Стэла Мінск Горад-герой

Мінск увайшоў у топ-20 прыгожых гарадоў Еўропы, дзе няма натоўпаў турыстаў

33
(абноўлена 10:32 24.07.2019)
Турыстам раяць прагуляцца па плошчы Незалежнасці, наведаць Музей Вялікай Айчыннай вайны і абавязкова зазірнуць у мясцовыя бары.

МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Амерыканскі тэлеканал CNN склаў топ-20 прыгожых гарадоў Еўропы, дзе няма натоўпаў турыстаў, у рэйтынг увайшла і сталіца Беларусі.

Тэлеканал адзначае, што Мінск быў амаль цалкам разбураны немцамі падчас Другой сусветнай вайны, што дазволіла ўзвесці ў горадзе ў часы БССР тыповыя для таго часу будынкі. Менавіта на іх, на думку журналістаў CNN, варта звярнуць увагу пры наведванні горада.

Канал раіць турыстам прагуляцца па плошчы Незалежнасці, наведаць Музей Вялікай Айчыннай вайны і абавязкова зазірнуць у мясцовыя бары.

У рэйтынг CNN акрамя сталіцы Беларусі таксама ўвайшлі французскі Аранж, дацкі Орхус, брытанскі Норвіч, бельгійскі Антверпен, нідэрландская Гаага, сталіца Грузіі Тбілісі, швейцарскі Берн і іншыя еўрапейскія гарады.

33
Тэги:
турызм, Беларусь, Мінск

Турызм