Турысты ў аэрапорце

Лукашэнка ўвёў бязвіз на час лёгкаатлетычнага матчу Еўропа ЗША

13
(абноўлена 15:16 17.08.2019)
Прэзідэнт напярэдадні падпісаў указ, які не толькі рэгулюе парадак ўезду ў краіну замежнікаў падчас буйной спартыўнай падзеі, але ўводзіць пэўныя льготы для арганізацый, якія задзейнічаны ў мерапрыемстве.

МІНСК, 17 жні - Sputnik. Удзельнікі і замежныя турысты змогуць наведаць Беларусь падчас правядзення лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША без візы, вынікае з падпісанага напярэдадні прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам указа № 308 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы".

Лёгкаатлетычны матч паміж зборнымі Еўропы і ЗША пройдзе 9-10 верасня на мінскім стадыёне "Дынама". Удзел у турніры возьмуць больш за 300 атлетаў, якія разыграюць камандны Кубак па выніках спаборніцтваў у 37 дысцыплінах.

"Указам устанаўліваюцца: бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў матчавай сустрэчы і замежных турыстаў з паспяховых ў міграцыйным плане дзяржаў; ільготы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення матчавай сустрэчы для арганізацый, якія задзейнічаны ў мерапрыемстве; бясплатны праезд у грамадскім транспарце для валанцёраў і ўдзельнікаў спаборніцтваў; тэрміны дзеяння спецыяльнай мытнай працэдуры ў дачыненні замежных тавараў", - паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.

Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што прыняцце ўказа дазволіць спрасціць працэдуру ўезду ў краіну для ўдзельнікаў матчавай сустрэчы і замежных турыстаў, скараціць выдаткі рэспубліканскага бюджэту і сродкаў, якія прыцягваюцца на падрыхтоўку мерапрыемства з іншых крыніц, павысіць цікавасць у гледачоў.

Дакумент таксама замацоўвае за Беларускай федэрацыяй лёгкай (БФЛА) атлетыкі выключныя правы на сімволіку матчавай сустрэчы.

Акрамя таго, БФЛА прадастаўлена права выступаць рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы, звязанай з мерапрыемствам.

13
Тэги:
бязвізавы рэжым, Лёгкая атлетыка, ЗША, Беларусь

Турызм