Самалёт кампаніі Air China

Палёты з Мінска ў Пекін адмянілі да 23 лістапада

13
(абноўлена 17:44 12.11.2020)
Абмежаванні кітайскія ўлады ўвялі ў сувязі з тым, 31 кастрычніка ў шасці пасажыраў рэйса быў выяўлены каронавірус.

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Выкананне авіярэйсаў з Мінска ў Пекін часова прыпынена да 23 лістапада з прычыны каронавіруса, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.

На пачатку тыдня ў дыппрадстаўніцтве праінфармавалі, што авіякампанія Air China не будзе лётаць у сталіцу Кітая да 15 лістапада.

"Дэпартаментам грамадзянскай авіяцыі КНР прынята рашэнне аб працягу да 23 лістапада прыпынення выканання рэйсаў па маршруце Пекін - Мінск - Пекін", - сказалі ў пасольстве.

Такія абмежавальныя меры былі ўведзеныя ў сувязі з выяўленнем каронавіруса шасьці пасажыраў рэйса СА722, які прыляцеў з Мінска ў Пекін 31 кастрычніка.

13
Тэги:
Пекін, Мінск
Пасажыр назірае за самалётам, як ён стаяў каля тэрмінала 2 у аэрапорце Мюнхена

"Белавія" будзе лётаць толькі ў адзін тэрмінал аэрапорта Мюнхена

10
(абноўлена 15:34 24.11.2020)
Нядаўна беларускі авіяперавозчык паведаміў аб аднаўленні рэйсаў на Кіпр, па-ранейшаму лётаюць самалёты ў Маскву, Кіеў, Варшаву, Вільнюс, Стамбул.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. "Белавія" з 1 снежня будзе лётаць толькі ў тэрмінал N2 аэрапорта Мюнхена, паведаміла прэс-служба кампаніі.

"З 1 снежня ўсе рэйсы ў аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзэфа Штраўса будуць выконвацца толькі з тэрміналу два. Уважліва глядзіце інфармацыю ў квітку і ўказальнікі ў аэрапорце", - паведамілі ў прэс-службе.

Зараз "Белавія" лётае ў Мюнхен па пятніцах і нядзелях. Таксама з 17 снежня ў раскладзе запланаваны рэйсы ў панядзелак і чацвер.

Што з пералётамі

Як паведамілі Sputnik ў "Белавія", у цяперашні час кампанія выконвае рэйсы ў шэраг краін Еўропы, у прыватнасці, Францыю, Германію, Італію, Чэхію, Польшчу, Літву.

"Праўда, грамадзянам трэба глядзець, ці дазволены ім уезд у пэўную краіну з-за сітуацыі з пандэміяй каронавіруса", - удакладнілі ў авіяперавозчыкаў.

Нядаўна кампанія паведаміла аб аднаўленні рэйсаў на Кіпр з 19 снежня, па-ранейшаму лётаюць самалёты ў Стамбул, Кіеў і Запарожжа.

У Расію самалёты лётаюць толькі ў маскоўскі аэрапорт "Дамадзедава". Рэйсы ў астатнія гарады прыпыненыя па 24 снежня.

У верасні Азербайджан часова спыніў авіязносіны з Беларуссю з прычыны ваеннага становішча, уведзенага тады ў краіне. Нядаўна Грузія падоўжыла забарону на міжнароднае рэгулярныя авіязносіны да 1 студзеня 2021. Прыпыненыя пералёты ў Рыгу і Талін да 14 снежня. У Ашхабад, Будапешт і Алматы патрапіць можна будзе не раней за наступны год - палёты ў сталіцу Туркменіі адмененыя да 1 студзеня, у Венгрыю і Казахстан - да 27 сакавіка.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года.

10
Тэги:
Белавія
Пасажыры ў масках, архіўнае фота

Паляцець у Кітай і нічога не пераблытаць: пасольства расказала пра новыя правілы

5
(абноўлена 09:27 17.11.2020)
Два тыпы тэстаў на каронавірус і завераны ў супрацоўнікаў пасольства дакумент - расказваем, як правільна падарожнічаць ў Кітай у пандэмію.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Даведкі аб адмоўных выніках ПЦР-тэсту на COVID-19 і тэсту на антыцелы класа IgM да SARS-CoV-2 трэба будзе атрымаць, каб паляцець з Беларусі ў Кітай, гэтыя дакументы павінна запэўніць пасольства.

Установы, у якіх праводзяцца тэсты, павінны быць таксама адобраны пасольствам КНР. Расказваем пра асаблівасці падарожжа ў Паднябесную.

Здаць два віды тэстаў

З моманту ўзяцця пробы для тэстаў на наяўнасць каронавіруснай інфекцыі і антыцелаў да вылету павінна прайсці не больш за 48 гадзін. Калі тэсты адмоўныя, пасажыр рэйса павінен накіраваць у пасольства КНР заяву аб стане здароўя. Кітайскія грамадзяне накіроўваюць заяўку на атрыманне "зялёнага кода здароўя".

"Калі Вы не можаце атрымаць даведкі аб адмоўных выніках ПЦР тэсту і тэсту на антыцелы IgM, не маеце пры сабе заявы аб стане здароўя перад пасадкай у самалёт, то гэта значыць, што пакуль вы не задавальняеце умовам, якія дазваляюць дапусціць вас на авіярэйс. У такім выпадку неабходна паўторна рацыянальна спланаваць сваю паездку або ўнесці ў яе змены", - параілі ў пасольстве.

Калі ж вы накіроўваецеся ў Кітай з Беларусі не наўпрост, то ў транзітнай краіне трэба будзе зноўку здаць абодва тэсты. Вынікі паўторных тэстаў адпраўляюцца ў пасольства КНР, размешчанае ў краіне транзіту.

Пасля атрымання адмоўных вынікаў тэсту

Калі вынікі тэстаў адмоўныя, можна пачынаць збіраць пакет дакументаў:

  • старонку дзеючага пашпарты з асабістымі дадзенымі,
  • даведкі аб двух адмоўных выніках і ўжо падпісаную заяву аб стане здароўя.

Усе гэтыя дакументы, а таксама інфармацыю аб прамым рэйсе, неабходна накіраваць на электронную пошту пасольства КНР у Беларусі і дачакацца пацверджаны пасольствам скан заявы аб стане здароўя.

Без гэтага дакумента на борт самалёта пасажыра не пусцяць.

5
Тэги:
Кітай
Іней

Які сёння дзень: 29 лістапада 2020 года

177
(абноўлена 11:22 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 32 дні.

Якія падзеі адбыліся 29 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 лістапада

  • У 1812 годзе падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адсталых войскаў і абозаў, загадаў спаліць масты.
  • У 1961 годзе быў узарваны Гродзенскі фарны касцёл.

Хто нарадзіўся 29 лістапада

  • 1908 год: Яўгеній Красоўскі, беларускі мастак.
  • 1951 год: Аляксандр Гвоздзікаў, беларускі скульптар.
  • 1951 год: Валерый Данэйка, спявак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
  • 1952 год: Радзівон Бас, беларускі прадзюсар і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак і архітэктар Аляксандр Брулоў і ірландскі пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс.

29 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Левія Матвея. У народзе 29 лістапада вядома як Матвееў дзень.

Існавала прыслоўе: "На Мацея зіма пацее". Гэта значыць, што зімовае надвор'е пакуль не ўсталявалася, ідзе то дождж, то снег, добрага снежнага шляху на дарогах яшчэ няма. Звычайна ў гэты дзень сыра і цёпла, чым цяплей 29 лістапада, тым халадней будзе ўзімку.

На Мацея таксама часта дзьмуць моцныя вятры. Яны прадракаюць доўгую зіму з завеямі і глыбокім снегам.  

177
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей