Будынак міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

МЗС просіць беларусаў, якія захраслі за мяжой, паведаміць пра сябе на сайце

42
(абноўлена 22:56 28.03.2020)
Інфармацыю можна пакінуць на сайце МЗС у раздзеле "Каронавірус", запоўніўшы спецыяльную форму.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Міністэрства замежных спраў размясціла форму для грамадзян Беларусі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму, паведамляе Sputnik.

Форма, якую прапаноўваюць запоўніць беларусам, якія апынуліся ў краінах з закрытымі межамі, размешчана ў раздзеле "Каронавірус".

У ёй трэба пазначыць асабістыя дадзеныя, кантакты, інфармацыю аб наяўнасці візы, білетаў і іншых дакументаў.

Звесткі аб грамадзянах дапамогуць дыпламатам абагульніць інфармацыю аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і прыняць канкрэтныя меры падтрымкі.

Форму для запаўнення можна знайсці тут.

Нагадаем, для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса многія краіны свету абвясцілі пра закрыццё межаў і спынілі транспартныя зносіны. З некаторых да гэтага часу не змаглі вярнуцца грамадзяне Беларусі.

Па апошніх дадзеных, беларускія дыпламаты дапамаглі амаль пяці тысячам беларусам вярнуцца на радзіму.

42
Тэги:
каронавірус, Беларусь, МЗС Беларусі
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (565)
Стары горад у Варшаве

Аўтобусныя зносіны паміж Мінскам і Варшавай аднаўляюцца

9
(абноўлена 16:11 03.06.2020)
Першы рэйсавы аўтобус адправіцца ў польскую сталіцу на наступным тыдні, але скарыстацца ім змогуць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Продаж квіткоў на рэйсавы аўтобус да Варшавы аднавіўся, перавозчык - кампанія Ecolines.

Першы рэйс запланаваны на вечар 11 чэрвеня, на 12 чэрвеня запланаваны зваротны рэйс у Мінск. Кошт пытання ў абодвух выпадках - 100 рублёў.

Пакуль патрапіць у Варшаву змогуць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян. У прыватнасці, з'язджаць у Польшчу з Беларусі могуць грамадзяне гэтай краіны, дыпламаты, замежнікі, якія з'яўляюцца мужам i жонкай ці дзецьмі палякаў.

Таксама квіток прададуць замежнікам, якія маюць карту паляка або права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі, студэнты і вучні, якія навучаюцца ў Польшчы, і шэрагу іншых катэгорый грамадзян, поўны пералік апублікаваны на сайце кампаніі.

Абмежаванняў па выездзе з Польшчы ў Беларусь, як сцвярджае перавозчык, няма. Пры гэтым прадпрыемства падкрэслівае, што не нясе ніякай адказнасці за наяўныя ў пасажыра дакументы для перасячэння мяжы.

Згодна з існуючай прапановай на сайце, рэйс Мінск-Варшава будзе выконвацца 4 разы на тыдзень з чацвярга па нядзелю, зваротныя рэйсы з пятніцы па панядзелак. Час у дарозе - каля 10 гадзін.

9
Тэги:
Варшава, Мінск
Вільнюс

Літва прапанавала варыянт пропуску беларусаў праз мяжу

13
(абноўлена 10:04 27.05.2020)
Нягледзячы на высокую рызыку таго, што ўвосень колькасць захворванняў COVID-19 узрасце, неабходна вучыцца жыць з гэтым вірусам, лічыць кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу.

МІНСК, 27 мая - Sputnik. Літва адкрыла межы з краінамі Балтыі, межы з іншымі дзяржавамі закрытыя да 15 чэрвеня, і ў цяперашні час абмяркоўваецца адкрыццё транспартынх зносінаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас у інтэрв'ю DELFI.

Па словах Чаплінскаса, можна прадумаць у тым ліку варыянты, па якіх у Літву змогуць трапіць беларусы, хоць пытанне аб адкрыцці мяжы з Беларуссю пакуль не падымаецца.

"Калі казаць пра Беларусь - усё роўна там ёсць важныя эканамічныя і чалавечыя сувязі. Чаму б не ўвесці пашпарт або сертыфікат COVID-19? Хочаш праехаць - праверся і пакажы", - сказаў прафесар.

Ён растлумачыў таксама, што на літоўскай мяжы можа быць ўстаноўлена спецабсталяванне, якое дазволіць выканаць тэст на каронавірус прама на месцы на працягу 30 хвілін. Калі ўлады прыкладуць намаганні, лічыць Саўлюс Чаплінскас, яно можа з'явіцца на мяжы Літвы на працягу двух месяцаў, але ў першую чаргу такой тэхналогіяй хочуць забяспечыць ЗША.

Прафесар перакананы, што, нягледзячы на высокую рызыку таго, што ўвосень колькасць захворванняў COVID-19 узрасце, неабходна вучыцца жыць з гэтым вірусам: адкрываць межы, прымаючы пры гэтым меры па зніжэнні рызыкі заражэння грамадзян да мінімуму.

13
Тэги:
Беларусь, Літва
Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2020 года

0
(абноўлена 12:32 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 210 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 чэрвеня

  • У 1634 годзе Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
  • У 1918 годзе была апублікавана "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

Хто нарадзіўся 4 чэрвеня

  • 1828 год: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору.
  • 1972 год: Віктар Слінко, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі мастак Луі Сутэр і амерыканская актрыса Анджэліна Джалі.

4 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Васіліска.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся на рацэ, рабілі вянкі з бярозавых галінак і пускалі іх па вадзе. Калі вянок тануў, гэта было да няшчасця, калі ж трымаўся на вадзе – дзяўчыну чакаў шчаслівы лёс.

Калі 4 чэрвіня моцны туман і шмат расы на траве – увосень будзе добры ўраджай. Спевы птушак прадвяшчаюць на бліжэйшыя дні добрае надвор'е.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей