Апошні Народны паэт Беларусі

Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка 2016 года на 85-м годзе жыцця. Ён быў апошнім, хто насіў званне Народнага паэта ў нашай краіне. Развітанне з ім адбудзецца 1 красавіка ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска, паэта пахаваюць на Кальварыйскіх могілках.