Амерыканскі сцяг на фоне моста Залатыя вароты

Дзярждэп ЗША распавёў, колькім беларусам было адмоўлена ў візе

11
(абноўлена 08:43 10.12.2019)
Больш за ўсё сярод краін-суседак адмоваў у амерыканскай візе атрымалі ўкраінцы - крыху менш за палову тых, хто падаваў дакументы.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Грамадзянам Беларусі, якія падавалі на амерыканскую візу ў турыстычных мэтах, адмаўлялі ў 22% выпадкаў, сведчаць дадзеныя статыстыцы Дзярждэпу ЗША.

Прыводзіцца статыстыка і па шэрагу іншых краін-суседак. У прыватнасці, у Расіі працэнт адмоў складае 15, у Польшчы - 2,7%. Найбольшая колькасць адмоў - у грамадзян Украіны - 46,06% ад пададзеных заявак на візу тыпу B.

Амерыканскія ўлады традыцыйна не камэнтуюць, па якіх прычынах адбываюцца адмовы ў візах. Пасольствы ж адзначаюць, што на візу можна падацца паўторна. Для Беларусі, да прыкладу, консульскі збор пры падачы на ​​турвізы складае 160 долараў ЗША.

Пасольства ЗША ў Мінску аднавіла выдачу віз для большасці катэгорый беларусаў з 1 лютага 2018 года.

У 2019 годзе Мінск адмяніў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў, прысутных у краіне. Акрамя таго, у гэтым годзе беларускімі ўладамі неаднаразова анансавалася магчымасць вяртання паслоў.

11
Тэги:
Візы, Беларусь, ЗША

Турызм