Адпачынак у Валгаградскай вобласці

Урад Расіі выплаціць кампенсацыі за адпачынак унутры краіны

6
(абноўлена 14:22 22.07.2020)
Расійскія турысты, якія сёлета аддаюць перавагу адпачынку ў рэгіёнах краіны, атрымаюць да 15 тысяч рублёў кампенсацыі.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Урад Расіі будзе выплачваць кампенсацыі сваім грамадзянам, якія аддалі перавагу адпачынку ўнутры краіны, пра гэта заявіў у сераду прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.

Падчас свайго выступу ў Дзярждуме са справаздачай аб рабоце кіраўнік урада Расіі адзначыў, што гэтым летам турыстычная галіна знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі. Прадстаўнікам гэтай сферы патрэбна не толькі падтрымка, але і дапамога для яе дынамічнага далейшага развіцця. Па словах Мішусціна, тураператары ўжо атрымалі ад дзяржавы субсідыі ў памеры каля 3,5 мільярда рублёў. Аднак гэта не адзіны інструмент дапамогі галіне.

Так, на мінулым тыдні расійскі ўрад вырашыў вылучыць дадаткова яшчэ 15 мільярдаў рублёў на развіццё ўнутранага турызму ў складаны перыяд.

"Гэтыя грошы пойдуць на частковую кампенсацыю расходаў людзям, якія да канца гэтага года вырашаць адпачыць у расійскіх рэгіёнах. Іх спіс ужо складзены Растурызмам", - растлумачыў прэм'ер-міністр РФ.

Паводле яго слоў, расійскім турыстам, якія аддалі перавагу адпачынку на тэрыторыі краіны, пакрыюць ад 5 да 15 тысяч рублёў (прыкладна ад 170 да 500 беларускіх рублёў) у залежнасці ад кошту тура.

У бягучым годзе з-за пандэміі каронавіруса пацярпелі турыстычныя галіны многіх краін. Некаторыя дзяржавы ўжо нават адкрылі межы, нягледзячы на рызыку паўторнай хвалі захворвання, каб упускаць турыстаў, паколькі адчувальную частку дзяржбюджэта складае прыбытак ад летняга сезону.

6
Тэги:
Турызм і адпачынак, Міхаіл Мішусцін, Урад РФ
Самалёт авіякампаніі Белавія EMBRAER 175

"Белавія" працягнула адмену рэйсаў у Талін

9
(абноўлена 12:56 25.09.2020)
Многія краіны зачынілі свае межы яшчэ вясной з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса: авіяперавозчыкі былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. "Белавія" працягнула прыпыненне выканання рэйсаў у Талін да 14 кастрычніка, паведамляецца на сайце беларускай кампаніі. Перавозчык растлумачыў, што такое рашэнне было прынята з-за сітуацыі з каронавірусам.

Беларускія самалёты таксама не выконваюць рэйсы ў Ашхабад (па 30 верасня), Рыгу (па 11 кастрычніка), Ларнаку (па 15 кастрычніка), Будапешт (з 18 верасня па 24 кастрычніка, за выключэннем 27 верасня), Воронеж, Казань, Ніжні Ноўгарад (па 24 кастрычніка), ва ўсе гарады Грузіі (па 31 кастрычніка).

Раней стала вядома, што "Белавія" аднаўляе палёты ў Маскву з 30 верасня. Пакуль рэйсы будуць выконваць раз на тыдзень па серадах.

Вясной з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса многія краіны пачалі зачыняць свае межы. У сувязі з гэтым авіяперавозчыкі, у тым ліку "Белавія", былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў. Улетку беларуская кампанія аднавіла авіязносіны з Малдовай, Албаніяй, Украінай, Турцыяй і шэрагам іншых краін.

9
Тэги:
Талін, Беларусь, Белавія
Самалёт Белавія

Толькі па серадах: "Белавія" агучыла расклад рэйсаў з Мінска ў Маскву

9
Беларуская авіякампанія аднаўляе палёты ў Расію з 30 верасня, але пакуль яны будуць выконвацца з перыядычнасцю раз у тыдзень.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Беларуская кампанія "Белавія" агучыла расклад рэйсаў па маршруце Мінск-Масква, адпаведная інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце кампаніі. Паведамляецца, што вылет з Мінска будзе ажыццяўляцца ў 00:35, з Масквы - а 14:45. Час у шляху складзе 1 гадзіну 20 хвілін.

Палёты ў Расію перавозчык аднаўляе з 30 верасня пасля часовага перапынку, які быў звязаны з пандэміяй каронавіруса. Пакуль самалёт будзе лётаць раз на тыдзень па серадах. У Расіі працягваюць дзейнічаць абмежаванні, выкліканыя пандэміяй. Таму самалёты з Мінска прымае толькі аэрапорт Дамадзедава.

"Пасажырам, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю або наступным транзітам, неабходна мець медыцынскую даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту на каронавірус (COVID-19), выдадзеную не пазней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця. Гэта не адносіцца да грамадзян Расійскай Федэрацыі", - распавялі ў кампаніі "Белавія".

Нагадаем, вясной з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса многія краіны пачалі зачыняць свае межы. У сувязі з гэтым авіяперавозчыкі, у тым ліку "Белавія", былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў. Улетку беларуская кампанія аднавіла авіязносіны з Малдовай, Албаніяй, Украінай, Турцыяй і шэрагам іншых краін.

9
Тэги:
Мінск, Масква, Белавія
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

0
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

0
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская