Белавія

Беларуская авіякампанія з серады аднаўляе рэйсы ў Вільню

6
(абноўлена 16:49 04.08.2020)
Лётаць самалёты з Мінска ў літоўскую сталіцу будуць чатыры разы на тыдзень, час у шляху складзе 35 хвілін.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" з 5 жніўня аднаўляе выкананне рэйсаў па маршруце Мінск - Вільнюс - Мінск, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

У красавіку Літва выказала сумневы ў тым, што Беларусь эфектыўна змагаецца з каронавірусам, і паведаміла аб магчымасці абмежаванні авіязносін паміж краінамі. У сувязі з гэтым айчыннаму перавозчыку прыйшлося адмяніць усе свой рэйсы ў Вільню.

У аўторак беларуская авіякампанія заявіла аб аднаўленні палётаў у Вільню. Самалёты пачнуць курсіраваць паміж беларускай і літоўскімі сталіцамі чатыры разы на тыдзень (сераду, чацвер, пятніцу і нядзелю).

Пры гэтым у паведамленні прэс-службы адзначаецца, што ўезд на тэрыторыю суседняй дзяржавы дазволены пакуль толькі грамадзянам Літвы і ЕС, пасажырам з выглядам на жыхарства.

Нагадаем, у нядзелю таксама былі адноўленыя палёты з Мінска ў Варшаву. Рэйсы па гэтым маршруце таксама выконваюцца чатыры разы на тыдзень.

6
Тэги:
Вільнюс, Мінск
Самалёт Белавія

Толькі па серадах: "Белавія" агучыла расклад рэйсаў з Мінска ў Маскву

9
Беларуская авіякампанія аднаўляе палёты ў Расію з 30 верасня, але пакуль яны будуць выконвацца з перыядычнасцю раз у тыдзень.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Беларуская кампанія "Белавія" агучыла расклад рэйсаў па маршруце Мінск-Масква, адпаведная інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце кампаніі. Паведамляецца, што вылет з Мінска будзе ажыццяўляцца ў 00:35, з Масквы - а 14:45. Час у шляху складзе 1 гадзіну 20 хвілін.

Палёты ў Расію перавозчык аднаўляе з 30 верасня пасля часовага перапынку, які быў звязаны з пандэміяй каронавіруса. Пакуль самалёт будзе лётаць раз на тыдзень па серадах. У Расіі працягваюць дзейнічаць абмежаванні, выкліканыя пандэміяй. Таму самалёты з Мінска прымае толькі аэрапорт Дамадзедава.

"Пасажырам, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю або наступным транзітам, неабходна мець медыцынскую даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту на каронавірус (COVID-19), выдадзеную не пазней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця. Гэта не адносіцца да грамадзян Расійскай Федэрацыі", - распавялі ў кампаніі "Белавія".

Нагадаем, вясной з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса многія краіны пачалі зачыняць свае межы. У сувязі з гэтым авіяперавозчыкі, у тым ліку "Белавія", былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў. Улетку беларуская кампанія аднавіла авіязносіны з Малдовай, Албаніяй, Украінай, Турцыяй і шэрагам іншых краін.

9
Тэги:
Мінск, Масква, Белавія
Самалёт авіякампаніі Белавія, архіўнае фота

Стала вядома, калі "Белавія" адновіць палёты ў Расію

5
(абноўлена 12:22 22.09.2020)
Гаворка ідзе пакуль толькі пра Маскву, калі стартуюць палёты з Беларусі ў іншыя расійскія гарады - пакуль невядома.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Авіязносіны з Расіяй будзе ажыццяўляцца з 30 верасня адзін раз у тыдзень, распавялі Sputnik у прэс-службе нацыянальнага перавозчыка "Белавія".

Каб прадухіліць распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі, Расія з 27 сакавіка прыпыніла міжнародныя авіязносіны. Толькі ў мінулую нядзелю ўрад РФ апублікаваў распараджэнне па зняцці абмежаванняў на ўезд для грамадзян нашай рэспублікі. У сувязі з гэтым расійскія і беларускія авіякампаніі заявілі аб аднаўленні рэйсаў паміж нашымі краінамі.

Як удакладнілі ў прэс-службе "Белавія", з 30 верасня кожную сераду з Нацыянальнага аэрапорта Мінск самалёты будуць лётаць у "Дамадзедава".
Да прыпынення рэйсаў беларускія барты дастаўлялі пасажыраў у Маскву (аэрапорты "Дамадзедава", "Жукоўскі", "Шарамеццева"), Санкт-Пецярбург, Калінінград, Краснадар, Растоў-на-Доне, Сочы, Ніжні Ноўгарад, Казань, Варонеж.

"Аднаўленне авіязносін (у гэтыя гарады - Sputnik) залежыць ад наяўнасці дазволу на выкананне рэйсаў ад авіяцыйных уладаў Расійскай Федэрацыі", - растлумачылі прадстаўнікі кампаніі.

Нагадаем, што раней графік палётаў апублікаваў "Аэрафлот", у адпаведнасці з ім першы рэйс з Масквы ў Мінск будзе выкананы 26 верасня.

5
Тэги:
Расія, Белавія
Які сёння дзень: 25 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 25 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 97 дзён.

У гэты дзень у 1765 годзе нарадзіўся знакаміты польскі кампазітар беларускага паходжання Міхал Клеафас Агінскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 верасня

  • У 1920 годзе быў заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.
  • У 1971 годзе ў Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць—герой".
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.

Хто нарадзіўся 25 верасня

  • 1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар.
  • 1875 год: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
  • 1902 год: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
  • 1913 год: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уільям Фолкнер, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч Дзмітрый Шастаковіч і амерыканскі акцёр Майкл Дуглас.

25 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялікапакутніка Артамона, які быў забіты натоўпам язычнікаў, чыё капішча была разбурана па яго загадзе.

У народзе лічылася, што ў гэты дзень змеі сыходзяць з палёў у лясы, дзе хаваюцца да самай вясны. Таму баяліся ісці ў лес, каб не патурбаваць змей, таму што забіць змяю ў гэты дзень – наклікаць бяду.

Гаспадыні працягвалі нарыхтоўваць ягады рабіны – сушылі іх або варылі варэнне з мёдам.

Калі 25 верасня ідзе дождж, гэта сведчыць, што зіма будзе доўгая, а калі сонца – добрае надвор'е затрымаецца яшчэ на некалькі дзён.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей