Manowar выступілі ў Мінску

Каралі хэві-металу, амерыканскі гурт Manowar, упершыню выступілі ў Мінску з вялікім канцэртам. Выступ у беларускай сталіцы стаў завяршальным у гастрольным туры музыкаў Gods And Kings World Tour 2016.