Эйфелева башня

Турысты назвалі самыя горшыя славутасці ў Еўропе

13
(абноўлена 08:55 02.05.2019)
На думку брытанскіх падарожнікаў, шматлікія "раскручаныя" помнікі культуры не вартыя таго, каб марнаваць на іх час і грошы.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Сусветна вядомая "Мона Ліза" ( "Джаконда") пэндзля Леанарда да Вінчы, выстаўленая ў парыжскім Луўры, узначаліла спіс горшых славутасцяў Еўропы, паведамляе News.sky.com.

Картина Леонардо да Винчи Мона Лиза в Лувре.
© Sputnik / Владимир Федоренко
Карціна Леанарда да Вінчы "Мона Ліза" ў Луўры

Другі радок спісу заняў Чэкпойнт Чарлі - памежны кантрольна-прапускны пункт на вуліцы Фрыдрыхштрасе ў Берліне, які быў створаны пасля падзелу сталіцы сцяной.

Тройку "лідэраў па расчараванню" замкнуў "Манекен-піс" у Бруселі.

Туристы фотографируются на фоне фонтана Писающий мальчик в Брюсселе
© Sputnik / Григорий Сысоев
Турысты фатаграфуюцца на фоне фантана "Манекен-піс" у Брусэлі

Недастаткова ўразіла турыстаў яшчэ адна славутасць сталіцы Францыі - кабарэ "Мулен Руж".

Французский мюзик-холл Мулен руж (Красная мельница) на бульваре Клиши в Париже
© Sputnik / Михаил Мокрушин
Французскі мюзік-хол "Мулен руж" ("Чырвоны млын")

Не асоба парадавала падарожнікаў капенгагенская "Русалачка" - яна апынулася на пятым месцы.

Скульптура Бертеля Торвальдсена Русалочка, установленная в гавани города Копенгагена.
© Sputnik / Сергей Субботин
Скульптура Бертэля Торвальдса "Русалачка", усталяваная ў гавані горада Капенгагена.

Таксама ў дзесятку самых расчаравальных славутасцяў увайшлі Эйфелева вежа ў Парыжы, Іспанская лесвіца і фантан Трэві ў Рыме, Луўр і Пізанская вежа.

Апытанне правяла брытанская авіякампанія-лоукостар EasyJet. Спецыялісты перавозчыка апыталі дзьве тысячы турыстаў.

13
Тэги:
Падарожжа, славутасці, Еўропа

Турызм