Домрачава і Б'ёрндален чакаюць першынца

Самыя тытулаваныя біятланісты свету некалькі гадоў не каментавалі чуткі пра свой раман. Але 5 красавіка 2016 года Оле-Эйнар Б'ёрндален распавёў журналістам, што гатовы стаць бацькам, а Дар'я Домрачава напісала, што "30 гадоў - выдатны ўзрост для мацярынства". Беларусы і нарвежцы разам з заўзятарамі з іншых краін свету ўважліва сочаць за навінамі аб сямейным шчасце гэтай спартыўнай пары.