Embraer E-195

"Белавія" працягнула прыпыненне некаторых рэйсаў у Еўропу і СНД

9
(абноўлена 17:03 21.07.2020)
Авіякампанія прыпыняла палёты па многіх напрамках з-за пандэміі каронавіруса, аднак нядаўна пачала аднаўляць рэйсы ў некаторыя краіны.

МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" падаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках, пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Нагадаем, з-за пандэміі каронавіруса "Белавія" часова адмяніла палёты па многіх напрамках. Аднак у апошнія два месяцы рэйсы пачалі аднаўляць. Пры гэтым палёты ў некаторыя гарады Еўропы і СНД у бліжэйшы час па-ранейшаму ажыццяўляцца не будуць.

Прыпыненне палётаў працягнулі па 28 ліпеня ў Вільнюс, Рыгу і Талін. У гарады Расіі, Ташкент і Ларнаку нельга будзе паляцець да 1 жніўня. Палёты ў гарады Грузіі, Казахстана і ў Вену прыпыненыя па 15 жніўня, у Ашхабад - па 1 верасня.

Пры гэтым у Ташкент авіяперавозчык выканае разавы рэйс 28 ліпеня. З Мінска самалёт вылеціць 28 ліпеня ў 20:10 па беларускім часе і адправіцца зваротна з Ташкента 29 ліпеня ў 03:50 па мясцовым.

Вярнуць грошы ці змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы пасажыры змогуць да 31 снежня бягучага года. Для гэтага трэба звярнуцца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі.

9
Тэги:
Белавія
Цягнік БЧ

У Анапу і Мурманск: куды з Беларусі хутка пачнуць хадзіць цягнікі

21
(абноўлена 17:12 12.05.2021)
Цяпер у Расію "чыста беларускія" пасажырскія саставы ездзяць па чатырох кірунках, акрамя таго, запушчаны хуткасны цягнік паміж Мінскам і Масквой.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Цягнікі па сямі расійскіх напрамках адновяць курсіраванне з Беларусі да пачатку летняга сезона, заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik першы намеснік Мінтранса рэспублікі Аляксей Ляхновіч.

"Сумесна з ААТ "РЖД" праводзіцца работа па аднаўленні да пачатку летняга сезона наступных цягнікоў фарміравання БЧ: Брэст - Масква, Гродна - Мінск - Масква, Полацк - Масква, Мінск - Анапа, Мінск - Екацерынбург, Мінск - Мурманск, Мінск - Архангельск", - распавёў першы намеснік міністра.

Ляхновіч нагадаў, што  чыгуначнае паведамленне ў поўным аб'ёме адноўлена з Масквы ў Мінск, з Брэста праз Мінск у Санкт-Пецярбург (штодзённае курсіраванне). З перыядычнасцю праз дзень - цягнікоў Брэст - Масква. Таксама аднавілася курсіраванне цягніка Мінск - Адлер. Уведзены ў штодзённы зварот хуткасны цягнік Масква - Мінск ( "Ласточка") са знаходжаннем ў дарозе менш за 7 гадзін.

Поўны тэкст інтэрв'ю з першым намеснікам міністра транспарту Беларусі Аляксеем Ляхновічам чытайце ў чацвер у 09:00 на сайце Sputnik Беларусь.

21
Тэги:
Масква, Мінск, Расія, цягнік, Беларусь, Мурманск
Embraer E-195

Рэйсы ў Паволжа: самалёты "Белавія" пачалі лятаць у Самару

9
(абноўлена 09:38 12.05.2021)
Самара стала дзевятым расійскім горадам, у напрамку якога беларускі авіяперавозчык наладзіў рэгулярныя зносіны.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" з сённяшняга дня пачала выконваць рэйсы з Мінска ў Самару і назад, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.

Гэта ўжо дзявяты рэгулярны напрамак у Расію, адноўлены пасля адмены авіязносін паміж краінамі ў перыяд пандэміі.

"Мы разлічваем, што адкрыццё рэйсаў у Самару будзе спрыяць прыцягненню ў Мінск транзітных пасажыраў", - заявіў генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Палёты будуць выконваць па серадах. З Мінска самалёт будзе вылятаць 00:15 і прыбываць у Самару ў 03:25 па мясцовым часе. У той жа дзень самалёт вернецца ў беларускую сталіцу - вылет  у 4:25 з Самары, прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05:55.

Авіяперавозчык распавёў і пра кошты на квіткі: па тарыфе "Лайт" у адзін бок трэба заплаціць 84 еўра, туды і назад - 163 еўра.

Палёты будуць выконвацца на самалёце Embraer 175, які месціць 76 пасажыраў. Час у шляху - крыху больш за дзве гадзіны.

Палёты ў Екацерынбург

Нагадаем, што 8 траўня "Белавія" адкрыла палёты ў Екацерынбург - ён стаў восьмым расійскім рэгулярным напрамкам.

Самалёты з Мінска ў Екацярынбург лятаюць раз на тыдзень - па пятніцах, у зваротным напрамку ў суботу, пералёт у адзін бок зойме каля трох гадзін.

Мінімальны кошт квіткоў пры палёце без багажу складае 143 еўра ў адзін бок, у абодва - 233 еўра, сярэдні кошт квіткоў - 163 еўра ў адным кірунку і 263 еўра за квіткі туды і назад.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
горад, Самара, "Белавія", Самалёты, рэйсы
Які сёння дзень: 13 траўня

Які сёння дзень: 13 траўня 2021 года

0
(абноўлена 17:24 12.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 траўня

  • У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

  • 1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • 1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
  • 1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
  • 1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей