянам, якія не прайшлі тэхагляд да 1 студзеня 2021, неабходна будзе ўнесці авансавы плацёж - 1 базавую велічыню (з 1 студзеня - 29 рублёў) за кожны транспартны сродак. Зрабіць гэта трэба да 15 снежня бягучага года. Што тычыцца прычэпаў, матацыклаў, сума авансу складзе 20 рублёў. Даплату падатку неабходна будзе здейсніць да 15 лістапада 2022 года пасля атрымання паведамлення падатковага органа.
"Вылічэнне транспартнага падатку для такіх аўтаўладальнікаў будзе спыняцца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім транспартны сродак быў зняты з уліку", - распавялі ў МПЗ.
Калі транспартны сродак прадалі, то для новага ўладальніка падатак будзе вылічацца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім праведзена дзяржаўная рэгістрацыя аўтамабіля або матацыкла.
У Падатковым кодэксе прадугледжаны шырокі пералік катэгорый плацельшчыкаў, з якіх не будзе спаганяцца транспартны падатак. Так, плаціць не прыйдзецца кіроўцам, чые аўто выбылі з іх уласнасці ў выніку супрацьпраўных дзеянняў - згону або крадзяжу.
Такая ж сітуацыя з транспартнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку "хуткімі".
Вызваляюцца ад выплаты дзяржорганы, суды, органы пракуратуры, войскі і воінскія фарміраванні, а таксама арганізацыі, уключаныя ў пералік тых, што выконваюць перавозкі транспартам агульнага карыстання.
"Аб'ектам падаткаабкладання транспартным падаткам не з'яўляюцца транспартныя сродкі, выпушчаныя да 1 студзеня 1992 года, а таксама тыя аўто, на якія няма звестак аб даце выпуску", - удакладнілі ў МПЗ.
Уладальнікам электрамабіляў таксама пакуль не трэба плаціць гэты від падатку.
Не будзе праводзіцца падлік і ў дачыненні да транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюць для аказання меддапамогі, сацабслугоўвання. Да прыкладу, да аўто з надпісам: "Сацыяльная служба" або машыны, спецыяльна абсталяванай для выкарыстання інвалідамі.
Ветэраны, інваліды I або II групы, пенсіянеры атрымліваюць 50-працэнтную скідку ад поўнай падатковай стаўкі. На 25% менш заплацяць інваліды III групы. Зніжку дадуць пры наяўнасці ў плацельшчыка (льготніка) сапраўднага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.
За грамадзянамі захавана права звяртацца ў мясцовыя органы ўлады з просьбай знізіць падатак або вызваліць ад яго выплаты, калі яны знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях падаткаабкладання можна атрымаць у тэлефоннай даведачнай сістэме падатковых органаў па тэлефоне (017) 229 79 79 або 189 (стацыянарная сетка).
Чытайце таксама: